Апунцыя
Апу́нцыя (лац. Opuntia) — род расьлінаў сямейства кактусаў[1]. Атрымаў назву ад старажытнагрэцкага места Опунту, дзе, паводле Тэафраста, расьлі ядомыя расьліны, якія маглі перамяшчацца, укараняючыся лісьцем[2].
Апунцыя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Падцарства | Вышэйшыя расьліны |
Група | Судзінкавыя расьліны |
Надкляса | Кветкавыя расьліны |
Кляса | Эўдыкоты |
Атрад | Гвазьдзікакветныя |
Сямейства | Кактусы |
Падсямейства | Апунцыевыя |
Трыба | Opuntieae |
Род | Апунцыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Opuntia Mill., 1754 | |
Апісаньне
рэдагавацьСамы вядомы кулінарны від — Opuntia ficus-indica — вялікі кактус з сэгмэнтаваным ствалом вышынёй да 5—7 м з каронай да 3 м дыямэтрам і сьцяблом дыямэтрам да 1 м[1]. Сьцёблы сукулентныя, ад зялёнага да блакітна-зялёнага колеру, з наростамі да 2,5 см ці без наростаў[1]. Звычайна сьцёблы плоскія з двух бакоў, круглай формы, з мноствам дробных гладкіх валасьняных шыпоў — гляхідыяў, якія лёгка ўпіваюцца ў скуру ці валасы, адрываючыся ад расьліны. Выдаляць іх лепей за ўсё пінцэтам ці ў мыльнай рашчыне.
Кветкі звычайна вялікія, пазушныя, адзінкавыя, двохродавыя, з аквецьцем з розных, сьпіральна разьмешчаных лісточкаў(en) і падкветніка(en). Тычачкі шматлікія, гінэцэй(en) зь некалькімі мацінцамі на таўкачык.
Большасьць апунцыяў — хмызьнякі, аднак сустракаюцца і дрэвы (напрыклад, Opuntia echios з Галапагаскіх астравоў).
Распаўсюджаньне насеньня адбываецца праз спажываньне ў ежу і перанос(en) жывёламі, сярод якіх антылёпы, прыматы, сланы, птушкі[1].
Плады апунцыі ад чырвонага да жоўта-аранжавага і нават зялёнага колераў. Іх ужываюць у ежу ў Мэксыцы ды Міжземнамор’і[1]. Зьядаючы плады, мясцовыя жывёлы і птушкі дапамагаюць пераносіць насеньне.
Распаўсюджаньне
рэдагавацьЯк большасьць відаў кактусаў, апунцыі паходзяць з Амэрыкі. У іншыя часткі сьвету яны трапілі з дапамогаю чалавека[1][3]. Асабліва распаўсюджаныя апунцыі ў Мэксыцы і на Карыбскіх астравох (Вэст-Індыя). Апунцыя — найбольш холадаўстойлівая зь нізінных кактусаў і расьце нават у заходняй і паўднёвай Канадзе (Opuntia fragilis).
У Аўстраліі апунцыі зьявіліся праз каляністаў у канцы XVIII стагодзьдзя. Распаўсюдзіўшыся з Новага Паўднёвага Ўэйлзу, учынілі вялікую шкоду ва ўсходніх штатах.
Расьце апунцыя і ў Міжземнаморскім рэгіёне: у Тунісе, Гішпаніі, Мальце, а таксама ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы. У Аўстраліі, Этыёпіі, Паўднёвай Афрыцы і Гаваях лічацца інвазіўнымі відамі[1].
Вырошчваньне
рэдагавацьРасьліны добра пераносяць простае сонечнае сьвятло. Пасьля асеньне-зімовага пэрыяду з малой колькасьцю сьветлых дзён апунцыю выстаўляюць на вольнае паветра, паступова прывучваючы да сонечных прамянёў, каб пазьбегнуць сонечнага апёку. Холадастойкія віды вытрымліваюць мароз да −10 °C.
