Антон Амельчанка
Антон Амельчанка (нар. 27 сакавіка 1985 году, Гомель, БССР) — беларускі футбаліст, брамнік. Працуе трэнэрам брамнікаў у мазырскай «Славіі».
Антон Амельчанка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 сакавіка 1985[1] (39 гадоў) | |
Рост | 192 см[2] | |
Вага | 81 кг[2] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2005 | Гомель | 20 (0) |
2006—2009 | Масква[d] | 15 (0) |
2010 | Растоў | 23 (0) |
2011—2013 | Лякаматыў Масква | 0 (0) |
2012—2013 | → Ахмат Грозны | 9 (0) |
2013—2015 | Растоў | 3 (0) |
2015 | Факел | 2 (0) |
2016 | Белшына | 9 (0) |
2017 | Крумкачы | 9 (0) |
Зборныя | ||
2003—2004 | Беларусь (да 19)[d] | 5 (0) |
2005—2006 | Беларусь (да 21) | 9 (0) |
2007—2011 | Беларусь | 7 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьАнтон ёсьць выхаванцам гомельскага футболу. У 2004 годзе дэбютаваў у асноўным складзе клюбу «Гомель». У сваім першым сэзоне згуляў 5 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, у другім — 15.
З 2006 году быў гульцом «Масквы» і выступаў за дублюючы склад гэтага клюбу. У 2007 годзе правёў 4 матчы ў чэмпіянаце Расеі за асноўны склад. Некаторы час поруч з Юрыем Жаўновым і Ільлём Гаўрылавым утвараў беларускае трыё брамнікаў «Масквы». Пасьля спыненьня існаваньня сталічнага клюбу 10 сакавіка 2010 году падпісаў 3-гадовы кантракт з «Растовам», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе. Паводле вынікаў сэзону 2010 быў прызнаны заўзятарамі найлепшым футбалістам каманды ў адыходзячым годзе. У сьнежні 2010 году скасаваў кантракт з клюбам.
20 сьнежня 2010 году падпісаў кантракт з маскоўскім «Лякаматывам» тэрмінам на 3 гады, але гульнявой практыкі ня меў, застаючыся на лаўцы запасных. 7 чэрвеня 2012 году перайшоў у арэнду ў «Церак» на сэзон 2012—2013 гадоў[3]. У чэрвені 2013 году зноў падпісаў кантракт на тры гады з «Растовам»[4]. Улетку 2014 году паводле рашэньня Палаты па разьвязаньні спрэчак РФС ня лічыцца легіянэрам у чэмпіянаце Расеі[5].
У чэрвені 2015 году падпісаў кантракт з «Факелам» з Варонежу[6], які пакінуў у лістападзе 2015 году[7]. У студзені і лютым 2016 году праходзіў прагляд у «Анжы», але камандзе не падышоў[8].
У лютым 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[9], якую пакінуў у ліпені 2016 году[10]. У другой палове 2016 году заставаўся без каманды, падтрымліваючы форму самастойна ў родным Гомлі. У студзені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Крумкачы»[11]. У сталічным клюбе стаў асноўным брамнікам, аднак у траўні 2017 году атрымаў траўму. Празь стан здароўя ў ліпені таго ж году завяршыў кар’еру[12].
Міжнародная
рэдагавацьУ нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 22 жніўня 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю (2:1). Усяго за нацыянальную зборную правёў 7 матчаў.
Трэнэрская
рэдагавацьЗ 2018 году працаваў у «Гомлі» трэнэрам брамнікаў дублюючага складу. У студзені 2020 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб асноўнай каманды ў якасьці трэнэра брамнікаў[13]. У сьнежні 2021 году разам з галоўным трэнэрам Іванам Біёнчыкам перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[14]. У красавіку 2022 году пакінуў «Шахцёр» разам зь Біёнчыкам[15].
Зь ліпеня 2022 году працаваў трэнэрам брамнікаў у акадэміі клюбу «Хімкаў»[16]. У кастрычніку 2022 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб Біёнчыка ў мазырскай «Славіі»[17]. У красавіку 2023 году ў сувязі з траўмамі брамнікаў быў заяўлены за «Славію» таксама ў якасьці гульца[18].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Белшына | 2016 | Найвышэйшая ліга | 9 | –14 |
Крумкачы | 2017 | Найвышэйшая ліга | 9 | –14 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Anton Amelchenko // FBref (мн.)
- ^ а б в г https://www.teams.by/-/player-519/
- ^ Антон Амельченко перешел в «Терек». fc-terek.ru
- ^ Антон Амельченко вернулся в «Ростов» (рас.)
- ^ Амельченко больше не будет считаться легионером в России(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Антон Амельченко подписал контракт с воронежским «Факелом» (рас.)
- ^ Антон Амельченко расторг контракт с воронежским «Факелом» (рас.)
- ^ Антон Амельченко не подошел "Анжи" (рас.)
- ^ Антон Амельченко подпишет контракт с «Белшиной» (рас.)
- ^ ФК «Белшина»: команда разбежалась, на капитанском мостике — смена(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Антон Амельченко продолжит карьеру в «Крумкачах» (рас.)
- ^ Антон Амельченко завершил карьеру (рас.)
- ^ Кунаш и Амельченко будут помогать Биончику в "Гомеле" (рас.)
- ^ Биончик подписал трехлетний контракт с "Шахтером", в штабе - Кунаш и Амельченко (рас.)
- ^ "Шахтер" объявил о расторжении контракта с Биончиком (рас.)
- ^ Антон Амельченко стал тренером академии "Химок" (рас.)
- ^ Экс-вратарь сборной Беларуси вошел в тренерский штаб "Славии" (рас.)
- ^ Иван Биончик: "Имеет ли вратарь основания так действовать? Нет..." (рас.) Праверана 2023-04-30 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Лякаматыў» Масква
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk