Беларусь 1

(Перанакіравана з «БТ»)

«Беларусь 1» — асноўны тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі. Вяшчаньне ажыцьцяўляецца на беларускай і расейскай мовах. Пачатак вяшчаньня — 1 студзеня 1956 году. Выкарыстоўваецца для распаўсюджваньня прапаганды ў Беларусі[1].

«Беларусь 1»
Краіна Беларусь
Зона вяшчаньня Беларусь
Дата стварэньня 1 студзеня 1956 (68 гадоў таму)
Уладальнік Белтэлерадыёкампанія
Кіраўніцтва Глеб Шульман
www.tvr.by

Мінуўшчына

рэдагаваць

У 1955 годзе пры падрыхтоўцы да адкрыцьця Менскага тэлецэнтра пачалі выпускаць тэлевізары «Беларусь», якія мелі па 19 лямпаў і памер экрана 18х24 см. 1 студзеня 1956 году з экранаў упершыню прагучала «Гаворыць Менск!» 8 сакавіка 1956 году Менскі тэлецэнтар урачыста ўвялі ў дзеяньне, пасьля чаго перадачы сталі праводзіць тройчы на дзень. Тэлевізары ўсталявалі ў амаль 50 паселішчах Менскай і Маладэчанскай вобласьцяў Беларускай ССР[2]. Першыя перадачы мелі магчымасьць бачыць каля 4 тыс. гледачоў, а тэлецэнтар вяшчаў на адным канале 6 гадзінаў у суткі, радыюс вяшчаньня складаў 60 км. Каляровыя перадачы зьявіліся ў этэры ў 1974 годзе[3].

У 1980 г. тэлеканал «Беларускае тэлебачаньне» займеў самастойную праграму, якая пакрывала 70% земляў Беларускай ССР. Дагэтуль перадачы паказваліся ўкліньваньнем на частасьці Першай праграмы Цэнтральнага тэлебачаньня СССР(ru). Высілкамі старшыні Дзяржаўнага камітэту тэлерадыёвячаньня БССР Генадзя Бураўкіна (1978—1990) «Беларускае тэлебачаньне» цалкам замяніла ў БССР 2-ю Маскоўскую праграму Цэнтральнага тэлебачаньня СССР на яе ранейшых частасьцях. Звыш 60% вяшчаньня самастойнай праграмы «БТ» склалі перадачы на беларускай мове[4].

На 8 кастрычніка 2003 г. за часам кіраваньня БТРК расейцам Ягорам Рыбаковым адбыўся перавод перадачаў тэлеканала на расейскую мову[5]. 1 ліпеня 2005 г. пачаў лічбавае вяшчаньне ў Менску[6]. У 2006 годзе зьмяніў лягатып са старога «БТ» на лягатып «Першы»[7]. Ад 1 студзеня 2013 дырэктарам тэлеканалу «Беларусь 1» стаў Глеб Шульман[8].

17 жніўня 2020 году адбыліся акцыі пратэсту й забастоўкі супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году. Дзяржаўнае тэлебачаньне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграмаў[9].

Напрыканцы верасьня 2020 году ў этэры каналу былі паказаны прызнальныя паказаньні ад групы людзей, якім нібыта заплацілі каардынатары за ўдзел у пратэстах[10]. Паводле сьведчаньняў аднаго з пацярпелых, 29 верасня 2020 году ў РУУС Першамайскага раёну Менску Мікалай Карпянкоў здымаў відэаролікі, пасьля й паказаныя па «Беларусь 1», асабіста й камандаваў групаю сілавікоў, якая выбівала ілжывыя паказаньні ад групы людзей, схопленых ГУБАЗіКам, якіх зьбіцьцём і пагрозамі прымушалі сказаць на камэру, што ім заплацілі каардынатары[10].

