Каралеўства Нідэрляндаў

манархія ў Заходняй Эўропе

Каралеўства Нідэрляндаў складаецца зь 7 тэрыторыяў. Апроч уласна Нідэрляндаў, якія знаходзяцца ў Заходняй Эўропе, да Каралеўства належыць 6 валоданьняў у Карыбскім моры. Аруба, Кюрасао й Сінт-Мартэн зьяўляюцца вольна асацыяванымі дзяржавамі ў складзе Каралеўства, Банэйр, Сінт-Эстатыюс ды Саба — асаблівыя супольнасьці (па-нідэрляндзку: bijzondere gemeenten), якія не ўваходзяць у ніводную зь нідэрляндзкіх правінцыяў. Агульнадзяржаўнай канстытуцыяй краіны ад 1954 году зьяўляецца Хартыя Каралеўства Нідэрляндаў.

Плошча Каралеўства Нідэрляндаў складае 42 519 км², ягонае насельніцтва — 16 801 000 чал. Плошча карыбскай часткі Каралеўства — 993 км², насельніцтва 301 000 чал.

Сьцяг Герб Тэрыторыя Рэгіён Плошча
км²
Насельніцтва Сталіца Статус Валюта
Нідэрлянды Заходняя Эўропа 41 526 16 500 000 Амстэрдам Сувэрэнная дзяржава Эўра
Аруба Карыбскае мора 193 105 000 Араньестад Складовая краіна Арубскі флёрын
Кюрасао Карыбскае мора 444 142 000 Вілемстад Складовая краіна Нідэрляндзкі антыльскі гульдэн
Сінт-Мартэн Карыбскае мора 34 35 000 Філіпсбург Складовая краіна Нідэрляндзкі антыльскі гульдэн
Банэйр Карыбскае мора 288 14 000 Кралендэйк Асаблівая супольнасьць Даляр ЗША
Сінт-Эстатыюс Карыбскае мора 21 3 000 Араньестад Асаблівая супольнасьць Даляр ЗША
Саба Карыбскае мора 13 2 000 Ботам Асаблівая супольнасьць Даляр ЗША
Агулам 42 519 16 801 000