Вайна за галіцка-валынскую спадчыну

Вайна за галіцка-валынскую спадчыну — шэраг узброеных канфліктаў між Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім за ўладу над аслабелым Галіцка-Валынскім княствам паміж 1340 і 1392 рокамі. Спрычыненая дынастычнымі прэтэнзіямі абедзьвюх дзяржаваў на тэрыторыі княства, якое ў ходзе вайны распалася.

Вайна за галіцка-валынскую спадчыну
Дата: 1340—1392
Месца: Галіччына, Валынь
Вынік: Востраўскае пагадненьне
Тэрытарыяльныя
зьмены:
Супернікі
Камандуючыя

Перадумовы

рэдагаваць

З XI стагодьдзя манархі каралеўства Польскага, каралеўства Вугорскага і пазьней Вялікага Княства Літоўскага змагаліся за стратэгічна істотныя рэгіёны Галіччыну і Валынь, аднак гэтыя тэрыторыі ўвайшлі ў склад старажытнай Русі. Да XIII стагодзьдзя ў Галіччыне і Валыні ўтварылася Галіцка-Валынскае княства (па-лацінску: Regnum Rusiae — Каралеўства Рускае). У часе барацьбы за ўладу па сьмерці першага галіцка-валынскага князя Рамана (1205) яны на непрацяглы час акупавалі розныя раёны княства, а вугорскія каралевічы Каламан і Андрэй княжылі ў Галічы. А пасьля зацьвярджэньня дынастыі Раманавічаў (1239) суседзі княства самі апынуліся перад неабходнасьцю абароны (у тым ліку ад супольных галіцка-ардынскіх паходаў) і страцілі прыгранічныя землі. У часы панаваньня Міндоўга галіцка-валынская дзяржава зьведвала залежнасьць ад манголаў (уладар атрымліваў адпаведны ярлык). Таксама напружанасьцю адзначаліся зносіны з Чарнігавам, князі якога прыбягалі да дапамогі вугорцаў падчас барацьбы з Данілам Раманавічам.

Новы рост тэрыторыі княства (на поўдзень і ўсход) быў зьвязаны з падзеньнем улусу Нагая (1300), але да вясны 1323 адносіцца сьмерць Льва і Андрэя Юр’евічаў (паводле аднае з вэрсіяў, яны загінулі ў барацьбе з Ардой), і ў тым же годзе палякі ўварваліся ў Галічыну, а Гедымін упершыню ненадоўга далучыў Валынь. У 1324 року ён перамогу у бітве на Ірпені і заняў Кіеў. Пасьля адхіленьня баярамі апошняга па простай лініі манаскага роду Рурыкавіча на стальцы Ўладзімера Львовіча галіцка-валынскім князем стаў нашчадак Раманавічаў па жаночай лініі (сын Марыі Юр’еўны і сахачаўска-чэрскага князя Трайдзеня Баляславіча) Юры II Баляслаў з дынастыі Пястаў. 7 красавіка 1340 году ён быў атручаны галіцкімі баярамі за насаджэньне каталіцтва.

Сьмерцю Юрыя-Барыслава скарыстаўся польскі кароль Казімер III. Ён быў падрыхтаваны да такога павароту падзеяў і на першае паведамленьне пра сьмерць «караля Малой Русі» зьявіўся са сваім войскам і захапіў Львоў. Сьмерць Юрыя-Барыслава дала магчымасьць для Казімера III, як для блізкага сваяка мазавецкіх князёў, прэтэндаваць на галіцка-валынскі сталец. Пачынаючы з 1346 року кароль польскі Казімер III дадаў у свой каралеўскі тытул прэтэнзійны манархічны дамэн, што ён «пан і дзедзіч Рускай зямлі»[1]. Любарт Гедымінавіч, літоўскі князь, меў уласныя аргумэнты: ягоная першая жонка была дачкою галіцка-валынскага князя Андрэя Юр’евіча.

У спрэчку на баку палякаў умяшалася каралеўства Вугоршчына, каралі якога былі цесна зьвязаныя дынастычнымі шлюбамі з манаскім домам Раманавічаў і здаўна хацелі заняць Галіцкае каралеўства.

Да вайны манархі Галіцка-Валынскае Русі, Літвы, Польшчы і Вугоршчыны мелі агульныя сямейныя сувязі, іхнія дзяржавы знаходзіліся ў хаўрусе. Па сьмерці ў 1339 року Алдоны Ганны, жонкі Казімера III, якая была дачкою Гедыміна, і сьмерці самога Гедыміна ў 1341 року хаўрус між Вялікім Княствам Літоўскім і Польскім каралеўствам распаўся.

Хада падзеяў

рэдагаваць

Польскага караля Казімера не задавальнялі ўмовы перамір’я 1347 году, таму ён пачаў ваенныя дзеяньні (1349). У выніку імклівых дзеяньняў Казімер захапіў Холмскую і Бельскую землі, усю Валынь, а таксама Берасьцейскую зямлю. Валынскаму князю Любарту была прапанавана толькі Луцкая зямля ў якасьці леннага валоданьня.

Любарт з дапамогай Кейстута адваяваў Валынь (1350), выгнаў польскія гарнізоны і разбурыў будаваныя польскія крэпасьці. Перайшоўшы ў наступ, ён заваяваў Львоўшчыну, а таксама прылеглыя польскія землі — Сандамірскую, Радамскую, Лукаўскую.

Кароль Казімер трапіў у цяжкае становішча і пачаў шукаць падтрымкі за мяжой. Між іншым, ён зьвярнуўся да папы рымскага Клімэнта VI, апісваючы справы так, што яго землямі завалодалі язычнікі (між тым, Любарт быў праваслаўным). У выніку папа дазволіў польскім біскупам абвясьціць крыжовы паход супраць ВКЛ, а каралю дазволіў выкарыстаць царкоўную дзесяціну на барацьбу зь язычнікамі. Таксама Казімеру ўдалося заключыць саюз з вугорскім каралём Людовікам. Альгерд, у сваю чаргу, уклаў саюз з татарамі, якія тады жылі на Падольлі.

Па ўзнаўленьні ваенных дзеяньняў посьпех спачатку быў на баку Польшчы, якой удалося захапіць Валынь і ўзяць у палон Кейстута, які, аднак, здолеў уцячы. Любарт быў абложаны ў Луцку, але здолеў вырвацца з акружэньня. Пасьля таго, як на дапамогу братам прыйшоў Альгерд, посьпех ізноў пачаў хіліцца на боку ВКЛ. Войска ВКЛ пачало набегі на Польшчу і Мазовію, выбіла польскія гарнізоны з гарадоў Валыні і паспрабавала захапіць Галіцкую зямлю. Любарт змог захапіць Галіч, але быў вымушаны адступіць зь яго са здабычай і разбурыўшы замкі.

Відаць, на гэтым ваенныя дзеяньні скончыліся. Умовы міру не захаваліся, вядома толькі, што Берасьцейская зямля ізноў перайшла да Кейстута (т.ч., у склад ВКЛ), і мяркуецца, што агульны вынік быў на карысьць ВКЛ.

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ Леонтій Войтович. «Галицько-Волинські етюди» (Польща, Мазовія, Литва й Угорщина у боротьбі за спадщину Романовичів).— Белая Церковь, 2011. — 363—379 с ISBN 978—966-2083-97-2