Вайнейка (Ванейка, Ваніка), Вайнэка (Вайніка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Wonnecke
Weinecke
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Uuenna + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Weine + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ванейка, Ваніка, Вайнэка, Вайніка
Вытворныя формы Вінка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вайнейка»

Паходжаньне

рэдагаваць

Вуніка або Вунека, пазьней таксама Вонэка (Vunnico, Vunnecho, Wunneke[1][2], Wonnecke[3]) і Вайнэка (Weinecke[4]) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Войнар, Войнат, Гервойна; германскія імёны Wunar, Voinot, Geruuni) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[6] або ад асновы -він- (-вайн-)[7].

У Прусіі бытавала імя Воніка: Woniko (1360 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Воинег писал Журяговиць полоцянин (XI—XII ст.)[9]; Кореиве Воинеиковичу Щербишки под княземъ Иваном Манкою (1440—1492 гады)[10]; Воинеико (7 лістапада 1442 году)[11]; Лютъко Воинеиковичъ (1528 год)[12]; Мартинъ Войниковичъ (1567 год)[13]; Вуиник Дмитренко… Вуникь Храпенко (1649 год)[14]; Alukiewiczowa Symonowa Ewa (Woneykowna) (16 сакавіка 1724 году)[15].

Носьбіты

рэдагаваць

Вайнэкі-Тамкевічы (Woyneko-Tomkiewicz) — літоўскі шляхецкі род[17].

Вайнікевічы (Wojnikiewicz) гербу Прыяцель — літоўскі шляхецкі род з Ваўкавыскага павету[18].

Ванікевічы — літоўскі шляхецкі род[19].

Назву Вайнікішкі маюць вёска і возера на гістарычнай Браслаўшчыне.

  1. ^ Lüneburgs ältestes Stadtbuch und Verfestungsregister. — Hannover und Leipzig, 1903. S. L.
  2. ^ Knudsen G. Danmarks gamle personnavne. Bd. 1: Fornavne. — København, 1948. S. 1599.
  3. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 65.
  4. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 64.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1664.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  8. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 738.
  9. ^ Варонін В. Гордин А. М. «…А потом забралася до Рыма». Граффито полоцкого странника XII века в Италии. Полоцк, 2023. 79 с. // Беларускі гістарычны агляд, 2024.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 55.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 67.
  12. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 101.
  13. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 872.
  14. ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 251, 283.
  15. ^ Pansevič V. Vilniaus miestiečių išsimokslinimas XVII—XVIII a. — Kaunas, 2017. P. 183.
  16. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 381.
  17. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1939. S. 216.
  18. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 43.
  19. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты