Вялі́кія Ко́січы[1] (па-расейску: Великие Косичи) — вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 11 км на паўночны ўсход ад Берасьця, 7 км ад чыгуначнай станцыі Берасьце-Ўсходняе. Вялікія Косічы ўваходзяць у склад Чэрнінскага сельсавету.

Вялікія Косічы
трансьліт. Vialіkіja Kosіčy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Чэрнінскі
Насельніцтва: 153 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 162
Паштовы індэкс: 225003
СААТА: 1212850016
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°8′14.3″ пн. ш. 23°48′57.7″ у. д. / 52.137306° пн. ш. 23.816028° у. д. / 52.137306; 23.816028Каардынаты: 52°8′14.3″ пн. ш. 23°48′57.7″ у. д. / 52.137306° пн. ш. 23.816028° у. д. / 52.137306; 23.816028
Вялікія Косічы на мапе Беларусі ±
Вялікія Косічы
Вялікія Косічы
Вялікія Косічы
Вялікія Косічы
Вялікія Косічы
Вялікія Косічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мінуўшчына рэдагаваць

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XV ст. як сяло — шляхецкая ўласнасьць у Троцкім ваяводзтве ВКЛ. У канцы XV ст. уладаньне Б. А. Салагубовіча, які адпісаў частку маёнтка Косічы свайму брату Юрыю. У 1500 годзе вялікі князь ВКЛ Аляксандар пацьвердзіў гэты запіс. Пад 1567 годам пазначана ў попісе войска ВКЛ.

Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскай, з 1797 року — у Літоўскай, з 1801 — у Гарадзенскай губэрнях.

У 1860 року вёска ў складзе маёнтку Трышын, уладальнікам якога быў Гутоўскі. У 1882 годзе жыхары Вялікіх Косічаў і навакольных вёсах сумесна са сьвяшчэньнікамі Качалоўскім і Савіцкім пабудавалі праваслаўную царкву са званіцай. У 1886 годзе ў сяле дзейнічалі валасная ўправа (з 1890 году ў в. Чэрні), праваслаўная царква, карчма. Працавала царкоўна-прыходзкая школа, у якой вучылася 69 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак.

У 1905 годзе сяло — цэнтар Косіцкай воласьці. Непадалёку знаходзіўся аднайменны маёнтак (9 жыхароў). У сяле быў валасны сельскі фэльчар, разьмяшчаліся ўчасткі: судовых сьледчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі. Адзін раз у год працаваў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасьці. У воласьці налічвалася 16 сельскагаспадарчых таварыстваў і сельскагаспадарчых абшчын; яна аб’ядноўвала 27 вёсак, у якіх было 395 двароў, 2161 мужчына, 2159 жанчын. Паводле Рыскага мірнага дагавора 1921 году ў складзе Польшчы, цэнтар Косіцкай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.

З 1939 году ў складзе БССР. У студзені 1950 году арганізаваны калгас імя Фрунзэ, у які з 42 гаспадарак уступілі 32. У 1969 годзе аб’яднаны з саўгасам «Маладая гвардыя».

Насельніцтва рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 47 мужчын, 58 жанчын; 1876 год — 37 двароў, 262 жыхары; 1886 год — 13 двароў, 147 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 214 жыхароў; 1921 год — 10 двароў, 52 жыхары; 1940 год — 29 двароў, 168 жыхароў; 1997 год — 46 гаспадарак, 168 жыхароў; 1999 год — 87 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 50 гаспадарак, 107 жыхароў; 2010 год — 153 жыхары

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 90

Літаратура рэдагаваць