Андрэй Лясюк

беларускі футбаліст і трэнэр

Андрэй Лясюк (нар. 14 красавіка 1983 году, Пінск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. Галоўны трэнэр «Асіпавічаў».

Андрэй Лясюк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 красавіка 1983(1983-04-14)[1] (41 год)
Рост 177 см
Вага 74 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2003 Дынама Берасьце 32 (4)
2005 Нёман Горадня 22 (4)
2006—2007 Менск 20 (6)
2007—2010 Дняпро Магілёў 51 (17)
2011 Гомель 10 (0)
2011 Дняпро Магілёў 12 (3)
2012—2013 Нёман Горадня 43 (8)
2014 Хваля 12 (8)
2014—2015 Гарадзея 35 (13)
2016 Каўна Жальгірыс 9 (0)
2017 Нявежыс 27 (9)
2018 Ліда 26 (8)
2019 Белшына 25 (12)
2020 Ліда 19 (5)
2021 Стэнлес 14 (11)
Трэнэрскія клюбы
2022—2024 Стэнлес
2024—4 Асіпавічы

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў займацца футболам у Пінску, гуляў потым за розныя клюбы. Найбольш праявіў сябе ў складзе магілёўскага «Дняпро», найлепшым бамбардзірам якога стаў у сэзоне 2009 году. У сакавіку 2012 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам». Пасьля няўдалага старту «Нёман» здолеў набраць добрую хаду, заняўшы выніковы пяты радок у чэмпіянаце. Сам футбаліст пачынаў сэзон году на лаўцы запасных, але пазьней стаў асноўным нападнікам каманды, выцесьніўшы Ігара Крывабока. Лясюк стаў адным з найлепшых гульцоў клюбу, набраўшы добрую форму ў канцы сэзону і забіўшы пяць галоў у апошніх пяці сустрэчах[2]. У студзені 2013 году Лясюк падоўжыў кантракт з клюбам[3]. Сэзон 2013 году распачынаў асноўным нападнікам, але ў траўні быў выцесьнены Мілашам Лачным. Пасьля таго як Лачны ў ліпені 2013 году пакінуў «Нёман», Лясюк вярнуўся ў аснову, але ўжо ў жніўні атрымаў траўму, празь якую выбыў да канца сэзону. У лістападзе 2013 году кіраўніцтва «Нёману» вырашыла спыніць супрацоўніцтва з гульцом[4].

У сакавіку 2014 году, акрыяўшы па траўме, накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[5] У красавіку 2014 году падпісаў кантракт з клюбам да канца сэзону[6]. У складзе «Хвалі» быў асноўным нападнікам і трывала вызначаўся галамі, што дазволіла неўзабаве ачоліць сьпіс бамбардзіраў Першай лігі. У ліпені выправіўся на прагляд ва ўзбэцкі «Наўбахор», але не падышоў гэтаму клюбу[7]. Па вяртаньні ў Беларусь, аднак, адмовіўся далей выступаць за «Хвалю». У канцы ліпеня перайшоў у «Гарадзею», зь якой падпісаў кантракт да канца сэзону[8]. Быў асноўным гульцом «цукровых», за паўсэзона згуляўшы ў 10 матчах і забіўшы 4 галы, але клюб здолеў заняць толькі 6 месца ў Першай лізе. У верасьні і кастрычніку 2014 году не гуляў праз траўму. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[9]. Паводле вынікаў сэзону 2015 году дапамог гарадзенцам прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2016 году пакінуў клюб[10].

У сакавіку 2016 году праходзіў прагляд у «Нафтане», але бакі не дамовіліся аб умовах кантракту[11]. У выніку ў першай палове 2016 году Андрэй заставаўся бяз клюбу. З жніўня 2016 году выступаў за летувіскі клюбу «Каўна Жальгірыс»[12]. Па заканчэньні сэзону 2016 году пакінуў ковенкі клюб. У лютым 2017 году знаходзіўся ў стане «Хвалі», якая прапанавала нападніку кантракт[13], аднак гульцом пінскага клюбу ён ня стаў. У выніку, сэзон 2017 году распачаў у складзе клюбу другога летувіскага дывізіёну «Нявежыс»[14]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Ліда»[15]. Замацаваўся як гулец асноўнага складу лідчанаў, з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне. У студзені 2019 году пакінуў лідзкі клюб[16].

У сакавіку 2019 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[17]. Здолеў стаць адным з асноўных гульцоў, быў капітанам каманды. Дапамог дружыне выйсьці ў Найвышэйшую лігу, з 12 галам стаў другім бамбардзірам каманды. Па заканчэньні сэзону пакінуў бабруйскі клюб. У сакавіку 2020 году зноў падпісаў кантракт зь «Лідай»[18]. Пачынаў сэзон, выходзячы на замену, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сакавіку 2021 году стаў гульцом пінскага «Стэнлеса»[19], дзе быў асноўным нападнікам. Па заканчэньні сэзону 2021 году пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.

Трэнэрская

рэдагаваць

У жніўні 2022 году быў прызначаны галоўным трэнэрам «Стэнлеса»[20]. Пакінуў клюб у лютым 2024 году[21]. Ужо праз паўгады ў сярэдзіне чэрвеня быў прызначаны галоўным трэнэрам «Асіпавічаў»[22].

Дасягненньні

рэдагаваць

«Гомель»:

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гарадзея 2015 Першая ліга 25 9
Ліда 2018 Першая ліга 26 8
  1. ^ а б в Andrey Lyasyuk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ «Все, ребята, харэ…»
  3. ^ Рыбак и Лясюк заключили новые контракты с «Неманом»
  4. ^ Андрей Лясюк покинул «Неман» (рас.)
  5. ^ Андрей Лясюк находится на просмотре в "Волне" (рас.)
  6. ^ «Волна» подписала Лясюка и Климихина и рассталась с Мытником (рас.)
  7. ^ Лясюк не подошел узбекскому «Навбахору» (рас.)
  8. ^ Андрей Лясюк и Роман Морозов перешли в «Городею» (рас.)
  9. ^ Семеро футболистов продлили контракты с "Городеей" (рас.)
  10. ^ «Городею» покинуло восемь футболистов (рас.)
  11. ^ Андрей Лясюк и "Нафтан" не договорились по контракту (рас.)
  12. ^ Лясюк дебютировал за каунасский «Жальгирис» (рас.)
  13. ^ Дмитрий Градобоев перешел в «Белшину», Гриневич и Андрей Луцевич завершили карьеры (рас.)
  14. ^ Kėdainių "Nevėžis" pristatė 2017 metų komandą (foto) (лет.) Афіцыйны сайт кедайнейскага «Нявежыса»
  15. ^ Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще четыре игрока подписали контракты с «Лидой» (рас.)
  16. ^ Лясюк покинул "Лиду" (рас.)
  17. ^ 35-летний Лясюк перешел в «Белшину» (рас.)
  18. ^ Лясюк подписал соглашение с "Лидой" (рас.)
  19. ^ 37-летний Лясюк трудоустроился в "Стэнлесе" (рас.)
  20. ^ Андрей Лясюк возглавил "Стэнлес" (рас.)
  21. ^ Лясюк покинул пост главного тренера "Стэнлеса" (рас.)
  22. ^ Андрей Лясюк возглавил "Осиповичи" (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць