Валеры Залужны
украінскі вайсковец, генэрал
Валеры Фёдаравіч Залужны (па-ўкраінску: Валерій Федорович Залужний, нар. 8 ліпеня 1973, Наваград-Валынскі, Жытомірская вобласьць) — украінскі вайсковец, генэрал. Галоўнакамандуючы Ўзброеных Сіл Украіны (з 27 ліпеня 2021), чалец Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (з 28 ліпеня 2021).
Валеры Залужны лац. Valery Załužny | |
8 ліпеня 1973[1] (51 год) | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Камандуючы вайскамі апэратыўнага камандаваньня «Поўнач» (2019—2021), начальнік Аб’яднанага апэратыўнага штабу УС Украіны-першы намесьнік камандуючага Аб’яднаных сілаў (2018), начальнік штабу—першы намесьнік камандуючага войскаў апэратыўнага камандаваньня «Захад» (2017). Камандзір 51-й асобнай мэханізаванай брыгады (2009—2012).
Вайсковыя званьні
рэдагаваць- генэрал-маёр (23 жніўня 2017)[2];
- генэрал-лейтэнант (24 жніўня 2021)[3];
- генэрал (4 сакавіка 2022)[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://www.mil.gov.ua/en/ministry-of-defence-leader/lieutenant-general-valerii-zaluzhnyi.html
- ^ Президент України підписав Указ «Про присвоєння військових звань»
- ^ Указ Президента України № 424/2021 «Про присвоєння військового звання»
- ^ Указ Президента України про присвоєння військового звання (укр.) Праверана 4 сакавіка 2022 г.