Віза

дакумэнт, які дазваляе ўезд у краіну

Ві́за — дазвольны дакумэнт, які дае права чалавеку на перасячэньне дзяржаўных межаў у пунктах пропуску. Віза — дазвол замежніка на ўезд на тэрыторыю іншай дзяржавы. Аднак існуюць таксама «выязныя» візы, якія даюць права на выезд з краіны.

Узор візы КНР

Візы канкрэтнай краіны выдае як правіла консульства ці амбасада краіны ў іншай краіне. Часам гэтым пытаньнем могуць таксама займацца акрэдытаваныя візавыя цэнтры.

Міграцыйны кантроль, як правіла, паміж краінамі, якія заключылі паміж сабой пагадненьне аб бязьвізавым рэжыме, не адмяняецца. Кантроль адсутнічае толькі паміж краінамі, якія знаходзяцца ў візавых саюзах (напрыклад, Беларусь і Расея або краіны Шэнгенскай зоны). Іміграцыйны кантроль у многіх краінах можа забараніць ўезд ўладальніку сапраўднай візы ў выпадку парушэньня ім умоваў атрыманьня візы, парушэньня заканадаўства краіны, у якую ён заяжджае, або ў выпадку, калі ёсьць сумневы ў мэтах яго паездкі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць