Беларуска-іранскія дачыненьні

двухбаковыя міжнародныя дачыненьні між Беларусьсю і Іранам

Беларуска-іранскія дачыненьні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні між Беларусьсю і Іранам.

Беларуска-іранскія дачыненьні
Беларусь і Іран

Беларусь

Іран
Дыпляматычныя місіі
Амбасада Беларусі
ў Іране
Амбасада Ірану
ў Беларусі
Амбасадары
Зьміцер Кальцоў Алірэза Санеі

На 2023 год Амбасада Беларусі ў Іране месьцілася на поўнач ад Тэгерану ў мікрараёне Зафаранье (ваколіца Таджрыш, Шэміранcкая акруга) па завулку Азара, д. 1. Амбасада працавала зь нядзелі па чацьвер а 9:00—13:00 і 14:00—18:00[1]. Консульскі збор за выдачу беларускай візы складаў 60 эўра[2].

Амбасада Ірану ў Беларусі знаходзілася ў Цэнтральным раёне Менску па Старавіленскім тракце, д. 41А[3]. Афармленьне турыстычнай візы каштавала 15 эўра[4].

Гандаль рэдагаваць

У 2021 годзе беларуса-іранскі гандаль павялічыўся да больш як 30 млн даляраў, зь якіх каля 20 млн $ складаў увоз у Беларусь. Разам з тым, у 2015—2019 гады перад каронавіруснай пандэміяй узаемны гандаль перавышаў 40 млн $, хоць пасьля дасягненьня 150 млн $ у 2017 годзе ўстойліва памяншаўся[5]. Па выніках 2022 год двухбаковы гандаль патроіўся да 100 млн даляраў[6].

Культура рэдагаваць

14 ліпеня 1995 году прадстаўнікі ўрадаў Беларусі і Ірану падпісалі Мэмарандум аб узаемаразуменьні і супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі, адукацыі, спорту і турызму. У 2003 годзе Дні культуры Беларусі ў Іране, у рамках якіх зладзілі прагляд беларускіх фільмаў. Таксама выступілі беларускія сьпевакі Ўладзімер Громаў і Якаў Навуменка. У 2005, 2010 і 2011 гадох прайшлі Дні культуры Ірану ў Беларусі, падчас якіх Беларусь наведалі каля 100 іранскіх дзеячоў культуры: майстры дываноў, акторы, танцоры, краўцы народных строяў, каліграфы і майстры пантамімы. 16 чэрвеня 2019 году ўзнагародзілі пераможцаў 1-га беларуска-іранскага конкурсу мастацкіх перакладаў «Літаратурны мост», якія атрымалі магчымасьць наведаць Беларусь. Агулам 30 іранскіх студэнтаў пераклалі вершы беларускіх пісьменьнікаў[7].

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Беларусі і Міністэрства навукі, дасьледаваньняў і тэхналёгіяў Ірану заключылі Мэмарандум аб узаемаразуменьні ў навукова-тэхнічнай супрацы. На пачатак 2020 году ва ўнівэрсытэтах Беларусі навучалася каля 1000 іранскіх студэнтаў[8].

Мінуўшчына рэдагаваць

18 сакавіка 1993 году ўрады Беларусі і Ірану ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні. 8 сакавіка 1998 году адчынілася Амбасада Беларусі ў Іране[9]. 20 верасьня 1996 годзе Кабінэт міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 621 «Аб адкрыцьці Гандлёвага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран», якое адкрылі 23 траўня 1997 году. 5 сьнежня 1997 году Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 1608 «Аб пераўтварэньні Гандлёвага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран у Амбасаду Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран»[10].

8 сакавіка 1998 году Амбасаду Беларусі ў Іране адчынілі ў ходзе першага візыту прэзыдэнта Беларусі Алякандра Лукашэнкі ў Іран. У лютым 2001 году запрацавала Амбасада Ірану ў Беларусі. У 2004 годзе першы візыт у Беларусі ажыцьцявіў прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі. У 2006 годзе А. Лукашэнка паўторна наведаў Іран. У 2007 годзе Беларусь наведваў іранскі прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэжад[9].

