Арабнікі

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Ара́бнікі[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 2 км на поўнач ад Пружанаў, 14 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 172 жыхары, 91 двор.

Арабнікі
трансьліт. Arabniki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Пружанскі
Вышыня: 175 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 172 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: 91
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225134[2]
СААТА: 1256848001
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°34′55″ пн. ш. 24°24′42″ у. д. / 52.58194° пн. ш. 24.41167° у. д. / 52.58194; 24.41167Каардынаты: 52°34′55″ пн. ш. 24°24′42″ у. д. / 52.58194° пн. ш. 24.41167° у. д. / 52.58194; 24.41167
Арабнікі на мапе Беларусі ±
Арабнікі
Арабнікі
Арабнікі
Арабнікі
Арабнікі
Арабнікі

Этымалёгія назвы

рэдагаваць

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «араб», бо паселішча было населенае татарамі (арабамі), якія здаўна пражывалі ў Вялікім Княстве Літоўскім[4].

Мінуўшчына

рэдагаваць

У 1563 року ў Чахецкім вайтоўстве Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі ВКЛ[5].

За расейскім часам — вёска ў Дабучынскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[6]. Паводле перапісу 1897 року 540 жыхароў, 87 двароў, хлебазапасная крама.

За польскім часам — у гміне Дабучын[7], а з 1926 року — у гміне Пружана Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[8]. У 1921 року — 408 жыхароў, 93 двары.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 540 жыхароў, 87 двароў
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 408 жыхароў, 93 двары; 1970 год — 832 жыхары (перапіс); 1999 год — 240 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 210 жыхароў, 110 двароў[9]; 2010 год — 184 жыхары; 2012 год — 172 жыхары, 91 двор[1]

Транспарт

рэдагаваць

Аўтамабільныя дарогі Н524 ПружаныКлепачыКотра і Н559 Арабнікі — Малыя Якавічы[10].

  1. ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
  2. ^ Алфавитный список улиц по Арабники (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 16 сакавіка 2013 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 250
  4. ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
  5. ^ Orabniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 413
  6. ^ Arabniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 46
  7. ^ Арабнікі, вёска. Radzima.net. Праверана 16 сакавіка 2013 г.
  8. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (пол.) Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46. Kancelaria Sejmu RP. Праверана 16 сакавіка 2013 г.
  9. ^ Арабнікі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 489
  10. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 16 сакавіка 2013 г.

Літаратура

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць