Яраслаў Шкурко
Яраслаў Шкурко (нарадзіўся 8 лютага 1991 году) — украінскі футбаліст, паўабаронца. Мае від на жыхарства ў Беларусі, таму ня лічыцца ў чэмпіянаце Беларусі легіянэрам.
Яраслаў Шкурко | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 лютага 1991[1] (33 гады) | |
Рост | 167 см | |
Вага | 67 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2011 | Энэргетык-БДУ | 50 (8) |
2011—2014 | Смалявічы | 107 (12) |
2015—2016 | Славія Мазыр | 52 (4) |
2017 | Нафтан | 13 (0) |
2017—2019 | Белшына | 53 (5) |
2020—2023 | Макслайн | 90 (8) |
Кар’ера
рэдагавацьПачынаў займацца футболам у роднай Керчы, аднак яшчэ маладзёнам пераехаў у Беларусь[3]. Гуляў за дубль ждановіцкай «Дарыды», а пасьля ейнага расфармаваньня перайшоў у «Зорку-БДУ». У сэзоне 2010 году замацаваўся пераважна складзе каманды ў Другой лізе. Улетку 2011 году разам з партнэрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Артурам Слабашэвічам і Дзянісам Трапашкам далучыўся да клюбу «Смалявічы», які ачоліў Юры Пунтус. На наступны год разам з гэтым клюбам атрымаў перамогу ў Другой лізе. У 2013—2014 гадах выступаў за «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе, за гэты час стаў адным зь лідэраў каманды.
У сьнежні 2014 году была дасягнутая дамоўленасьць аб пераходзе паўабаронцы ў мазырскую «Славію», якая паводле вынікаў сэзону 2014 году вярнулася ў Найвышэйшую лігу[4]. У сакавіку 2015 году склаў дамову з «Славіяй»[5]. У складзе мазырчукоў трывала замацаваўся ў першым складзе, выступаў пераважна на пазыцыі апорнага паўабаронцы.
У студзені 2017 году выправіўся на прагляд у сядлецкую «Погань», аднак ня здолеў дамовіцца аб умовах пераходу[6]. У лютым 2017 году далучыўся да «Нафтану» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клюбам[7]. Быў асноўным гульцом навапалачанаў, але ў ліпені 2017 году пакінуў каманду[8] і неўзабаве стаў гульцом бабруйскай «Белшыны»[9], дзе таксама замацаваўся ў асноўным складзе. Сэзон 2018 году пачынаў у стартавым складзе бабруйчанаў, у траўні атрымаў траўму. Вярнуўся на поле ў ліпені, але пачаў часьцей выходзіць на замену. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт з бабруйскім клюбам[10]. У сэзоне 2019 году пераважна выходзіў на замену. У студзені 2020 году пакінуў «Белшыну»[11].
У красавіку 2020 году далучыўся да рагачоўскага «Дняпра» і стаў капітанам каманды. Паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог камандзе, якая зьмяніла назву на «Макслайн», выйсьці ў Першую лігу. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт з клюбам. У якасьці гульца пачатковага складу дапамог «Макслайну» паводле вынікаў сэзону 2022 году прасунуцца ў Найвышэйшую лігу, куды клюб, аднак, ня быў дапушчаны. У лютым 2023 году стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Макслайне» (які пераехаў у Віцебск) на сэзон 2023 году[12]. У сьнежні 2023 году пакінуў клюб[13].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 23 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 29 | 4 | |
Нафтан | 2017 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
Белшына | Першая ліга | 15 | 4 | |
2018 | Першая ліга | 17 | 1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Yaroslav Shkurko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/yaroslav_shkurko/
- ^ Ярослав ШКУРКО: «Я чувствую себя здесь своим» (рас.) Афіцыйны сайт «Смалявічаў-СТІ» Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ^ Вратарь "Слонима" и полузащитник "Смолевичей-СТИ" могут пополнить ряды "Славии" (рас.)
- ^ Контракты со "Славией" подписали 12 футболистов (рас.)
- ^ Просмотр Шкурко в «Погони» Седльце завершился, стороны не сошлись в условиях контракта (рас.)
- ^ Мараховский, Штыгель, Лисица и еще четыре игрока стали игроками "Нафтана" (рас.)
- ^ Теверов, Шкурко и Лепский покинули "Нафтан" (рас.)
- ^ Шкурко и Дергай перешли в "Белшину" (рас.)
- ^ Турлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с "Белшиной" (рас.)
- ^ Трапашко и Шкурко покинули "Белшину" (рас.)
- ^ Баланович и еще четыре игрока продлили контракты с "Макслайном" (рас.)
- ^ 5 игроков покинуло витебский «Макслайн» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)