Асіпавічы (футбольны клюб)

беларускі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Асіповічы (футбольны клюб)»)
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Асіпавічы (неадназначнасьць), Асіповічы (неадназначнасьць).

«Асіпавічы» — беларускі футбольны клюб з гораду Асіпавічаў. Заснаваны ў 1994 годзе. У 1999 годзе клюб выступаў у найвышэйшай лізе, дзе заняў 15 месца і апусьціўся ў першую лігу. У 2003 годзе каманда пад ужо сучаснай назвай трапіла ў другую лігу, дзе і праводзіла большую частку сваёй гісторыі. У 2022 годзе зноўку павярнулася ў першую лігу.

Асіпавічы
Поўная назва па-беларуску: Асіповічы
Заснаваны 1994
Горад Асіпавічы, Беларусь
Стадыён Юнацтва
Умяшчальнасьць: 2500
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2024 (Магілёўская) 1 месца

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб быў заснаваны ў 1994 годзе і першапачаткова меў назву КРЗ, пазьней у 1996 годзе атрымаў назву «Сьвіслач-Дах». У 1998 годзе клюб выйшаў у першую лігу, а на наступны год дэбютаваў у найвышэйшай лізе. Выступ у найвышэйшым дывізіёне, аднак, быў нядоўгім, то бок клюб заняў апошняе месца і апусьціўся назад у першую лігу. Найлепшымі бамбардзірамі той каманды былі Сяргей Крот, Ігар Паркулевіч і Максім Самушчык, кожны зь якіх запісаў 4 галы на свой рахунак у чэмпіянаце. «Сьвіслач-Дах» у тым сэзоне двойчы вырагуляў «Маладэчна», а таксама здабыў перамогі над «Тарпэда-Кадзіна» і «Лідай». Праз тры гады ўвогуле апынуўся ў другой лізе. З 2002 году клюб мае сучасную назву.

 
Гульцы «Асіпавічаў» у матчы Кубка Беларусі супраць «Гомлю».

У сэзоне 2016 году, пасьля доўгіх безвыніковых гадоў у трэцім дывізіёне, «Асіпавічы» сталіся адным з асноўных прэтэндэнтаў на павышэньне ў клясе. Каманда амаль увесь сэзон трымала другое месца ў табліцы і, не зважаючы на няўдалы фініш, здолела захаваць яго паводле вынікаў чэмпіянату і прасунуцца ў першую лігу. Па вяртаньні ў другі дывізіён дружына з пачатку турніру апынулася ў зоне вылету. У другой палове сэзону «Асіпавічы» замацаваліся на перадапошнім месцы і, не зважаючы на барацьбу да апошняга тура, выбылі ў другую лігу. У сэзоне 2018 году ў другой лізе каманда месьцілася ў верхняй частцы табліцы, але не прэтэндавала на прызавыя месцы, і скончыла сэзон на шостым радку. Сытуацыя захавалася і ў сэзоне 2019 году, калі «Асіпавічы» сталі восьмымі.

Паводле вынікаў сэзону 2021 году асіпавіцкі клюб скончыў першынство на пятымі радку і ў пачатку 2021 году атрымалі прапанову заявіцца ў першую лігу замест камандаў, якія адмовіліся ад удзелу, аднак у сакавіку 2021 году клюб вырашыў працягнуць свае выступы ў другой лізе[2]. «Асіпавічы» выйшлі ў плэй-оф другой лігі, дзе ў выніку занялі чацьвертае месца ў атрымалі месца ў першай лізе. У сэзоне 2022 году ў першай лізе клюб быў сярод аўтсайдэраў, аднак за некалькі тураў да фінішу здолеў пакінуць апошні радок і фінішаваць на 12 месцы перад «Баранавічамі».

Актуальны на 26 жніўня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Арсень Кудзін 1995
2   Нап Косуке Намэката 1999
3   Аб Сяргей Воўкаў 2001
4   Аб Максім Жордачкін 2004
5   Аб Аляксей Салавей 2000
6   Аб Кірыл Грынюк 2003
7   Нап Ільля Цюніс 1994
8   ПА Данііл Кавалёў 2001
9   Нап Максім Баравік 2002
10   ПА Мікіта Сьледзь (ар. Шахцёр) 2005
11   Нап Асадбэк Мірзажонаў 2003
12   ПА Аляксей Маліноўскі 1999
14   Нап Суан Ву 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15   Нап Уладзіслаў Чабатар 2001
16   Бр Яўген Юрын 2004
17   ПА Аляксандар Емяльянаў (капітан) 1995
18   ПА Андрэй Емяльянаў 1995
19   Аб Аляксей Арловіч 2002
20   Аб Мікіта Кухцік 2001
21   ПА Руслан Аскераў 2001
27   ПА Максім Марчанка 2004
61   ПА Максім Самарцаў 2005
  Аб Арцём Перапечка (ар. Шахцёр) 2005
  ПА Максім Азараў 2001
  Нап Арцём Драздовіч 1998
  Нап Уладзіслаў Малюцін 2005

Статыстыка

рэдагаваць
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Другая 18 36 8 9 19 47–74 33 1/32
2013 Другая 9 24 5 8 11 28–35 23 1/32
2014 Другая 11 24 9 6 9 32–33 33 1/64
2015 Другая 8 26 12 1 13 48–45 37 1/32
2016 Другая 2 24 13 6 5 50–29 45 1/32
2017 Першая 15 30 6 7 17 30–62 25 1/32
2018 Другая 6 28 11 7 10 51–42 40 1/32
2019 Другая 8 28 10 5 13 32–48 35 1/32
2020 Другая — група Б 3 20 12 1 7 44–35 37 1/32
Другая — фінальны этап 5 10 3 0 7 14–27 9
2021 Другая — Магілёўскі 2 18 12 3 3 60–16 39 1/32
Другая — плэй-оф 4 7 3 2 2 12–12
2022 Першая 12 24 3 4 17 21–53 13 1/16

Галоўныя трэнэры

рэдагаваць