Перадачы тэлеканала

рэдагаваць
  • 50 рэцэптаў першага (субота, 10:45; вядоўцы Іван Лятохін, Марына Кандрацьева);
  • Выйсьце ёсьць (Субота, 13:25; вядоўца — Сьвятлана Бароўская);
  • Існасьць (субота, 6:45); (бел.)[11];
  • XXL WOMAN TV (нядзеля, 09:40; вядоўцы Алёна Ланская і Глеб Давыдаў);
  • Давярай і правярай (субота, 16:35; вядоўца Арцём Рыбакін);
  • Гісторыі рамонту (субота, 12:10; вядоўца Алеся Зелянко);
  • Здароўе (субота, 12:50; вядоўцы Зьміцер Аўдзевіч, Сяргей Жбанкоў і Ірына Пацяюк)[12];
  • Terra incognita. Беларусь невядомая (пятніца, 17:25; вядоўца — Максім Нямчынаў);
  • Каробка перадачаў (нядзеля, 13:40; вядоўцы Арцём Рыбакін і Кацярына Коба)[13];
  • Кулінарная дыпляматыя (субота, 09:50; вядоўца Ларыса Гулякевіч);
  • Дзень у вялікім горадзе (аўторак-пятніца, 13:05);
  • Белорусское времечко (аўторак-чацьвер, 17:30);
  • Добрай раніцы, Беларусь (штодня па-беларуску, 6:00; вядоўцы Дзяніс Дудзінскі і Сьвятлана Бароўская, Дар’я Новік і Дзьмітры Новік, Глеб Давыдаў і Вольга Мядзьведзева, Вольга Рыжыкава і Яўген Перлін, Сьцяпан Гутнікаў і Надзея Цімафеева)[14];
  • Пра ежу! (субота-нядзеля 10:50; вядоўцы Аляксандар Петрыман, Антон Каленік, Хуліё Рывэра, Ін’яцыа Роза, Эдуард Цібілаў, Антон Кабанаў і іншыя)

Агенцтва тэлевізійных навінаў

рэдагаваць

На 2021 год Агенцтва тэлевізійных навінаў Белтэлерадыёкампаніі рыхтавала звыш 30 пастаянных тэлеперадачаў[15].

  • Зроблена ў Беларусі[16];
  • «Краіна» (субота, 15:15; вядоўца Павал Лазовік(бел.)
  • Буйным плянам (раз на два тыдні ў аўторак; вядоўца Марат Маркаў)[17];
  • «Мы — спецназ» [18];
  • Навіны надвор’я (вядоўца Сьвятлана Панкратава)[19];
  • Арэна (вядоўца Вольга Барабаншчыкава)[20];
  • Галоўны этэр (нядзеля; вядоўцы Вікторыя Сянкевіч, Дзьмітры Бачкоў, Алена Насачова, Паліна Шуба, Сяргей Гусачэнка)[21];
  • Навіны. Цэнтральны рэгіён (вядоўцы Натальля Тарасюк і Сяргей Лугоўскі)[22];
  • Лёс гігантаў (вядоўца Юры Ярошык)[23];
  • Панарама (штодня; вядоўцы Вікторыя Сянкевіч, Дзьмітры Бачкоў, Паліна Шуба, Тацяна Някрасава, Алена Насачова, у мінулым Інга Хрушчова)[24];
  • Актуальнае інтэрвію (штотыдзень)[25];
  • Каб усе так Geely! (вядоўцы Якаў Бута і Дзіяна Равякова)[26];
  • Вакол плянэты (субота, 14:15; вядоўцы Анатоль Ліпецкі, Юлія Табалевіч)[27];
  • Ведай нашых[28];
  • Дзень спорту (панядзелак-пятніца)[29];
  • Дыялёгі аб цывілізацыі (панядзелак, 15:50 і пятніца, 12:35; Андрэй Крывашэеў)[30];
  • Журналісцкае расьсьледаваньне (нядзеля)[31];
  • Зона Х (панядзелак-чацьвер, 18:45 і пятніца, 17:55)[32];
  • Зямля Беларуская (бел.)[33]
  • Клюб рэдактараў (нядзеля; аўтар і вядоўца — Генадзь Давыдзька)[34];
  • Нявынікі (субота; аўтарская перадача Максіма Меты)[35];
  • Пра гаджэты (аўторак і чацьвер, перадача Максіма Меты)[36];
  • Раскадроўка (штотыдзень; вядоўца Юры Ярошык)[37];
  • Таямніцы сьледзтва (вядоўца Ягор Лівай)[38];
  • У курсе (вядоўцы Дзіяна Равякова і Натальля Тарасюк)[39];
  • Форум (панядзелак; вядоўца Дзьмітры Бачкоў)[40];
  • Твой горад (нядзеля 15:15; вядоўцы Дар’я Бігун і Анастасія Багамолава)[41];
  • Сфэра інтарэсаў (аўторак, сераду, чацьвер у 19:20, 00:00; вядоўцы Сяргей Воляк, Андрэй Лапцёнак) [42];
  • Спэцыяльны рэпартаж[43];
  • Сымбаль Перамогі[44];
  • Сіла веры[45];
  • Пра мастацтва (вядоўцы Ніна Мажэйка і Міхал Равуцкі)[46];
  • Тыдзень Радзівілаў[47];
  • Тыдзень бізнэсу[48];
  • Нацыянальная трылёгія. Гімн. Герб. Флаг[49];
  • Фільм «Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ»[50];
  • Нашы[51];
  • Мая Беларусь[52];
  • «Мірны тур» (рэаліці-шоў)[53];
  • «Метро» (спэцыяльны рэпартаж)[54];
  • Курская бітва (аўтар Якаў Бута)[55];
  • «Канцавая станцыя» (відэафільм)[56];
  • Дзень спорту (штодзень)[57];
  • Навіны эканомікі (штодзень ад панядзелка да пятніцы ў 07:05, 08:05; вядоўцы Сяргей Воляк, Андрэй Лапцёнак, Вольга Зяленская)[58];
  • Галявая перадача[59];
  • Вялікі рэпартаж[60];
  • БеларусьLIFE[61].

