Асятні́ца[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Хараўскога сельсавету. Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 36 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 16 жыхароў, 12 двароў.

Асятніца
трансьліт. Asiatnica
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Хараўскі
Насельніцтва
колькасьць: 16 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: 12
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225182[2]
СААТА: 1256875061
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′33″ пн. ш. 24°36′56″ у. д. / 52.7425° пн. ш. 24.61556° у. д. / 52.7425; 24.61556Каардынаты: 52°44′33″ пн. ш. 24°36′56″ у. д. / 52.7425° пн. ш. 24.61556° у. д. / 52.7425; 24.61556
Асятніца на мапе Беларусі ±
Асятніца
Асятніца
Асятніца
Асятніца
Асятніца
Асятніца

Этымалёгія назвы

рэдагаваць

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «асець» — частка гумна, у якой пры дапамозе курнай печы падсушвалі снапы перад малацьбой[4].

Мінуўшчына

рэдагаваць

За расейскім часам — у Носкаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5], хутар у складзе маёнтку Сялец[6]. На пачатку XX стагодзьдзя 3 жыхары.

За польскім часам — у гміне Носкі[7], а з 1926 року — у гміне Руднікі[8] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 3 жыхары; 1959 год — 154 жыхары (перапіс); 1999 год — 31 жыхар
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 24 жыхары, 14 двароў; 2005 год — 22 жыхары, 13 двароў[5]; 2010 год — 14 жыхароў; 2012 год — 16 жыхароў, 12 двароў[1]

Транспарт

рэдагаваць

Аўтамабільная дарога Н531 КабылаўкаГута[9].

  1. ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
  2. ^ Алфавитный список улиц по Смоляница (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 25 сакавіка 2012 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 254
  4. ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
  5. ^ а б Асятніца // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 490
  6. ^ Osietnica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 417
  7. ^ Osietnica, вёска. Radzima.net. Праверана 25 сакавіка 2012 г.
  8. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (Dz.U. Nr 7, poz. 46) (пол.) (pdf) Internetowy System Aktów Prawnych. Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Праверана 25 сакавіка 2012 г.
  9. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 25 сакавіка 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць