І́нга Хрушчо́ва (нар. 18 сьнежня 1970) — беларуская актывістка і журналістка, у 1990-я гады вядучая навінаў на БТ і адна з найбольш яскравых прапагандыстак рэжыму Лукашэнкі.

Інга Хрушчова
Род дзейнасьці грамадзкая актывістка, журналістка, перад гэтым прапагандыстка, тэлевядоўца
Дата нараджэньня 8 сьнежня 1970(1970-12-08) (53 гады)
Занятак лёгкаатлетка

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася ў Полацку[1]. Скончыла Віцебскую спартовую вучэльню алімпійскага рэзэрву і факультэт журналістыкі БДУ[2].

Неаднаразовая чэмпіёнка і прызэрка чэмпіянатаў БССР па лёгкай атлетыцы[3]

Журналісцкая і прапагандысцкая дзейнасьць

рэдагаваць

Журналісцкую кар’еру пачала ў полацкай газэце «Сцяг камунізма»[1].

З 1995 да 2001 гг., у тым ліку падчас дзяржаўнага перавароту ў Беларусі ў 1995 і 1996 гг., была вядучай навінаў на цэнтральным дзяржаўным тэлебачаньні Беларусі, потым працавала ў прэзыдэнцкім журналісцкім пуле, суправаджала А. Лукашэнку ў яго паездках па краіне[4]. Зь цягам часу ўзначаліла аддзел палітычных аглядальнікаў Агенцтва тэлевізійных навінаў на БТ. [5]

У незалежных СМІ Хрушчова згадваецца як «адна з найбольш актыўных прапагандыстак Аляксандра Лукашэнкі канца 1990-х пачатку 2000-х гадоў»[2] і «адзін з сымбаляў прапаганды на БТ»[5].

Апошнія гады працы на БТ таксама ўдзельнічала ў асьвятленьні спартыўных падзей[2].

Сыход з БТ, актывізм

рэдагаваць

У 2013 годзе сышла з БТ, занялася прыватным прадпрымальніцтвам[3]. Ад таго часу актыўна крытыкуе рэжым Лукашэнкі ў сваіх публічных выступах[2][6].

Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году працавала ў штабе Віктара Бабарыкі, займалася зборам подпісаў, удзельнічала ў агульнанацыянальных акцыях пратэсту. Падпісала ліст спартоўцаў з патрабаваньнем сумленных выбараў, спрыяла сыходу супрацоўнікаў БТ з сыстэмы дзяржаўнай прапаганды[3].

Пасьля выбараў і пратэстаў зьехала ў Нямеччыну, дзе далучылася да дзейнасьці беларускае дыяспары.[7]

  1. ^ а б Марина ГУЛЯЕВА. ХРУЩЕВА НЕ ЛЮБИТ РАЗМАЗЫВАТЬ КАШУ ПО ТАРЕЛКЕ [Марына Гуляева. Хрушчова ня любіць размазываць кашу па талерцы] (на расейскай мове) — БелГазета, №34 (350) 2 верасьня 2002 г.
  2. ^ а б в г Інга Хрушчова сышла з БТ «з маральных меркаваньняў» — Радыё Свабода, 20 жніўня 2013 г.
  3. ^ а б в Экс-спортсменка много лет вела «Панораму», а в 2020-м помогала Бабарико: видит страх Лукашенко, Домрачевой разочарована, верит в Фазеля [Былая спартоўка шмат гадоў вяла «Панараму», а ў 2020-м дапамагала Бабарыку: бачыць страх Лукашэнкі, расчаравалася ў Домрачавай, верыць у Фазэля] (на расейскай мове) — tribuna.com, 31 сьнежня 2020 г.
  4. ^ Былая тэлепрапагандыстка: раней я бачыла іншага Лукашэнку — Эўрарадыё, 24 чэрвеня 2020 г.
  5. ^ а б Інга Хрушчова: Я сышла з БТ па маральных меркаваннях — Наша Ніва, 19 жніўня 2013 г.
  6. ^ «Калі жадаеш дабра свайму народу, сыдзі!». Экс-журналістка прэзыдэнцкага пулу пра схіл эпохі Лукашэнкі — Радыё Свабода, 24 чэрвеня 2020 г.
  7. ^ Андрэй Саньнікаў Зыбіцкая хоча вярнуцца — Хартыя'97, 21 сьнежня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць