Алег Гнедчык
Алег Гнедчык (нарадзіўся ў 1986 годзе) — беларускі палітычны актывіст, асуджаны за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў навечар 19 сьнежня 2010 г. Сябра «Маладога фронту».
Алег Гнедчык | |
Дата нараджэньня | 1986 |
---|
Біяграфія
рэдагавацьУ 2003—2005 гг. затрымліваўся праваахоўнымі органамі і караўся адміністратыўнымі арыштамі. У ліпені 2003 г. яшчэ непаўнагадовым быў затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў «МФ» у Менску.
У 2006 г. быў асуджаны на 12 сутак арышту за ўдзел у намётавым мястэчку.
Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2010 працаваў у штабе Ўладзімера Някляева.
Затрыманы 6 студзеня 2011. Да 9 студзеня знаходзіўся пад вартай і быў адпушчаны. 25 сакавіка вылучанае абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках[1]. Праходзіў па справе разам з Андрэем Саньнікавым, Фёдарам Мірзаянавым, Ільлём Васілевічам і Ўладзімерам Яроменкам. 14 траўня 2011 году суд Партызанскага раёну Менску (судзьдзя – Натальля Чацьвертакова) асудзіў яго па арт. 293, ч. 1 і ч. 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь («Масавыя беспарадкі») на тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму[2]. 23 траўня 2011 году Чацьвертакова была ўнесена ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[3]. Касацыйная скарга на прысуд была адхілена судом годара Менску (судзьдзя – Сяргей Хрыпач). 10 кастрычніка 2011 году Хрыпач быў таксама дададзены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[3].
Часткова прызнаў сваю віну[4]. Вызвалены пасьля памілаваньня Лукашэнкам 1 верасьня 2011 году[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Абвінавачаны на падставе артыкула аб масавых беспарадках і змешчаны пад варту Алег Гнедчык БелаПАН 29.03.2011
- ^ Тыднёвы агляд пасьлявыбарчай сытуацыі ў Беларусі (9-15 траўня) Віцебскі рэгіянальны праваабарончы сайт
- ^ а б Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ Суд над Саннікавым Белсат 2011-04-29
- ^ Яшчэ чацвёра палітвязняў выйшлі на волю: Кіркевіч, Пратасеня, Гнедчык, Даронін(недаступная спасылка) «Наша Ніва», 1 верасьня 2011
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Алег Гнедчык Радыё Свабода, 26.04.2011
- Олег Гнедчик обвинен по статье о массовых беспорядках и помещен под стражу Naviny.by
- Белоруссия: 5 лет колонии для экс-кандидат в президенты Андрея Санникова // Міжнароднае францускае радыё
- В деле о беспорядках в Минске появился еще один обвиняемый(недаступная спасылка) Постсовет
- http://www.pes.org/en/news/pes-strongly-condemns-detentions-belarusian-opposition-leaders-mikalai-statkevich-and-andrei-sa PES strongly condemns detentions of Belarusian opposition leaders Mikalai Statkevich and Andrei Sannikov(недаступная спасылка)