Прымяненьне
рэдагавацьКулінарыя
рэдагавацьСырое лісьце апунцыі на 88% складаецца з вады, на 10% — з вугляводаў, бялкоў і тлушчоў — меней за 1%. У пераліку на 100 г прадукту сырое лісьце дае 41 калёрыю, 17% ад сутачнай нормы патрэбнасьці (СН) вітаміну C, 24% СН магну.
Плады ядомыя, аднак патрабуюць дбайнай ачысткі ад калючак. Калі ня зьняць верхні слой, гляхідыі могуць лёгка застрэгнуць у глотцы, вуснах і языку. Амэрыканскія індзейцы дзеля ачысткі плоду катаюць яго па шурпатай паверхні; можна таксама абпаліць яго вагнём.
У Мэксыцы з пладамі апунцыі вырабляюць заедкі, супы, салаты, другія стравы, хлеб, дэсэрты, напоі, цукеркі ды джэмы[4][5][6].
Мэдыцына
рэдагавацьУ апунцыі ў розных колькасьцях зьмяшчаюцца такія фітахімікаты, як поліфэнолы, макраэлемэнты і бэталяіны[7][8]. Падрабязныя дасьледаваньні выявілі наяўнасьць такіх рэчываў, як гальлевая кісьля, ванілінавая кісьля і катэхіны[7].
У мэксыканскай народнай мэдыцыне мякіш і сок выкарыстоўваюць для лячэньня ранаў і запаленьня страўнікава-кішачнай ды мочавыдзяляльнай сыстэмаў[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё Opuntia ficus-indica (prickly pear) (анг.). CABI (3 студзеня 2018). Праверана 23 траўня 2018 г.
- ^ Quattrocchi, Umberto CRC World Dictionary of Plant Names. — CRC Press, 2000. — Т. III M-Q. — С. 1885. — ISBN 978-0-8493-2677-6
- ^ Lucas Majure, Raul Puente, Patrick M. Griffith, Walter S. Judd, Pamela S. Soltis, Douglas E. Soltis Phylogeny of Opuntia s.s. (Cactaceae): Clade delineation, geographic origins, and reticulate evolution (анг.) // American Journal of Botany. — В. 5. — Т. 99. — С. 847—864. — ISSN 0002-9122. — DOI:10.3732/ajb.1100375
- ^ Yvonne Savio. (1989) Prickly pear cactus production (анг.) Small Farm Center. University of California — Davis. Праверана 23 сьнежня 2015 г.
- ^ A magical plant (анг.) // The Arizona Republic, 31 траўня 2005 г. Праверана 22 траўня 2010 г.
- ^ Hand crafted hooch: Prickly pear vodka from Flagstaff (анг.) // The Arizona Republic, 11 кастрычніка 2005 г. Праверана 22 траўня 2010 г.
- ^ а б S. H. Guzmán-Maldonado, A. L. Morales-Montelongo, C. Mondragón-Jacobo, G. Herrera-Hernández, F. Guevara-Lara, R. Reynoso-Camacho Physicochemical, Nutritional, and Functional Characterization of Fruits Xoconostle (Opuntia matudae) Pears from Central-México Region // Journal of Food Science. — 2010. — В. 6. — Т. 75. — С. C485–92. — DOI:10.1111/j.1750-3841.2010.01679.x
- ^ Daniela Butera, Luisa Tesoriere, Francesca Di Gaudio, Antonino Bongiorno, Mario Allegra, Anna Maria Pintaudi, Rohn Kohen, Maria A. Livrea Antioxidant activities of sicilian prickly pear (Opuntia ficus indica) fruit extracts and reducing properties of its betalains: betanin and indicaxanthin // Journal of Agricultural and Food Chemistry. — 2002. — В. 23. — Т. 50. — С. 6895—6901. — DOI:10.1021/jf025696p
- ^ Frati AC, Xilotl Díaz N, Altamirano P, Ariza R, López-Ledesma R The effect of two sequential doses of Opuntia streptacantha upon glycemia // Archivos de Investigación Médica. — 1991. — В. 3—4. — Т. 22. — С. 333–6.