Кактусы, таксама Кактусавыя (Cactaceae) — сямейства шматгадовых сукулентных расьлін з парадку гвазьдзікакветныя.

Падзяляецца на чатыры падсямействы.

Лічыцца, што кактусы вылучыліся эвалюцыйна каля 30-40 млн гадоў таму, калі Паўднёвая Амэрыка і Афрыка былі ўжо значна разьнесеныя адзін ад адной тэктанічнымі працэсамі, але Паўночная Амэрыка яшчэ не была злучаная з Паўднёвай. Хоць выкапнёвых рэштак кактусаў на сёньняшні дзень ня знойдзена, лічыцца, што ўзьніклі яны ў Паўднёвай Амэрыцы і адносна нядаўна — 5-10 мільёнаў гадоў таму — распаўсюдзіліся на паўночны кантынэнт.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Кактусысховішча мультымэдыйных матэрыялаў