Арганізацыя краін-экспартэраў нафты

міжнародная арганізацыя краінаў-экспартэрак нафты
(Перанакіравана з «АПЭК»)

Арганізацыя краінаў-экспартэраў нафты (анг. OPEC — трансьліт. АПЭК) — міжнародная арганізацыя з штаб-кватэрай у Вене.

Арганізацыя краін-экспартэраў нафты
анг. Organization of the Petroleum Exporting Countries

Сьцяг АПЭК

Краіны-удзельніцы вылучаныя сінім колерам
Абрэвіятура АКЭН
Дата ўтварэньня 14 верасьня 1960 (64 гады таму)
Тып гандлёвы блёк
Юрыдычны статус міжурадавая арганізацыя
Штаб-кватэра Вена, вул. Гэльфэршторфэра, д. 17[1]
Месцазнаходжаньне Аўстрыя
Сяброўства 12 дзяржаваў (2023 год)
Афіцыйныя мовы ангельская
Генэральны сакратар Хайтам Гайс
Кіроўны орган Канфэрэнцыя
Сайт opec.org

Мэта арганізацыі ёсьць кантроль за сусьветнай здабычай нафты і ўзроўні цэн на нафту. АПЭК зьяўляецца міжурадавай арганізацыяй, якая была створана на канфэрэнцыі ў Багдадзе 10—14 верасьня 1960 году Іракам, Кувэйтам, Іранам, Саудаўскай Арабіяй і Вэнэсуэлай. Пазьней да арганізацыі далучыліся яшчэ ўрады дзевяці краінаў, як то Лібія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Катар, Інданэзія, Альжыр, Нігерыя, Эквадор, Ангола і Габон. Першапачаткова штаб-кватэра арганізацыі месьцілася ў Жэнэве, перш чым была перанесена ў Вену 1 верасьня 1965 году[2]. Кіроўным органам арганізацыі зьяўляецца Канфэрэнцыя АПЭК, у той час як выканаўчым — Сойм кіраўнікоў, Эканамічная камісія і Сакратарыят.

Па стане на верасень 2018 году на тагачасных 14 краінаў-удзельніц арганізацыі прападала прыблізна 44% ад сусьветнае здабычы нафты і 81,5% сусьветных пацьвержаных запасаў нафты, што дае арганізацыі значны ўплыў на сусьветныя цэны на нафту, якія раней вызначаліся групоўкай транснацыянальных нафтавых кампаніяў, вядомых як «Сем сёстраў». Роля арганізацыі значна ўзрасла пад час нафтавага крызісу 1973—1974 гадоў калі арганізацыя шматразова падвышала сусьветныя кошты на нафту.

Місія арганізацыі заключаецца ў каардынацыі і ўніфікацыі нафтавай палітыкі краін-удзельніц і забесьпячэньні стабілізацыі рынкаў нафты дзеля забесьпячэньня эфэктыўных, эканамічных і рэгулярных паставак нафты спажыўцам, стабільнага даходу для вытворцаў і справядлівы прыбытак для тых, хто інвэстуе ў нафтавую прамысловасьць[3]. Арганізацыя таксама зьяўляецца важнай крыніцай інфармацыі пра міжнародны рынак нафты. Фактычным лідарам арганізацыі ёсьць Саудаўская Арабія.

Стварэньне АПЭК стала паваротным пунктам да нацыяналізацыі прыродных рэсурсаў у краінах-чальцах, і рашэньні АПЭК сталі гуляць больш прыкметную ролю ў сусьветным рынку нафты і міжнародных адносінах. Эфэкт можа быць асабліва моцным, калі войны ці грамадзянскія беспарадкі прыводзяць да працяглых перабояў у пастаўках нафты. У 1970-я гады абмежаваньні ў здабычы нафты прывялі да рэзкага росту коштаў на сыравіну, а таксама павелічэньню прыбытку і багацьця арганізацыі, што мела доўгатэрміновыя і далёка ідучыя наступствы для сусьветнай эканомікі. У 1980-х гадох АПЭК пачаў усталёўваць вытворчыя квоты для краін-чальцоў, то бок, у цэлым, калі квоты зьніжаюцца, кошты на нафту растуць, такім чынам арганізацыя можа кантраляваць кошты на прадукцыю. Апошнім разам квоты былі скарочаныя ў 2016 годзе дзеля таго, каб скараціць залішнюю прапанову на рынку.

Эканамісты часта называюць АПЭК яскравым прыкладам картэлю, які створаны з мэтай зьніжэньня рынкавай канкурэнцыі, але гэта арганізацыя абароненая дактрынай дзяржаўнага імунітэту паводле міжнароднага права. АПЭК даволі часта ставіцца ў сьпіс адных з самых уплывовых арганізацыяў у сьвеце, аднак ейны уплыў на міжнародны гандаль пэрыядычна ставіцца пад сумнеў праз пашырэньне гандлю энэргетычнымі крыніцамі, на якія АПЭК не мае ўплыву, а таксама праз пэрыядычныя спакусы асобных краінаў арганізацыі на перавышэньне вытворчых квотаў у мэтах перасьледу ўласных інтарэсаў.

Краіны-ўдзельніцы

рэдагаваць

Сёньняшнія чальцы

рэдагаваць
 
Дэлегаты канфэрэнцыі АПЭК, якая праходзіла ў сьнежні 2010 году ў Кіта, Эквадор.

На сёньняшні момант у чальцамі арганізацыі зьяўляюцца ўрады 14 краінаў:

Былыя чальцы

рэдагаваць

У розныя часы ў АПЭК уваходзілі таксама:

  1. ^ Зьвесткі для сувязі (анг.) // Арганізацыя краінаў-экспартэрак нафты, 2023 г. Праверана 26 сьнежня 2023 г.
  2. ^ «Brief History». OPEC.
  3. ^ «Our Mission». OPEC.
  4. ^ Ангола аб'явіла аб сваім выхадзе з АКЭН // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 21 сьнежня 2023 г. Праверана 26 сьнежня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць