Сьцяг Брунэю
Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Картка сьцяга}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |
Сьцяг Брунэю прыняты 29 верасьня 1959 году.
Жоўты колер на сьцягу Брунэю зьяўляецца традыцыйным. Мачта, птушыныя крылы, парасон і вымпел — сымбалі ўлады. Рукі ўвасабляюць клопат аб дабрабыце народа. Арабская надпіс на паўмесяцы абвяшчае: «Вечнае служэньне Алаху». Унізе на стужцы яшчэ адзін надпіс: «Брунэй — прыстанак міру», які зьяўляецца дэвізам маленькага султанату, які ўваходзіць у афіцыйную назву краіны: Брунэй-Дарусалам.