Сара Тысдэйл
Сара Тысдэйл (1884, Сэнт-Люіс —1933, Нью-Ёрк) — амэрыканская паэтка.
Сара Тысдэйл | |
анг. Sara Teasdale Filsinger | |
1919 г. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Сара Трэвар Тысдэйл |
Нарадзілася | 8 жніўня 1884[1][2][3] |
Памерла | 29 студзеня 1933[1][2][3] (48 гадоў) |
Пахаваная | |
Сужэнец | Ernst B. Filsinger[d][6] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1907—1933 |
Жанр | паэзія |
Мова | ангельская |
Дэбют | 1907 (верш у газэце «Люстэрка Рыды»(en)) |
Значныя творы | Верш «Ласкавыя будуць дажджы»(en) (зборнік «Полымя і цень», 1920) |
Прэміі | Пуліцэраўская(en) (1918) |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў сярэднезаможнай сям’і ў Сэнт-Люісе, дзе правяла большую частку жыцьця. Толькі апошнія гады жыла ў Нью-Ёрку. Праз хваравітасьць толькі ў 9 гадоў змагла пайсьці ў школу. У 1898 г. паступіла ў Інстытут Мэры(en) (Лэд’ю(en), акруга Сэнт-Люіс(en)). У наступным годзе перавялася ў школу на сядзібе Хосмэра (Сэнт-Люіс), якую скончыла ў 1903 годзе.
Першы верш надрукавалі ў мясцовай газэце «Люстэрка Рыды» у 1907 годзе. У тым жа годзе пабачыў сьвет яе першы зборнік вершаў «Санэты да Д’юз і іншыя вершы». Другі зборнік, «Алена Траянская і іншыя вершы» выйшаў у 1911 г. і атрымаў станоўчыя водгукі за лірычнае майстэрства і рамантычную тэматыку. У 1914 г. выйшла замуж за заможнага аматара яе творчасьці Эрнста Філсінгэра, зь якім разьвялася ў 1929 годзе. У 1915 г. выйшаў трэці зборнік, «Рэкі, што цякуць у мора». У 1918 г. атрымала за зборнік «Любоўныя песьні» Пуліцэраўскую ўзнагароду, якую выплаціла Паэтычнае таварыства Амэрыкі(en).
У 1920 г. выдала зборнік «Полымя і цень» зь вершам «Ласкавыя будуць дажджы», які натхніў фантаста Рэя Брэдбэры на напісаньне ў 1950 г. аднайменнага(en) апавяданьня (часопіс «Кальез»(en), 6 траўня 1950), што ўвайшло ў зборнік «Марсіянскія хронікі»(en). У 1933 г. выдала апошні зборнік «Дзіўная перамога» і скончыла жыцьцё самагубствам.
Пераклады на беларускую
рэдагавацьНа беларускую мову творы паэткі перакладалі Аляксей Арцёмаў, Андрэй Стэфановіч, Алена Пятровіч і Ганна Янкута[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Sara Teasdale // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Sara Teasdale // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English (анг.): Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1060.
- ^ https://www.britannica.com/biography/Sara-Teasdale
- ^ https://www.encyclopedia.com/women/encyclopedias-almanacs-transcripts-and-maps/teasdale-sara-1884-1933
- ^ Сара Тысдэйл. Мая любоў — бязь міру // Часопіс «ПрайдзіСвет», 2010 г. Праверана 27 ліпеня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАнгельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Творы // Праект «Гутэнбэрг» (анг.)
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |