Апэратыўнае камандаваньне «Захад»

Апэратыўнае камандаваньне «Захад» (па-ўкраінску: Оперативне командування «Захід») — апэратыўнае аб’яднаньне Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Украіны ў заходняй частцы тэрыторыі Ўкраіны. Кіраваньне АК «Захад» (в/ч А0796), што месьціцца ў месьце Роўна, паходзіць ад кіруючых орґанаў 13-а армейскага корпусу.

Апэратыўнае камандаваньне «Захад»
Оперативне командування «Захід»
Гады існаваньня з 2015
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Тып Сухапутныя войскі
Дысьлякацыя Роўна (в/ч А0796)
Дзейны камандзір ґенэрал-маёр Валеры Залужны

Тэрыторыя адказнасьці: вайскова-сухапутная зона «Захад» — Валынскае, Закарпацкае, Івана-Франкоўськае, Львоўскае, Ровенскае, Тарнопальскае, Хмяльніцкае ды Чарнавіцкае вобласьцей.[1]

Гісторыя

рэдагаваць

З адраджэньнем украінскага войска з набуттям незалежнасьці на тэрыторыі Ўкраіны існавала 3 савецкія вайсковыя акругі: Кіеўская, Адэская й Прыкарпацкая. Прыкарпацкая вайсковая акруга была створаная ў ліпені 1945 року.

У 1997 годзе на ґрунце Прыкарпацкае вайсковае акругі было створанае Заходняе апэратыўнае камандаваньне (в/ч А3347), орґаны кіраваньня якога мясьціліся ў Львове.[2]

Зонаю адказнасьці Заходняга апэратыўнага камандаваньня была вызначаная тэрыторыя Віньніцкае, Валынскае, Закарпацкае, Івана-Франкоўскае, Львоўскае, Ровенскае, Тарнопальскае, Хмяльніцкае й Чарнавіцкае вобласьцей.[3]

Адпаведна з Канцэпцыяю рэфармаваньня й разьвіцьця Ўзброеных Сілаў Украіны на пэрыяд да 2017 року, сумеснаю Дырэктываю Міністэрства абароны Ўкраіны ды Ґенэральнага штабу Ўзброеных Сілаў Украіны ад 2 верасьня 2013 року 13 армейскі корпус перафармаваны ў Апэратыўнае камандаваньне «Поўнач».

Орґаны кіраваньня месьцяцца ў Роўным (в/ч А0796), (камандзір 13 АК стаў кіраўніком АК «Поўнач»)[4].

Кіраваньне Заходняга апэратыўнага камандаваньня ў Львове было разфармаванае ў жніўні 2015 року.

З 1 красавіка 2015 року на ґрунце колішняга тэрытарыальнага кіраваньня «Поўнач» у Чарнігаве (в/ч А4583) створанае [[апэратыўнае камандаваньне «Поўнач», а орґанам кіраваньня ў Роўным падпарадкаванае навастворанае Апэратыўнае камандаваньне «Захад».

Вайсковыя падразьдзелы

рэдагаваць

У склад АК «Захад» уваходзяць:[5]

Назва частцы ВЧ Месца дыслякацыі Падначаленыя асобныя падразьдзелы[6]
10 асобная горна-штурмавая брыґада   А4267 (В3950) м. Каламыя
Івана-Франкоўская вобласьць
14 асобная мэханізаваная брыґада   А2331 м. Уладзімер-Валынскі
Валынская вобласьць
24 асобная мэханізаваная брыґада   А0998 м. Явараў
Львоўская вобласьць
128 асобная горна-штурмавая брыґада   А1556 м. Мукачава
Закарпацкая вобласьць
44 асобная артылерыйская брыґада   В1428 м. Тарнопаль
39 зэнітны ракетны полк   А2892 м. Уладзімер-Валынскі
Валынская вобласьць
130 асобны выведвальны батальён   В0798 м. Роўна

Камандаваньне

рэдагаваць

Прыкарпацкае вайсковае акругі (Заходняга апэратыўнага камандаваньня)

Камандаваньне 13 армейскага корпусу (апэратыўных камандаваньняў «Поўнач» ды «Захад»)

Кіраўнік АК «Захад»
Кіраўнікі штабу — першыя намесьнікі кіраўніка АК «Захад»
  1. ^ Загадам Прэзыдэнта Ўкраіны ад 5 лютага 2016 року № 39/2016
  2. ^ ЭВАЛЮЦЫЯ СТРУКТУРЫ ЎЗБРОЕНЫХ СІЛАЎ УКРАІНЫ (1991—2011 рр.)(недаступная спасылка)
  3. ^ Загадам Прэзыдэнта Ўкраіны ад 2 чэрвеня 2006 року № 469/2006
  4. ^ Ствараюцца апэратыўныя камандаваньні «Поўдзень» ды «Поўнач» Узброеных Сілаў Украіны
  5. ^ Структура Сухапутных войскаў УС Украіны
  6. ^ Асобныя матапяхотныя батальёны (на травень 2016)
  7. ^ Колішні 146-ы камандна-выведвальны цэнтар
  8. ^ https://gur.gov.ua/content/regional-center-of-electronic-intelligence
  9. ^ Вайскоўцаў заходніх вобласьцяў аб’яднаюць пад апэратыўным камандаваньнем «Захад»(недаступная спасылка)
  10. ^ У Роўным прадставілі новага кіраўніка ПК «Захад». 22.03.2017(недаступная спасылка)
  11. ^ Прэзыдэнт Украіны падпісаў Загад «Пра прысваеньне вайсковых званьняў»
  12. ^ Пошук контрактників: У Хмельницькому військові комісари ОК "Захід" мінялися досвідом – Depo.ua (укр.) Праверана 2019-12-08 г.
  13. ^ Освіта Рівненщини Праверана 2019-12-08 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць