Артур Слабашэвіч
Арту́р Слабашэ́віч (нарадзіўся 9 лютага 1989 году) — беларускі футбаліст, абаронца.
Артур Слабашэвіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 лютага 1989[1] (35 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 77 кг[3] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 | Энэргетык-БДУ | 30 (1) |
2008—2009 | Банік Мост[d] | |
2010 | Рэчыца-2014 | 10 (0) |
2011 | Энэргетык-БДУ | 15 (4) |
2011—2013 | Смалявічы | 74 (5) |
2014 | Іслач | 17 (1) |
2015 | Славія Мазыр | 23 (0) |
2016—2019 | Іслач | 69 (4) |
2016 | Віцебск | 13 (0) |
2019—2020 | Нёман Горадня | 38 (0) |
2021 | Дынама Берасьце | 27 (0) |
2022 | Белшына | 25 (1) |
Кар’ера
рэдагавацьПачынаў кар’еру ў менскай «Зорцы-БДУ». У сэзоне 2007 году замацаваўся ў асноўным складзе клюбу. У лютым 2008 году стаў гульцом чэскага клюбу «Мост»[4]. Вярнуўся ў Беларусь улетку 2010 году, стаў выступаць за рэчыцкі «Ведрыч-97», а пазьней вярнуўся ў «Зорку-БДУ».
Улетку 2011 году разам з партнэрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Яраславам Шкурко і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клюб «Смалявічы», які ўзначаліў вядомы беларускі трэнэр Юры Пунтус. На наступны год разам з гэтым клюбам атрымаў перамогу ў другой лізе. У сэзоне 2013 году выступаў за «Смалявічы-СТІ» ў першай лізе. Па заканчэньні сэзону знаходзіўся на праглядзе ў берасьцейскім «Дынама», але ў выніку ў сакавіку 2014 году перайшоў у «Іслач»[5].
Са студзеня 2015 году знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[6], якую на той момант ачольваў Пунтус. У выніку ў сакавіку падпісаў кантракт з клюбам[7]. 10 красавіка 2015 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе матчам супраць БАТЭ на «Барысаў-Арэне», дзе выглядаў даволі няблага, аднак каманда атрымала паразу зь лікам 1:0. У складзе «Славіі» замацаваўся на пазыцыі левага абаронцы. У сакавіку 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Віцебск»[8]. Пачынаў сэзон асноўным абаронцам, але потым страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 году далучыўся да прысталічнай «Іслачы»[9].
Здолеў замацавацца ў складзе «Іслачы», гуляў звычайна на пазыцыі левага абаронцы, але часам выкарыстоўваўся ў паўабароне. У студзені 2017 году падоўжыў кантракт з клюбам[10]. У красавіку 2017 году гуляў за дубль, але хутка вярнуўся ў асноўны склад каманды. У студзені 2019 году падоўжыў пагадненьне зь «Іслаччу»[11], аднак у новым сэзоне стаў атрымоўваць менш часу на полі, часьцей выходзячы на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2019 году кантракт з абаронцам быў скасаваны[12]
У ліпені 2019 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[13]. У складзе гарадзенскай каманды трывала выступаў у першай адзінаццатцы. Аднак, у студзені 2021 году пакінуў «Нёман»[14]. У лютым стаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[15]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У пачатку 2022 году некаторы час падтрымліваў форму з гарадзенскім «Нёманам», а пазьней далучыўся да бабруйскай «Белшыны» і ў сакавіку афіцыйна ўзмоцніў склад клюбу[16]. У сэзоне 2022 году рэгулярна гуляў у асноўным складзе бабруйчанаў. У пачатку 2023 году некаторы час трэнаваўся з камандай, аднак у выніку ня трапіў у заяўку «Белшыны» на сэзон і пакінуў клюб.
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 23 | 0 |
Віцебск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
Іслач | 14 | 0 | ||
2017 | Найвышэйшая ліга | 20 | 2 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 27 | 2 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Artur Slabashevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/52378-slabashevich-a-v
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/artur_slabashevich/
- ^ Нашествие в «Мост». «Прессбол» (рас.)
- ^ Тишкевич и еще пять футболистов перешли в «Ислочь». By.Tribuna.com (рас.)
- ^ На просмотре в «Славии» семеро футболистов. Football.by (рас.)
- ^ Контракты со «Славией» подписали 12 футболистов. Football.by (рас.)
- ^ Новополоцк и Брест: без лицензий (рас.)
- ^ Слабашевич вернулся из «Витебска» в «Ислочь» (рас.)
- ^ Туранок и Слабашевич продлили контракты с "Ислочью"
- ^ Слабашевич продлил контракт с "Ислочью"
- ^ "Ислочь" расторгла контракт со Слабашевичем
- ^ Слабашевич стал игроком «Немана» (рас.)
- ^ Артур Слабашевич покинул "Неман"
- ^ Слабашевич стал игроком брестского "Динамо"
- ^ Слабашевич перешел в "Белшину"
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)