Былыя перадачы

рэдагаваць

Цензура й прапаганда

рэдагаваць

Міжнародныя экспэрты й беларуская апазыцыя(be) традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачаньне адным з найважнейшых прапагандысцкіх інструмэнтаў рэжыму Лукашэнкі. Яго абвінавачваюць у дэзынфармацыі, апраўдваньні і прапагандзе палітычных рэпрэсіяў, стварэньні няроўных умоваў і пакрывальніцтве фальсыфікацыяў пры правядзеньні выбараў, ачарненьні крытыкаў рэжыму[70][71].

Супрацоўнікі й топ-мэнэджэры дзяржаўных дзяржаўных тэлеканалаў, у тым ліку Белтэлерадыёкампаніі, якой належыць «Беларусь 1», неаднаразова траплялі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу, сьпіс спэцыяльна прызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[72][73][74].

Паводле журналісткі агенцыі тэленавінаў(ru), якая пакінула канал падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 году, на «Беларусь 1» існавала сур’ёзная цэнзура[75]. Напрыклад, існаваў сьпіс людзей, імёны якіх нельга згадваць у навінах, які ўключаў апазыцыйных палітыкаў, існаваў чорны сьпіс эканамістаў і палітолягаў, у якіх нельга было браць камэнтары, не дапушчалася ўжываньне ў сюжэтах слоў «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛаг»[75]. Існаваньне цэнзуры таксама пацьвердзіў журналіст АТН Аляксандар Лучонак, які таксама звольніўся ў пратэст на прапаганду[76].

