Данііл Кавалёў
Данііл Кавалёў (нар. 25 сакавіка 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі» (у арэндзе з МЛ). Ёсьць пасербам (сынам жонкі ад першага шлюбу) беларускага футбаліста Дзьмітра Ігнаценкі.
Данііл Кавалёў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 сакавіка 2001[1] (24 гады) | |
Рост | 174 см[2] | |
Вага | 64 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Хваля (у арэндзе з клюбу «МЛ Віцебск») | |
Нумар | 67 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2018 | Дняпро Магілёў | 2 (0) |
2019 | Дынама Менск | 0 (0) |
2020 | Дняпро Магілёў | 3 (0) |
2020 | → Горкі | 8 (2) |
2021 | Смаргонь | 5 (1) |
2021—2022 | Лякаматыў Гомель | 12 (0) |
2022 | Горкі | 0 (0) |
2022 | Ворша | 8 (0) |
2023 | Асіпавічы | 28 (2) |
2024 | Паперпрам | 26 (1) |
2025— | МЛ Віцебск | |
2025— | → Хваля | 2 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьЗ 2018 году пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра». У канцы cэзону пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 24 лістапада 2018 году, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць менскага «Дынама» (0:3).
У пачатку 2019 году перабраўся ў менскае «Дынама»[3], дзе выступаў за дубль. У студзені 2020 году вярнуўся ў «Дняпро», часам выходзіў на замену. У ліпені 2020 году на правах арэнды далучыўся да «Горак»[4]. У лютым 2021 году стаў гульцом «Смаргоні»[5]. Спачатку выходзіў у стартавым складзе, але хутка страціў месца ў аснове, пасьля чаго пачаў заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2021 году пакінуў смаргонскі клюб[6] і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лякаматыва», дзе гуляў да чэрвеня 2022 году.
У жніўні 2022 году стаў гульцом «Воршы», які пакінуў па заканчэньні cэзону 2022 году[7]. У сакавіку 2023 году далучыўся да «Асіпавічаў»[8]. У лютым 2024 году перайшоў у гомельскі «Паперпрам»[9]. У студзені 2025 году склаў працоўную дамову на паўтраця гадоў зь віцебскім МЛ[10], але яшчэ перад пачаткам сэзону быў аддадзены ў арэнду ў першалігавую «Хвалю»[11].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дняпро Магілёў | 2018 | Найвышэйшая ліга | 2 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в https://championship.abff.by/players/620
- ^ а б в г д е http://fcvolna-pinsk.by/player/daniil-kovalyov/
- ^ Даниил Ковалев сменил "Днепр" на столичное "Динамо" (рас.)
- ^ Даниил Ковалев отдан в аренду (рас.) Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра»
- ^ Даниил Ковалев стал игроком "Сморгони" (рас.)
- ^ Масловский и Ковалев покидают "Сморгонь" (рас.)
- ^ Петриков принял Сергей Лущан, "Локо" без Тимошенко и Теслюка, "Орша" остается с Игорем Чумаченко (рас.)
- ^ Бушма не с "Макслайном", а с "Крумкачамi". Трио "воронов" для "Жодино-Южного". И любопытные легионеры "Арсенала" (рас.)
- ^ Даниил Ковалев пополнил ряды "Бумпрома" (рас.)
- ^ Даниил Ковалев пополнил "МЛ Витебск" (рас.). Football.by (2025-02-01). Праверана 2025-03-23 г.
- ^ Даниил Ковалёв — игрок «Волны» (рас.). Афіцыйны сайт «Хвалі» (2025-03-14). Праверана 2025-03-23 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)