Папіямэнта (саманазва papiamento ці papiamentu) — крэольская мова, родная для насельніцтва астравоў Аруба, Кюрасао й Банэйр. У цяперашні час ёй валодаюць каля 329 тысячаў чалавек.

Папіямэнта
Papiamento / Papiamentu
Ужываецца ў былых Нідэрляндзкіх Антылах (Кюрасао, Аруба, Карыбскія Нідэрлянды)
Рэгіён Малыя Антыльскія астравы
Колькасьць карыстальнікаў 329 000
Клясыфікацыя крэольскія мовы
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Кюрасао, Арубе, Карыбскіх Нідэрляндах[1]
Статус: 1 дзяржаўная[d][2]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-2(Б) pap
ISO 639-2(Т) pap
ISO 639-3 pap

Афіцыйны статус

рэдагаваць

Папіямэнта зьяўляецца афіцыйнай мовай Арубы (побач зь нідэрляндзкай). Ад 7 сакавіка 2007 году папіямэнта — дзяржаўная мова Нідэрляндзкіх Антылаў (побач зь нідэрляндзкай дый ангельскай)[3].

Дыялекты

рэдагаваць

Існуюць 2 галоўныя дыялекты мовы папіямэнта, адзін зь іх ужываецца на Арубе, другі — на Кюрасао й на Банэйры. Галоўная розьніца паміж гэтымі дыялектамі фанэтычная. Апроч таго, дзеля розных дыялектаў папіямэнта ўжываюцца розныя артаграфічныя сыстэмы: артаграфія папіямэнта на Кюрасао й Банэйры больш фанэтычная, галоўны прынцып арубанскае артаграфіі — этымалягічны.

Большасьць словаў, якія ў арубанскім дыялекце заканчваюцца на літару o, на Кюрасао й Банэйры пішуцца праз u: palo/palu (па-беларуску: дрэва). Апроч фанэтычнай, паміж дыялектамі існуе нязначная лексычная й інтанацыйная розьніца.

Фанэтыка

рэдагаваць

У мове папіямэнта ўжываецца 10 галосных: /a/, /e/, /ɛ/, /i/, /o/, /ɔ/, /u/, /ø/, /y/, /ə/. Існуе націск, апроч таго, папіямэнта зьяўляецца тонавай мовай.

  1. ^ Invoeringswet openbare lichamen Bonaire, Sint Eustatius en Saba (нід.). wetten.nl. Праверана 2011-01-01 г.
  2. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  3. ^ Nieuws & Agenda

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць