Сяргей Гусачэнка
Сярге́й Гусачэ́нка (5 лістапада 1983, Менск, БССР, СССР[2]) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, тэлевядоўца, намесьнік старшыні Белтэлерадыёкампаніі.
Сяргей Гусачэнка | |
Род дзейнасьці | прапаганда |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 лістапада 1983 |
Месца нараджэньня | Менск, БССР, СССР |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Месца працы | Белтэлерадыёкампанія |
Жонка | Вольга Макей |
Узнагароды | Прыз «Тэлевяршыня» ў розных намінацыях[1] |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Менску. У 2006 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ.
Падчас вучобы стажыраваўся ў Швэцыі[3], супрацоўнічаў з рознымі выданьнямі, у тым ліку з «Нашаю Нівай»[4].
З 2005 году працаваў рэдактарам агенцыі тэленавінаў(ru) Белтэлерадыёкампаніі. У 2007—2013 гадох працаваў спэцыяльным карэспандэнтам і палітычным аглядальнікам, з 2013 году — загадчыкам адзьдзелу палітычных аглядальнікаў, з 2015 году — намесьнікам галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі, з 2017 году — дырэктарам галоўнай дырэкцыі агенцыі тэленавінаў(ru)[5].
З 2018 году намесьнік старшыні Белтэлерадыёкампаніі[4].
Прапагандысцкая дзейнасьць
рэдагавацьЗаймаў пасаду намесьніка Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь падчас масавых мірных пратэстаў, якія адбываліся пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствамі.
Займаўся дыскрэдытацыяй і ачарненьнем праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі[6][7][8], ачарненьнем беларускай дыяспары[9][10], ачарненьнем украінскай Рэвалюцыі годнасьці 2013—2014 гадох[4] і антыўкраінскай прапагандай[10], распаўсюдам ілжывай інфармацыі пра дзейнасьць амбасады Швэцыі ў Беларусі на чале з амбасадарам Стэфанам Эрыксанам[4].
Міжнародныя санкцыі
рэдагаваць21 чэрвеня 2021 году ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Паводле рашэньня Рады Эўрапейскага зьвязу(be), Гусачэнка «на пасадзе намесьніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі, дзяржаўнага тэлебачаньня, аўтара і вядучага штотыднёвага прапагандысцкага тэлешоў „Галоўны этэр“ ахвотна даваў беларускай грамадзкасьці ілжывую інфармацыю пра вынікі выбараў, пратэстаў і рэпрэсій, якія зьдзяйсьняюцца дзяржаўнымі ўладамі. Ён нясе непасрэдную адказнасьць за тое, як дзяржаўнае тэлебачаньне прадстаўляе інфармацыю пра сытуацыю ў краіне, аказваючы падтрымку ўладам, у тым ліку Лукашэнку»[2]. 6 ліпеня да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11]. 7 ліпеня 2021 году Гусачэнка трапіў у санкцыйны сьпіс Швайцарыі[12][13], а 2 сьнежня — і ў санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі[14].
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЖонка Вольга Макей, палітычная аглядальніца БТ[15]. Аляксандар Лукашэнка падараваў на вясельле Гусачэнкі й Макей мех бульбы[16].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Найлепшыя тэлевядучыя краіны — Хрусталёў і дачка Радзькова - Наша Ніва, 12.05.2017
- ^ а б COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 - Афіцыйны часопіс Эўрапейскага Зьвязу(uk), 21.06.2021
- ^ Беларускі інтарэс у Швэцыі: СМІ — Радыё Свабода, 17.08.2012
- ^ а б в г Сябар Эйсмантаў пайшоў на павышэнне, у Акадэміі кіравання фізік замяніў камуніста: пяць фактаў аб пяці прызначэнцах — Наша Ніва, 22.05.2018
- ^ Біяграфія на афіцыйным сайце БТРК
- ^ БТ пра «паханоў, браткоў, хайп, жыцьцё па законе, а не па паняцьцях» — Радыё Свабода, 31.05.2020
- ^ «Ёсць такая прафесія — ілгаць штовечар»: на старонцы дыктара БТ з’явіліся крытычныя допісы — Наша Ніва, 10.02.2016
- ^ БТ сьцьвярджае, што Міністэрства фінансаў ЗША адыграла ролю ў выкрыцьці «справы „Белгазпрамбанку“» — Радыё Свабода, 22.06.2020
- ^ Понятная политика. Выпуск 55. Как диаспоры продают Беларусь. «Прекрасное» далёко(недаступная спасылка) [Зразумелая палітыка. Выпуск 55. Як дыяспары прадаюць Беларусь. «Цудоўная» далечыня] — Беларусь 1, 22.03.2021
- ^ а б Понятная политика. Выпуск 59. Белорусские диаспоры. Продолжение. Атака на своих [Зразумелая палітыка. Выпуск 59. Беларускія дыяспары. Працяг. Атака на сваіх] (на расейскай мове) - БТ, 19.04.2021
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
- ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць «Беларуськалія» і 8 беларусаў Эўрапейскае радыё для Беларусі Праверана 2021-12-12 г.
- ^ Ольга Макей и Сергей Гусаченко — вместе в эфире и в жизни [Вольга Макей і Сяргей Гусачэнка — разам у этэры і ў жыцьці] — СБ. Беларусь сегодня, 10.05.2019
- ^ Лукашэнка падарыў вядучым БТ на вяселле мех бульбы ФОТАФАКТ — Наша Ніва, 29.08.2017