Бітва на рацэ Ірпень

(Перанакіравана з «Бітва на Ірпені»)

Бітва на рацэ Ірпень — бітва, якая адбылася, паводле розных зьвестак, у пачатку 1320-х гадоў[1][2] паміж войскамі Гедыміна, вялікага князя літоўскага, і кіеўскага князя Станіслава зь яго саюзьнікамі: Алегам Пераяслаўскім, Раманам Бранскім і Ільвом Данілавічам Луцкім. На невялікай рацэ Ірпень, працягласьцю ў 23 км на паўднёвы захад ад Кіева, Гедымін разграміў Станіслава і яго хаўрусьнікаў[3]. Затым ён асадзіў і заваяваў Кіеў, пасьля чаго адправіў Станіслава, апошняга нашчадка дынастыі Рурыкаў, у выгнаньне спачатку ў Бранск, а затым у Разань[3]. Фёдар, брат Гедыміна, і Альгімонт, сын Міндоўга з роду Гальшанскіх, былі пасаджаныя на трон Кіева. Хроніка Быхаўца апісвае гэта так:

Бітва на рацэ Ірпень
Дата: 1320-я
Месца: рака Ірпень
Вынік: Вырашальная перамога войска ВКЛ
Супернікі
Герб ВКЛ ВКЛ Кіеўскае княства
 Чарнігаўская зямля
 Валынскае княства
Пераслаўскае княства
Камандуючыя
Герб «Калюмны» Гедымін Станіслаў Кіеўскі

Пачулі пра тое прыгарадкі кіеўскія: Вышгарад, Чаркасы, Канеў, Пуціўль, Сьлепаўрод, што кіяне здаліся разам з горадам, а пра гаспадара свайго чулі, што ўцёк ён у Бранск, а сілу ягоную ўсю пабілі. І прыйшлі яны да вялікага князя Гедыміна і з тымі вышэйназванымі прыгарадкамі кіеўскімі падаліся служыць яму, і прысягу вялікаму князю Гедыміну на тым далі. І пераяслаўляне чулі, што Кіеў з прыгарадкамі здаліся князю Гедыміну, а гаспадар іхні, князь пераяслаўскі Алег, забіты вялікім князем. І яны, прыехаўшы да Гедыміна, падаліся разам з горадам служыць яму і прысягу на тым далі. Князь жа Гедымін, узяўшы Кіеў, Пераяслаўль і ўсе вышэйназваныя прыгарадкі, пасадзіў на іх Міндоўгавага сына, князя Альгімонта, вялікага князя Гальшанскага, а сам зь вялікаю радасьцю ў Літву вярнуўся[4].

Арыгінальны тэкст  (ст.-бел.)
Y usłyszali to prihorodki kijewskiie, Wyszehorod, Gzerkasy, Kanew, Putywły, Slepowrod, szto kijane peredalisia z horodom, a hospodara swołeho słyszali, iż utek do Branska, a siłu ieho wsiu pobito, y wsi pryszli do welikoho kniazia Gidymina y z tymi wyszereczennymi pryhorodki kijewskimi y podalisia służyty, i prysiahu na tom dali welikomu kniaziu Gidyminu. I perejesławlane słyszali, iż Kijew i pryhorodki kijewskie podalisia welikomu kniaziu Gidyminu, a hospodar ich kniaź Ołh ot welikoho kniazia Gidymina wbih, a ony pryjechawszy y podalisia z horodom służyty welikomu kniaziu Gidyminu, i prysiahu swoiu na tom dali. Y kniaź weliki Gidymin, wziąwszy Kijew y Peresławl y wsi tyie wyszereczennyie pryhorodki, y posadył na nich kniazia Mindogowa syna Olgimonta, welikoho kniazia Holszanskoho, a sam z welikim weseliem w Litwu wozwratysia[5].

У выніку гэтых падзеяў правіцелі Кіева і іншых земляў, якія раней складалі асноўную частку Кіеўскай Русі, былі вымушаныя прыняць старшынства вялікіх князей літоўскіх. Тым ня менш, згадка 1331 году паказвае, што Фёдар усё яшчэ выплочваў даніну манголам[6]. Літоўцы атрымалі поўны кантроль над горадам толькі ў 1362 годзе пасьля Бітвы на Сініх Водах супраць Залатой Арды[7].

Ход падзеяў

рэдагаваць

Выступіўшы з Берасьця, войска ВКЛ на чале з Гедымінам рушыла на кіеўскія землі. Захапіўшы крэпасьць Оўруч, яно падышло да Жытоміру, які таксама быў узяты пасьля непрацяглай асады. Пасьля гэтага літоўскае войска рушыла на Кіеў. Яму насустрач выступіла рускае войска на чале са Станіславам і саюзнымі яму князямі. Абодва войска сышліся на полі каля ракі Ірпень, але ліцьвіны хутка прымусілі рускае войска кінуцца наўцёкі і «гнали, б’ючи, сікучи і беручи в полон»[8]. Загінулі князі Леў ды Алег.

Пасьля перамогі ліцьвіны рушылі на Кіеў, які вымушаны быў здацца на правах васалалітэту[9]. Войскам ВКЛ былі таксама захолены Пераяслаўль, Пуціўль, Вышгарад, Канеў і Белгарад. Тое, як лёгка былі ўзятыя тыя гарады, вызначае значнасьць бітвы на рацэ Ірпень. Вялікі князь Станіслаў Кіеўскі ўцёк у Разанскае княства. Намесьнікам у Кіеве был прызначаны Міндоўг Гальшанскі[10].

Гэтая бітва ўсталявала ўладу ВКЛ на некалькі стагодзьдзяў над сучаснымі ўкраінскімі землямі — Галіччынай, Падольлем, Валыньню, Брацлаўшчынай ды Кіеўшчынай.

  1. ^ Кастусь Тарасаў. Крыж памяці, меч лёсу
  2. ^ Rowell, S. C. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295-1345. Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press
  3. ^ а б Rowell, S. C. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press. С. 97. ISBN 978-0-521-45011-9.  (анг.)
  4. ^ Кроніка Быхаўца // Беларускія летапісы і кронікі. Менск, МФ «Беларускі кнігазбор», 1997. ISBN 985-6318-15-7.
  5. ^ Хроніка Биховця  (ст.-бел.)
  6. ^ Simas Sužiedėlis, ed (1970-1978). "Theodore". Encyclopedia Lituanica. V. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. С. 446–447. LCC 74-114275  (анг.)
  7. ^ Rowell, S. C. (2000). "Baltic Europe". in Michael Jones. The New Cambridge Medieval History c.1300–c.1415. VI. Cambridge University Press. С. 707. ISBN 0-521-36290-3.  (анг.)
  8. ^ Оповідь М. Стрийковського про завоювання литовським князем Гедиміном Києва Kronika Macieia Stryikowskiego niegdyś v Krolewcu drukowana teraz znowu z przydaniem historyi panstwa Rossyiskiego przedrukowana // Zbiór dzieiopisow Polskich we czterech tomach zawarty. — W Warszawie, 1766. — T. 2. — C. 349—351.
  9. ^ СИНОПСИС КИЇВСЬКИЙ
  10. ^ Беларусь в исторической, церковной и государственной жизни Апанас Мартас, Бібліятэка МГА "ЗБС «Бацькаўшчына»