Акмянеі
Акмяне́і[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Ашмянкі. Уваходзяць у склад Кальчунскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Празь вёску праходзіць дарога Р48.
Акмянеі лац. Akmianiei | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ашмянскі |
Сельсавет: | Кальчунскі |
Насельніцтва: | 36 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1593 |
СААТА: | 4249824121 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°24′25″ пн. ш. 25°55′49″ у. д. / 54.40694° пн. ш. 25.93028° у. д.Каардынаты: 54°24′25″ пн. ш. 25°55′49″ у. д. / 54.40694° пн. ш. 25.93028° у. д. |
± Акмянеі |
Назва
рэдагавацьЕгіман, пазьней Акман, Акеман або Экман (Egiman[3], Ackmann, Akemann, Eckmann) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[5], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[6], германскага man 'чалавек'[7].
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне існавала шляхецкая ваколіца Якіманава (Якіманаўка)[8]. У сьпісе паселішкаў Вількамірскага павету Ковенскай губэрні, сярод іншага, адзначаўся засьценак Акманішкі (Окманишки)[9], а ў Шавельскім павеце існавалі вёска і засьценак Агмяны (Огмяны, Ogmiany)[10][11]. Апроч таго, на 1906 год існавала вёска Акманы ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[12].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 34 чалавекі
- 2009 год — 36 чалавек[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 97.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 23.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 244.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 39.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 30.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 128.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 401.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 416.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 142.