Уладзімера-Валынскае княства

(Перанакіравана з «Валынскае княства»)

Уладзімера-Валынскае княства — старажытнарускае княства ў басэйне верхняга і сярэдняга цячэньня Заходняга Буга і правых прытокаў Прыпяці. Сталіца — Уладзімер.

Герб Валынскай зямлі

Узьнікла напрыканцы X стагодзьдзя на землях валынян, бужан і дулебаў. Першы князь — Усевалад Уладзімеравіч, сын Уладзімера Святаслававіча. На Любецкім зьезьдзе (1097) Уладзімера-Валынскае княства атрымаў Давыд Ігаравіч, пастановай Віцічаўскага зьезду (1100 год) яно аддадзена Сьвятаполку Ізяславічу. У 1118 захоплена Уладзімерам Манамахам, які пасадзіў там княжыць свайго сына Андрэя (да 1134 году). У 1134—54 гадах князем быў Ізяслаў Мсьціславіч. У 1-й палове XII стагодзьдзя ў залежнасьць ад Уладзімера-Валынскае княства трапіла Гарадзенскае княства, у другой пал. XII ст. — турава-пінскія князі, у склад княства ўвайшла Берасьцейская зямля. Найбольш магутнасьці дасягнула пры Рамане Мсьціславічу, які ў барацьбе з буйнымі фэадаламі Валыні ўмацаваў княжацкую ўладу, у 1199 заваяваў галіцкія землі, у выніку ўтварылася Галіцка-Валынскае княства.

Літаратура

рэдагаваць
  • Уладзіміра-Валынскае княства // ЭГБ ў 6 т. Т. 6. Кн. І. Мн., 2001.