  1. ^ Marples, David (2013-01-22) Belarus Starts Propaganda War Against the EU (анг.). Eurasia Daily Monitor(en). Архіўная копія ад 2021-02-12 г.
  2. ^ Вікторыя Целяшук. Як «Зьвязда» пісала гісторыю: 1954—1964 // Зьвязда : газэта. — 29 красавіка 2017. — № 81 (28445). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Сяргей Шупа (21 ліпеня 2009) Радыё Свабода год за годам: 1974. Радыё «Свабода».
  4. ^ Глеб Лабадзенка. «Канешне, гэта не тое, што я мог бы зрабіць, але» // Народная воля : газэта. — 19 чэрвеня 2013. — № 47 (3788). — С. 1, 6. — ISSN 2071-9647.
  5. ^ Тацяна Падаляк. Калі ласка, спытайце ў Рыбакова // Зьвязда. — 8 кастрычніка 2003. — № 254 (24938). — ISSN 1990-763x.
  6. ^ Жанна Катлярова. У Беларусі да 2010 года восем тэлепраграмаў плянуецца трансьляваць у лічбавым фармаце // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 верасьня 2007 г. Праверана 7 красавіка 2013 г.
  7. ^ Смирнова, Елена. Ребрендинг белорусских телеканалов. Не итоги // Журналістыка-2012: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы 14-й Міжнар. навук.-практ. канф., 6–7 сн. 2012 г., Мінск / рэдкал. : С.В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.].. — Мінск: БДУ, 2012. — С. 95.
  8. ^ Сергей Малиновский. (8 студзеня 2013) Сергей Кухто вернулся в Белтелерадиокомпанию. Комсомольская правда в Молдове.
  9. ^ Staatsfernsehen in Belarus offenbar im Streik (ням.). Die Zeit(be) (2020-08-17). Праверана 2020-08-17 г.
  10. ^ а б Фигурант "дела 11-ти участников чата": Карпенков лично снимал "покаяльное видео" на камеру (рас.). Вясна (2021-06-29). Праверана 2021-06-30 г. Архіўная копія ад 2021-06-30 г.
  11. ^ «Існасць» на «Беларусь 1» Белтэлерадыёкампанія
  12. ^ «Здоровье» на «Беларусь 1» Белтэлерадыёкампанія
  13. ^ «Коробка передач» на «Беларусь 1» Белтэлерадыёкампанія
  14. ^ «Добрай раніцы, Беларусь!» на «Беларусь 1» Белтэлерадыёкампанія
  15. ^ Аб агенцтве тэленавінаў // Белтэлерадыёкампанія, 2021 г. Праверана 17 ліпеня 2021 г.
  16. ^ Зроблена ў Беларусі Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  17. ^ Буйным планам Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  18. ^ «Мы — спецназ» Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  19. ^ Навіны надвор’я Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  20. ^ Арэна Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  21. ^ Галоўны эфір Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  22. ^ Навіны. Цэнтральны рэгіён Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  23. ^ Лёс гігантаў Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  24. ^ Панарама Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  25. ^ Актуальное интервью. Разговоры на актуальные темы Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  26. ^ Каб усе так Geely! Белтэлерадыёкампанія
  27. ^ Вокруг планеты Белтэлерадыёкампанія
  28. ^ Знай наших. Проект о белорусах, которыми мы гордимся Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  29. ^ День спорта Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  30. ^ Диалоги о цивилизации Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  31. ^ Журналісцкае расследаванне(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  32. ^ Зона Х Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  33. ^ Зямля беларуская Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  34. ^ Клуб рэдактараў Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  35. ^ Нявынікі Белтэлерадыёкампанія
  36. ^ Пра гаджэты Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  37. ^ Раскадроўка(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  38. ^ Таямніцы следства Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  39. ^ У курсе Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  40. ^ Форум Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  41. ^ Твой горад Белтэлерадыёкампанія
  42. ^ Сфера інтарэсаў Белтэлерадыёкампанія
  43. ^ Спецыяльны рэпартаж Белтэлерадыёкампанія
  44. ^ Сімвал Перамогі(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія
  45. ^ Сіла веры Белтэлерадыёкампанія
  46. ^ Пра мастацтва(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія
  47. ^ Тыдзень Радзівілаў Белтэлерадыёкампанія
  48. ^ Тыдзень бізнесу Белтэлерадыёкампанія
  49. ^ Нацыянальная трылогія. Гімн. Герб. Флаг(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія
  50. ^ Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ Белтэлерадыёкампанія
  51. ^ Нашы Белтэлерадыёкампанія
  52. ^ Мая Беларусь Белтэлерадыёкампанія
  53. ^ Мирный тур Белтэлерадыёкампанія
  54. ^ Метро Белтэлерадыёкампанія
  55. ^ Курская бітва(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія
  56. ^ Видеофильм АТН «Конечная станция»(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія
  57. ^ День спорта Белтэлерадыёкампанія
  58. ^ Новости экономики Белтэлерадыёкампанія
  59. ^ Голевая передача(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія
  60. ^ Большой репортаж Белтэлерадыёкампанія
  61. ^ БеларусьLIFE Белтэлерадыёкампанія
  62. ^ Телевидение. Телеканалы национальной государственной телерадиокомпании Беларуси Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  63. ^ Телевидение. Телеканалы национальной государственной телерадиокомпании Беларуси(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  64. ^ Телевидение. Телеканалы национальной государственной телерадиокомпании Беларуси Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  65. ^ Телеканалы национальной государственной телерадиокомпании Беларуси(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  66. ^ Завтра это мы (Видеогалерея) Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  67. ^ Екатерина Романова (20 верасьня 2012) «Культурные люди +» заменят глянцевые журналы. Комсомольская правда. (рас.)
  68. ^ Путешествия с телеканалом «Беларусь 1» Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  69. ^ Перезагрузка(недаступная спасылка) Белтэлерадыёкампанія (рас.)
  70. ^ Сергій Лещенко. (2011-11-08) Посол Польщі Генрик Літвін: Втратити добрий час – це великий ризик для України (укр.). Украінская праўдаПраверана 2021-05-05 г. Архіўная копія ад 2017-10-23 г.
  71. ^ Edward Lucas. (2017-01-20) Edward Lucas Podcast: Belarus propaganda (анг.) Праверана 2021-05-05 г. Архіўная копія ад 2021-05-06 г.
  72. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Наша Ніва (2011-10-11). Праверана 2021-05-05 г. Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
  73. ^ Мария Садовская. Суровые и спорные (рас.). Белорусы и рынокПраверана 2009-07-28 г. Архіўная копія ад 2012-12-08 г.
  74. ^ EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(pl).
  75. ^ а б Машина пропаганды в Беларуси: бывшие журналисты госСМИ о своей работе (рас.). Нямецкая хваляПраверана 2020-10-12 г. Архіўная копія ад 2020-09-07 г.
  76. ^ В Беларуси журналист уволился с госТВ и объяснил, как работает пропаганда Лукашенко (рас.). УНІАНПраверана 2020-10-12 г. Архіўная копія ад 2020-08-27 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Праграма тэлеперадач «Беларусь 1» // Белтэлерадыёкампанія, 14 жніўня 2020 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.