16 красавіка 2014 году А. Лукашэнка сустрэўся са старшынём Сходу ісламскай рады Ірану Алі Ларыджані[11]. У лютым і жніўні 2017 году старшыня Савету Рэспублікі Нацсходу Беларусі Міхаіл Мясьніковіч правёў афіцыйныя візыты ў Іран. 6—8 верасьня 2018 году Беларусь паўторна наведаў старшыня Сходу ісламскай рады Ірану Алі Ларыджані. 5 жніўня 2021 году ў Тэгеране старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ўладзімер Андрэйчанка сустрэўся зь іранскім прэзыдэнтам Ібрагімам Раісі і старшынём Сходу ісламскай рады Махамадам-Багерам Галібафам[9].

26—27 кастрычніка 2022 году міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей наведаў Іран з афіцыйным візытам, дзе правёў перамовы зь іранскім міністрам замежных справаў Хасэйнам Абдалахіянам[12]. 22—23 лістапада 2022 году старшыня ўраду Беларусі Раман Галоўчанка наведаў Іран, дзе сустрэўся зь 1-м намесьнікам прэзыдэнта Ірану[13]. 12—13 сакавіка 2023 году ў Тэгеране А. Лукашэнка правёў перамовы зь іранскім прэзыдэнтам Ібрагімам Раісі. Па выніках гэтага візыту падпісалі 8 пагадненьняў[14]. 31 ліпеня 2023 году міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін ажыцьцявіў афіцыйны візыт у Іран, дзе сустрэўся зь міністрам абароны і падтрымкі Ўзброеных сілаў Ірану Махамада Ашціяні. У ходзе візыту міністры падпісалі Мэмарандум аб узаемаразуменьні ў вайсковай супрацы[15].

Беларускія амбасадары рэдагаваць

Іранскія амбасадары рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Адрас і часы працы Пасольства Беларусі ў Іране // Амбасада Беларусі ў Іране, 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  2. ^ Cтаўкі консульскіх збораў // Беларусь, факты, 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  3. ^ Дыпляматычны даведнік // Міністэрства замежных справаў Беларусі, ліпень 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  4. ^ Консульскі аддзел (рас.) // Амбасада Ірану ў Беларусі, ліпень 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  5. ^ Гандлёва-эканамічныя адносіны // Амбасада Беларусі ў Іране, 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  6. ^ Чаму візыт Лукашэнкі ў Тэгеран называюць пераломным момантам // Газэта «Зьвязда», 13 сакавіка 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  7. ^ Культурнае супрацоўніцтва // Амбасада Беларусі ў Іране, 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  8. ^ Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва // Амбасада Беларусі ў Іране, 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  9. ^ а б в Палітычнае супрацоўніцтва // Амбасада Беларусі ў Іране, 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  10. ^ а б Гісторыя Пасольства Беларусі ў Іране // Амбасада Беларусі ў Іране, 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  11. ^ Валяр'ян Шкленьнік. Напрацаваны вопыт і новая атмасфэра // Зьвязда : газэта. — 17 красавіка 2014. — № 71 (27681). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  12. ^ Аб чым дамаўляюцца Беларусь і Іран // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 28 кастрычніка 2022 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  13. ^ Галоўчанка: пазыцыі Беларусі і Ірана супадаюць па ўсім коле пытаньняў эканамічнага парадку дня // БелТА, 23 лістапада 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  14. ^ БелТА. Пасол Ірана ў Беларусі: дамоўленасьці кіраўнікоў дзяржаў дадуць магчымасьць павялічыць гандаль у некалькі разоў // Газэта «Зьвязда», 20 сакавіка 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  15. ^ Кіраўнікі ваенных ведамстваў Беларусі і Ірана падпісалі Мэмарандум аб ваенным супрацоўніцтве // Газэта «Зьвязда», 31 ліпеня 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  16. ^ Пасол // Амбасада Беларусі ў Іране, 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  17. ^ Узровень беларуска-іранскага супрацоўніцтва неабходна значна павысіць // Газэта «Зьвязда», 16 сьнежня 2016 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  18. ^ Вераніка Пуставіт. Ад палітыкі да рыбалоўства // Мясцовае самакіраваньне. — 25 кастрычніка 2017. — № 40 (424). — С. 2.
  19. ^ Мікола Берлеж. «Шукаць пункты судакрананьня» // Зьвязда : газэта. — 9 лютага 2021. — № 177 (29546). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  20. ^ У Менск прыбыў новы пасол Ірана // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 21 сакавіка 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  • Звароты грамадзян // Амбасада Беларусі ў Іране, 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  • Навіны (рас.) // Амбасада Ірану ў Беларусі, 2 жніўня 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.