Фёдар Мірзаянаў
Фёдар Мірзаянаў (нар. 9 сьнежня 1990, Баранавічы) — беларускі палітычны актывіст, асуджаны за ўдзел у дэманстрацыі пратэста супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў навечар 19 сьнежня 2010 г.
Фёдар Мірзаянаў | |
Дата нараджэньня | 9 сьнежня 1990 (33 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня |
Скончыў гімназію, у 2008 годзе паступіў на факультэт мэнэджмэнту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «эканамічная кібэрнэтыка». Падчас выбарчай кампаніі быў у камандзе кандыдата на прэзыдэнта Яраслава Раманчука. Пасьля падзеяў 19 сьнежня адбыў адміністратыўны арышт тэрмінам 15 сутак у сьледчым ізалятары ў Жодзіне.
Потым здаў чатыры залікі і тры іспыты. Апошні іспыт павінен быў здаць 25 студзеня, але раніцай яго затрымалі. Фёдару Мірзаянаву было выстаўлена абвінавачаньне па арт. 293, ч. 1 і 2 Крымінальнага кодэксу («Масавыя беспарадкі»). Ні ў якіх партыях і рухах ня ўдзельнічаў, палітыкай не займаўся.
Праходзіў па справе разам з Андрэм Саньнікавым, Алегам Гнедчыкам, Ільлёй Васілевічам і Ўладзімерам Яроменка. 14 траўня 2011 году суд Партызанскага раёну Менску (судзьдзя — Натальля Чацьвертакова) асудзіў яго па арт. 293, ч. 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь («Масавыя беспарадкі») на тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму[1]. 23 траўня 2011 году Чацьвертакова была ўнесена ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[2]. Касацыйная скарга на прысуд была адхілена судом годара Менску (судзьдзя — Сяргей Хрыпач). 10 кастрычніка 2011 году Хрыпач быў таксама дададзены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[2].
Памілаваны Лукашэнкам 14 верасьня 2011 году разам з адзінаццацьцю іншымі ўдзельнікамі падзеяў на Плошчы, якія не пісалі прашэньня[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Тыднёвы агляд пасьлявыбарчай сытуацыі ў Беларусі (9-15 траўня) Віцебскі рэгіянальны праваабарончы сайт
- ^ а б Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ Вінаградаў, Мірзаянаў, Класкоўскі, Лобан, Новік, Малчанаў, Атрошчанкаў, Васілевіч, Буланаў, Федаркевіч, Ліхавід на волі // Наша Ніва
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Фёдар Мірзаянаў. Партрэт на фоне кратаў Радыё Свабода, 26.04.2011