Андрэй Саньнікаў

беларускі палітык

Андрэ́й Але́гавіч Са́ньнікаў (нар. 8 сакавіка 1954, Менск, БССР) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, каардынатар грамадзкай праграмы «Эўрапейская Беларусь». Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году.

Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 сакавіка 1954(1954-03-08) (70 гадоў)
Сужэнец: Ірына Халіп
Бацька: Алег Саньнікаў
Маці: Ала Саньнікава
Адукацыя:
Узнагароды:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Саньнікаў.
Беларуская дэманстрацыя ў Варшаве, пасярод удзельнікаў Андрэй Саньнікаў; 8 сакавіка 2013

Паходжаньне і біяграфія

рэдагаваць

Дзед, Канстанцін Саньнікаў — беларускі рэжысэр[1], народны артыст БССР, адзін з заснавальнікаў Нацыянальнага Купалаўскага тэатру[2].

У 1971 годзе Саньнікаў скончыў 42-ю менскую школу, у 1977 — перакладніцкі факультэт Менскага Дзяржаўнага інстытута замежных моў. У Пакістане і Эгіпце працаваў у нафтавай кампаніі і на будаўніцтве алюмініевага заводу. Працаваў у Таварыстве сяброўства з замежнымі краінамі ў 1980—1981 гадох.

У 1989 годзе скончыў дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў СССР у Маскве.

Акрамя роднай беларускай мовы, свабодна валодае таксама расейскай, ангельскай і францускай.

Дзяржаўная служба і палітычная дзейнасьць

рэдагаваць

У 1982—1987 гадох працаваў у Нью-Ёрку ў сакратарыяце ААН. У 1992—1995 гадох узначальваў беларускую дэлегацыю на перамовах па звычайным і ядзерным раззбраеньні з правам подпіса ад імя краіны[3].

У 1993—1995 гадох Андрэй Саньнікаў працаваў дарадчыкам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі. У 1995—1996 гадох намесьнік міністра замежных справаў Беларусі. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара. Па словах жонкі францускага амбасадара ў Беларусі Ані Жаліф у яе кнізе «Беларуская прыгода», «быў галоўнай дзейнай асобай у арганізацыі й падрыхтоўцы візыту свайго прэзыдэнта ў Францыю» 11—13 ліпеня 1996 году. Аднак Нацыянальны сход Францыі адмовіўся ўхваліць Дамову аб вайсковай і міжпарлямэнцкай супрацы, падпісаную з францускім прэзыдэнтам Жакам Жыракам. Пазьней Саньнікаў тлумачыў, што меў спадзеў на паварот Лукашэнкі ў бок Эўразьвязу праз наведваньне дэмакратычнай Францыі[4].

У лістападзе 1996 году, напярэдадні рэфэрэндуму, падаў у адстаўку ў знак пратэсту. У лістападзе 1997 году Андрэй Саньнікаў выступіў ініцыятарам «Хартыі’97», стаў міжнародным каардынатарам гэтай грамадзянскай ініцыятывы. У 1998 годзе разам з Генадзем Карпенкам стварыў Кардынацыйную раду дэмакратычных сіл Беларусі.

У 2008 годзе Андрэй Саньнікаў разам зь Віктарам Івашкевічам, Міхасём Марынічам і іншымі палітыкамі стаў ініцыятарам грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь»[5], якая ставіць сваёй мэтай уступ Беларусі ў Эўрапейскі Зьвяз. Увесну 2010 году Саньнікаў у этэры тэлеканала «Белсат» заявіў аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах[6].

14 траўня 2011 году судом Партызанскага раёну г. Менску Андрэй Саньнікаў быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі[7]. Разам зь ім на працэсе былі асуджаны Ільля Васілевіч, Алег Гнедчык, Фёдар Мірзаянаў і Ўладзімер Яроменка[8].

14 красавіка 2012 году вызвалены з калёніі[9].

Грамадзкая дзейнасьць

рэдагаваць

У 1998—2002 — рэктар Народнага ўнівэрсытэту, нефармальнага адукацыйна-асьветніцкага праекту.

2005 год — ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека [10].

Жанаты, мае двух сыноў. Жонка — беларуская журналістка Ірына Халіп.

  1. ^ Саньнікаў Канстанцін Мікалаевіч. Савецкі Рэжысёр, акцёр і пэдагог, народны артыст БССР // kino-teatr.ru
  2. ^ Нацыянальны Купалаўскі тэатр // kupala-theatre.by
  3. ^ Belarus: Problems of Disarmament and Arms Control // Dismantlement and destruction of chemical, nuclear, and conventional weapons, edited by Nancy Turtle Schulte  (анг.)
  4. ^ Сяргей Навумчык. «Дзевяноста шосты». Французы ня слухаюць БНФ і запрашаюць Лукашэнку ў Парыж // Беларуская служба Радыё «Свабода», 6 лістапада 2021 г. Праверана 8 лістапада 2021 г.
  5. ^ Пра кампанію «Еўрапейская Беларусь» // www.europeanbelarus.org
  6. ^ Андрэй Саньнікаў: Заходнія крэдыты да народа не даходзяць (Відэа) // Хартыя’97, 5 красавіка 2010 г. Праверана 22 сакавіка 2014 г.
  7. ^ Саньнікаў асуджаны на 5 гадоў калёніі // Наша Ніва, 14 траўня 2011 г. Праверана 22 сакавіка 2014 г.
  8. ^ Тыднёвы агляд пасьлявыбарчай сытуацыі ў Беларусі (9-15 траўня) Віцебскі рэгіянальны праваабарончы сайт
  9. ^ Экс-кандидат в президенты Белоруссии Санников освобожден из колонии
  10. ^ BRUNO KREISKY PRIZE

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць