Грыцько Чубай
Рыгор Пятровіч Чубай, больш вядомы як Грыцько Чубай (23 студзеня 1949-16 траўня 1982) — украінскі паэт і перакладчык, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў львоўскага андэграўнду 1970-х гг., «папярэднік бубабізму» (В. Марозаў).
Грыцько Чубай | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 студзеня 1949 |
Памёр | 16 траўня 1982 (33 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, паэт, пісьменьнік, артыст, мастацкі крытык |
Мова | украінская мова[2], чэская мова[2], гішпанская мова[2], расейская мова[2] і польская мова[2] |
http://chubay.ridne.net/ |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся на Ровеншчыне, пасьля заканчэньня школы ў 1967 годзе спрабаваў паступіць у Кіеўскі ўнівэрсытэт, але за «антирадянську» крамолу ня быў дапушчаны да ўступных экзамэнаў, затое на ўсё жыцьцё атрымаў сабе «апекуноў» з КДБ.
Пасьля гэтага ўсе спробы паступіць ва ўнівэрсытэт былі марнымі. Працаваў на радыё ў Роўне.
У 1968 годзе прыязджае ў Львоў і чытае ў асяродку ўкраінскіх інтэлектуалаў паэму «Вертэп», якая адразу была высока ацэненая. Паэт пераязджае на сталае жыхарства ў Львоў. У свае 20 гадоў Г. Чубай быў своеасаблівым «гуру», неаспрэчным лідэрам і аўтарытэтам для цэлага пакаленьня ня нашмат малодшых, а часам і старэйшых сучасьнікаў.
У 1970 г. арганізоўвае і выдае «Скриню» — адзін зь першых самвыдатаўскіх часопісаў Украіны.
У 1972 г. КДБ робіць ператрус у кватэры Галіны Чубай — паэтавай жонкі. Некалькі дзён у КДБ прывялі паэта да глыбокай дэпрэсіі, а цяжкая фізычная праца грузчыкам — да праблем са здароўем. Цяжкі матэрыяльны стан прымусіў Г. Чубая працаваць на будоўлях у Сыбіры, што яшчэ больш падарвала яго здароўе. Падчас рэпрэсій 1972—–1973 гг. Чубай быў арыштаваны і абвінавачаны ў «антирадянській агітації та пропаганді», аднак празь некалькі дзён вызвалены — разам з чуткай пра яго нібыта супрацоўніцтва з «органамі». Атмасфэра прыніжальнай падазронасьці ў асяродку інтэлігенцыі пасьля «чысткі» цяжка пераносілася паэтам, уяўленьне пра глыбокую драму ў ягонай душы дае паэма «Говорити, мовчати і говорити знову» (1975) — адзіны паэтычны твор (апроч дзіцячых вершаў), напісаны пасьля 1972 году.
У 1979 г. Г. Чубай бліскуча здае экзамэны ў маскоўскі Літаратурны інстытут, трапляе ў сэмінар да А. Жыгуліна, які называе яго наймацнейшым на сваёй плыні, аднак скончыць інстытут не пасьпявае: у 1982 годзе ва ўзросьце 33 гадоў паэт пайшоў з жыцьця.
Песьні на вершы Г. Чубая выконвае гурт «Плач Єремії» (лідэр гурта — Тарас Чубай, сын паэта).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Криса Л. Личаківський некрополь (укр.) — 2006. — С. 189. — ISBN 978-966-8955-00-6
- ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі