Агракліматычнае раянаваньне Беларусі
Агракліматы́чнае раянава́ньне Белару́сі — падзел тэрыторыі Беларусі па ступені спрыяльнасьці кліматычных умоваў для земляробства. Пры падзеле бяруцца пад увагу такія чыньнікі, як сярэдняя тэмпэратура вэгетацыйнага пэрыяду, працягласьці інтэрвалаў з асобнымі тэмпэратурамі паветра і гадавых сум ападкаў.
Выдзяляюць 3 агракліматычныя вобласьці:
- I. паўночная ўмерана цёплая вільготная;
- II. цэнтральная цёплая умерана вільготная;
- III. паўднёвая цёплая няўстойліва вільготная.
Для кожнай з гэтых абласьцей вызначана спрыяльнасьць агракліматычных умоваў для вырошчваньня тых ці іншых сельскагаспадарчых культураў. У адпаведнасьці з нарошчваньнем кантынэнтальнасьці клімату ў складзе кожнай з абласьцей выдзяляюць заходнія і ўсходнія пад-вобласьці (на малюнку пункцірная лінія з поўначы на поўдзень). Апошнія ў сваю чаргу падзяляюцца на раёны:
- Ашмяна — Менска — Сьвянцянскі;
- Нарачана — Вялейскі;
- Ушацка — Лепельскі;
- Полацкі;
- Асьвейска — Браслаўскі;
- Гарадоцка — Віцебскі;
- Сураска — Лучоскі;
- Аршанскі;
- Гарадзенска — Івацэвіцкі;
- Лідзка — Івянецкі;
- Наваградзкі;
- Баранавіцка — Ганцавіцкі;
- Барысаўска — Рудзенскі;
- Бярэзінскі;
- Горацка — Касьцюковіцкі;
- Пружана — Берасьцейскі;
- Пінскі;
- Жыткавіцка — Мазырскі;
- Гомельскі.
ЗьменыРэдагаваць
У 1973 г. беларускі географ Абрам Шкляр (1910-1977) выдаў кнігу «Кліматычныя рэсурсы Беларусі і іх выкарыстаньне ў сельскай гаспадарцы». Ад таго часу да 2010 году на поўначы краіны сярэднегадавая тэмпэратура павысілася на 1 °С, што дазваляе там цяпер вырошчваць кукурузу і сланечнік. Паўночная агракліматычная вобласьць зьменшылася больш як удвая. Межы паўднёвай і цэнтральнай зрушыліся на 150 кілямэтраў на поўнач[1].
ЛітаратураРэдагаваць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл., С. 28—29
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Ірына Юдзіна, «Менск-навіны». У Беларусі назіраецца зьмяшчэньне агракліматычных зонаў // Зьвязда : газэта. — 18 жніўня 2010. — № 160 (26768). — С. 6. — ISSN 1990-763x.