Ахмат Грозны

расейскі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Церак Грозны»)

«Ахмат» (па-расейску: Ахмат) — расейскі футбольны клюб з гораду Грознага (Чачэнія). Заснаваны ў 1958 годзе. Уладальнік Кубка Расеі 2004 году. Першапачаткова клюб выступаў пад назовам «Дынама», а потым «Нафтавік», у 2017 годзе назва «Церак» была зьмененая на «Ахмат».

Ахмат Грозны
Поўная назва Автономная некоммерческая организация «Республиканский футбольный клуб „Ахмат“»
Заснаваны 1946
Горад Грозны, Расея
Стадыён Ахмат-Арэна
Умяшчальнасьць: 30 597
Прэзыдэнт Магамэд Даудаў[d]
Кіраўнік Чачэнія
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-akhmat.ru (рас.)

Гісторыя

рэдагаваць

Футбольны клюб «Дынама» быў заснаваны ў 1946 годзе. У 1948 годзе каманда зьмяніла назву на «Нафтавік», а ў 1958 — на «Церак». У канцы 1989 году «Церак» быў набыты бізнэсоўцам Булатам Чагаевым. У гады фактычнай незалежнасьці Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя футбольны клюб ня ўдзельнічаў у чэмпіянатах Расеі, а выступаў у найвышэйшай лізе ЧРІ[2]. Чуткі аб тым, што ў складзе «Цераку» гуляў Шаміль Басаеў, ня маюць пад сабой ніякай асновы. Ён мог згуляць таварыскі матч на нейкім сьвяце, напрыклад у дзень незалежнасьці Ічкерыі, 6 верасьня[3].

У 2001 годзе клюб быў адроджаны. З-за таго, што стадыён у Грозным не адказваў неабходным патрабаваньням да гульняў чэмпіянату Расеі, клюб праводзіў хатнія матчы ў Чаркеску, Лермантаве й Пяцігорску, матчы з эўрапейскімі клюбамі праводзіліся ў Маскве. У сакавіку 2008 году ў Грозным быў адкрыты рэканструяваны стадыён імя Султана Білімханава (былы стадыён «Дынама»), які стаў хатнім стадыёнам «Цераку».

У 2004 годзе «Церак» стаў уладальнікам Кубка Расеі, абыграўшы ў фінале самарскія «Крылы Саветаў» зь лікам 1:0. Касьцяк той каманды складалі ўзроставыя футбалісты. У 2004 годзе «Церак» удзельнічаў у розыгрышы Кубка УЭФА. У другім кваліфікацыйным раундзе «Церак» сустракаўся з польскай камандай «Лех», якую абыграў у абодвух матчах (1:0; 1:0); у першым раундзе Кубка УЭФА саступіў швайцарскай камандзе «Базэль» (1:1; 0:2). У сэзоне 2005 году клюб заняў 16 месца й вылецеў у першы дывізіён. У сэзоне 2007 году «Церак» заняў 2 месца й атрымаў права выступаць у Прэм’ер-лізе.

У 2006 годзе футбольнаму клюбу прысвоена імя першага прэзыдэнта Чачэнскай Рэспублікі Героя Расеі Ахмата Кадырава.

Першы пасьляваенны матч

рэдагаваць

Пасьля доўгага перапынку, зьвязанага з палітычнай сытуацыяй у рэспубліцы, «Цераку» ў 2008 годзе было афіцыйна дазволена праводзіць матчы ў Грозным. На стадыёне імя Султана Білімханова 14 сакавіка адбыўся матч першага туру расейскай Прэм’ер-лігі паміж «Церакам» і «Крыламі Саветаў». Падрыхтоўцы матчу папярэднічалі асаблівыя меры па забесьпячэньні бясьпекі, у прыватнасьці, было прынята рашэньне глушыць мабільную сувязь.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Міхаіл Апарын 1993
2   Аб Аляксандар Жыраў 1991
4   Аб Турпал-Алі Ібішаў 2002
5   Аб Мілаш Шатара 1995
7   Нап Бэрнард Бэрыша 1991
8   Аб Міраслаў Богасавац 1996
10   Нап Лечы Садулаеў 2000
11   ПА Ісмаэл Сылва Ліма 1994
13   ПА Мінкаіл Мацуеў 2000
14   ПА Амін Таляль 1996
15   ПА Камілу 1999
18   ПА Уладзіслаў Камілаў 1995
19   ПА Маўра Люна Дыяле 1999
20   Нап Максім Самародаў 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   ПА Антон Швец 1993
24   ПА Заім Дыванавіч 2000
30   Нап Фэліпэ Кардосу 1998
36   Аб Лукас Ловат 1997
40   Аб Рызван Уцыеў (капітан) 1988
47   ПА Данііл Уткін (ар. Растоў) 1999
55   Аб Дарка Тодаравіч 1997
59   ПА Яўген Харын 1995
71   ПА Магамэд Якуеў 2004
75   Аб Надэр Гандры 1995
88   Бр Георгі Шэлія 1988
95   Аб Арсэн Адамаў (ар. Зэніт) 1999
98   Нап Сьвятаслаў Кавачаў 1998

Галоўныя трэнэры

рэдагаваць
  1. ^ https://www.transfermarkt.com/akhmat-grozny/mitarbeiterhistorie/verein/3725
  2. ^ Политический мониторинг: Чеченская Республика. IGPI.RU
  3. ^ Окопная правда чеченской войны: Сборник / сост. А. Н. Волынец, А. С. Тишин. — М:Яуза-пресс, 2007. ст. 217 — ISBN 978-5-903339-71-6.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць