Уроцлаўскі ўнівэрсытэт

(Перанакіравана з «Брэслаўскі ўнівэрсытэт»)

Уро́цлаўскі ўнівэрсытэ́т (па-польску: Uniwersytet Wrocławski, па-нямецку: Universität Breslau, па-лацінску: Universitas Wratislaviensis) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Польшчы ў месьце Ўроцлаў. Заснаваны ў 1702 року.

Уроцлаўскі ўнівэрсытэт
Uniwersytet Wrocławski
Галоўны будынак унівэрсытэту (2012)
Галоўны будынак унівэрсытэту (2012)
Выява лягатыпу
Лягатып
па-лацінску: Universitas Wratislaviensis
Заснаваны 21 кастрычніка 1702
Рэктар праф. др. навук Марэк Баярскі
Колькасьць пэрсаналу
  • 3480 чал.
Колькасьць студэнтаў 34 621 (2010)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 51°6′49″ пн. ш. 17°2′0″ у. д. / 51.11361° пн. ш. 17.03333° у. д. / 51.11361; 17.03333Каардынаты: 51°6′49″ пн. ш. 17°2′0″ у. д. / 51.11361° пн. ш. 17.03333° у. д. / 51.11361; 17.03333
Горад Уроцлаў
Вобласьць Сылезія
Краіна Польшча
Былыя назвы Леапольдына
Сылескі ўнівэрсытэт Фрыдрыха-Вільгельма
Знаходзіцца ў складзе Socrates-Erasmus[d] і Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1]
Вэб-сайт www.uni.wroc.pl
Уроцлаўскі ўнівэрсытэт на мапе Польшчы
Уроцлаўскі ўнівэрсытэт
Уроцлаўскі ўнівэрсытэт
Уроцлаўскі ўнівэрсытэт

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Уроцлаўскі ўнівэрсытэт зьяўляецца дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установай у Рэспубліцы Польшча. Рэктар — Марэк Баярскі. У цяперашні час на 12 факультэтах навучаюцца 34 621 студэнт (на сьнежань 2010)[2]. Колькасьць выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў складае 3390 чалавек. Ва ўнівэрсытэце выкладаньне вядзецца на наступных факультэтах:

  • Філязофскі
  • Гісторыі і пэдагогікі
  • Права, гаспадаркі й эканомікі
  • Фізыкі й астраноміі
  • Біятэхналёгіі
  • Біялягічных навук
  • Геаграфіі, геалёгіі і навакольнага асяродзьдзя
  • Сацыяльных навук
  • Хіміі
  • Матэматыкі й інфарматыкі

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першая спроба заснаваць унівэрсытэт ва Ўроцлаве адносіцца да 20 ліпеня 1505 року, калі кароль чэскі і вугорскі Уладыслаў II з дынастыі Ягайлавічаў падпісаў загад пра ягонае стварэньне. Аднак з прычыны пратэсту Кракаўскага ўнівэрсытэту гэтую ідэю не падтрымаў папа Юліюс II.

Днём заснаваньня ўнівэрсытэту лічыцца 21 кастрычніка 1702 року. У гэты дзень Імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі Леапольд I надаў езуіцкай школе места Брэслаў, адчыненай у 1638, званьне Акадэміі Леапольдынскай з усімі прывілеямі эўрапейскіх унівэрсытэтаў. 15 лістапада 1702 року адбылося ўрачыстае адкрыцьцё акадэміі з адзіным факультэтам па філязофіі і каталіцкай тэалёгіі.

Пасьля пераходу Сылезіі ад Аўстрыі да Прусіі па выніках Сямігадовай вайны ўнівэрсытэт страціў свой антырэфарматарскі характар, аднак працягваў заставацца вышэйшай школай для каталіцкага духавенства Нямеччыны.

3 жніўня 1811 року ў выніку правядзеньня рэформы ў галіне адукацыі ў Прусіі і аб’яднаньня ўнівэрсытэтаў у Брэслаў і Франкфурце-на-Одэры мясцовы ўнівэрсытэт атрымоўвае новую назву: Сылескі ўнівэрсытэт Фрыдрыха Вільгельма (ням. Schlesische Friedrich-Wilhelm-Universität zu Breslau). Навучаньне адбываецца на 5 факультэтах — каталіцкай тэалёгіі, пратэстанцкай тэалёгіі, права, філязофіі і мэдыцыны. Такім чынам, унівэрсытэт у Брэслаў стаў першым нямецкім унівэрсытэтам, які адначасна меў і каталіцкі, і пратэстанцкі факультэты. У 1842 року дадалася катэдра славістыкі. Унівэрсытэт кіраваў 12 прыродазнаўчымі інстытутамі, 6 клінічнымі станцыямі і 3 музэйнымі зборамі. З 1881 року ўнівэрсытэту падпарадкаваны Сельскагаспадарчы інстытут у Праскаў. У 1884 року лік студэнтаў ва ўнівэрсытэце складаў 1481, выкладчыкаў — 131.

Унівэрсытэцкая бібліятэка ў 1885 року захоўвала ў сваіх сьценах каля 400 000 тамоў, зь іх 2400 інкунабулаў, выдадзеных да 1500 року, і 2840 манускрыптаў. Дзейнічалі таксама астранамічная абсэрваторыя, батанічны сад плошчай 5 гектараў з батанічным музэем, а з 1862 року — і заалягічны парк з палеанталягічным і заалягічным музэем. Пры ўнівэрсытэце разьмяшчаліся хімічная лябараторыя, хімічныя і фізычныя зборы, анатамічны інстытут, батанічны і мінэралягічны інстытуты, карцінная галерэя, музэй сылескіх старажытнасьцяў і дзяржаўны архіў Сылезіі.

Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны і перадачы Брэслаў Польшчы нямецкі ўнівэрсытэт зачынены, замест яго 9 чэрвеня 1946 року ўтвораны польскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 19521989 насіў імя прэзыдэнта Польшчы і першага сакратара ПАПП Балеслава Берута.

Ад 1988 року між Уроцлаўскім унівэрсытэтам і Рурскім унівэрсытэтам Бохуму афіцыйна ўсталяваныя партнэрскія адносіны.

У 2001 року ва Ўроцлаве адбыліся ўрачыстасьці, прысьвечаныя 300-годзьдзю заснаваньня ўнівэрсытэту.

Нобэлеўскія ляўрэаты-навучэнцы ўнівэрсытэту

рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
  2. ^ Dane statystyczne Uczelni w BIP Stan w dniu 31 grudnia 2010 r. (пол.). UWr. Праверана 31 сьнежня 2010 г.
  3. ^ Krzysztof Zajdej. Uniwersytet — między tradycją a wyzwaniami współczesności // Wrocławska Alma Mater w biografiach znanych noblistów / Ładyżyński A., Raińczuk J. (red). — Kraków: Oficyna Wydawnicza Impuls, 2003.

Літаратура

рэдагаваць
  • Georg Kaufmann (Hrsg.). Festschrift zur Feier des hundertjährigen Bestehens der Universität Breslau. 2 Bände. — Breslau: 1911.
  • Erich Kleineidam. Die katholisch-theologische Fakultät der Universität Breslau 1811—1945. — Köln: 1961. — ISBN 3879090289
  • T. Kulak, M. Pater u. W. Wrzesiński. Historia Uniwersytetu Wrocławskiego 1702—2002. — Wydawnictwo Uniwersytetu Wrocławskiego, 2002.
  • Joseph Reinkens. Die Universität zu Breslau vor der Vereinigung der Frankfurter Viadrina mit der Leopoldina. — Breslau: 1861.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Уроцлаўскі ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў