Леанід Рачкоў

беларускі палітык, дыплямат


Леані́д Ула́савіч Рачко́ў — беларускі палітык і дыплямат.

Леанід Рачкоў
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран
4 лютага 1998 — 10 чэрвеня 2008
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі
Папярэднік ---
Наступнік Віктар Рыбак
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Туркмэнскай Рэспубліцы
11 сьнежня 2000 — 10 лістапада 2003
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Наступнік Юры Малумаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся29 сакавіка 1946(1946-03-29) (79 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Займаў пасаду начальніка Баранавіцкага гарадзкога адзелу Ўпраўленьня Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь па Берасьцейскай вобласьці. 10 сьнежня 1995 году абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага скліканьня па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе №9[1]. 4 лютага 1998 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран[2], адстаўлены быў 10 чэрвеня 2008 году[3]. Дадаткова, з 11 сьнежня 2000 году фармальна да 10 лістапада 2003 году быў амбасадарам у Туркмэнскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве (яго наступнік, Юры Малумаў, прызначаны быў афіцыйна ўжо 10 кастрычніка 2003 году)[4][5].

5 траўня 1999 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6].

  1. ^ СПІС дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, зарэгістраваных 19 снежня 1995 года дэпутаты, выбраныя 29 лістапада 1995 года Архіўная копія
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 1998 г. №60 «О назначении Л. В. Рачкова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Исламской Республике Иран и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»(недаступная спасылка)  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 июня 2008 г. №318 «Об освобождении Л. В. Рачкова от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Исламской Республике Иран»  (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 11 декабря 2000 г. №665 «О назначении Л. В. Рачкова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Туркменистане»  (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 ноября 2003 г. №490 «Об освобождении Л. В. Рачкова от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Туркменистане по совместительству»  (рас.)
  6. ^ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 5 мая 1999 г. №123-ПСР «О награждении С. Н. Говорушкина, В. Д. Егорова, С. Г. Шпакова, Н. Ф. Котенко, А. Е. Малаховского, Л. В. Рачкова Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь»(недаступная спасылка)  (рас.)