Ігар Іванавіч Бузоўскі (нар. 10 ліпеня 1972, в. Кашалева, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі. Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2014—2016 гадох, намесьнік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь у 2018—2024 гадох, рэктар Акадэміі кіраваньня з 2024 году. Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу, санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краінаў.

Ігар Бузоўскі
Дата нараджэньня 10 ліпеня 1972(1972-07-10)[1] (52 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Месца працы
Папярэднік Ганна Мар’янаўна Мацельская
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

У 1993 годзе скончыў Менскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню па спэцыяльнасьці «Сацыяльны пэдагог — псыхоляг».

У 1993—1994 гадох праходзіў службу ў афіцэрскім складзе арміі. У 1994—1998 гадох працаваў у Цэнтры пазашкольнай працы ўправы адукацыі Наваградзкага раёну (пэдагог-псыхоляг, загадчык адзьдзелу сацыяльна-пэдагагічнай і псыхалягічнай працы). У 1998—2002 гадох працаваў на кіруючых пасадах у моладзевых грамадзкіх арганізацыях і аб’яднаньнях. У 2002—2003 гадох намесьнік генэральнага дырэктара Дырэкцыі прамаціраваньня Белтэлерадыёкампаніі.

У 2003—2005 гадох другі сакратар Цэнтральнага камітэту Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У 2005 годзе скончыў Расейскую акадэмію дзяржаўнай службы па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае й муніцыпальнае кіраваньне».

У 2005—2010 гадох дарадца-кансультант, галоўны дарадца Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У 2010—2014 гадох першы сакратар Цэнтральнага камітэту Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Са сьнежня 2014 году намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У сьнежні 2016 году вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу.

Чалец рад спэцыяльных фондаў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і па падтрымцы таленавітай моладзі.

У 2012 годзе абраны чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканьня.

У сакавіку 2017 году прызначаны кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску. З чэрвеня 2018 году намесьнік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

13 чэрвеня 2024 году прызначаны рэктарам Акадэміі кіраваньня[2].

Узнагароды

рэдагаваць
  • ордэн Пашаны (2016),
  • ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Цэнтральнага камітэта грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»,
  • ганаровая грамата Савету міністраў Рэспублікі Беларусь (2020),
  • ордэн сьвятога роўнаапостальнага князя Уладзімера ІІ ступені,
  • падзяка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь,
  • падзяка Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы,
  • юбілейныя мэдалі.

Міжнародныя санкцыі

рэдагаваць

6 лістапада 2020 году ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[3][4], санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі[5] й Канады[6]. Пры ўвядзеньні санкцыяў Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Бузоўскі як намесьнік міністра інфармацыі адказваў за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, у прыватнасьці за рашэньне Міністэрства інфармацыі пра спыненьне доступу да незалежных вэб-сайтаў і абмежаваньне доступу ў Інтэрнэт у Беларусі(be) пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў якасьці інструмэнта рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасьці, мірных дэманстрантаў і журналістаў[7].

24 лістапада 2020 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8], а 11 сьнежня — і Швайцарыя[9].

Жанаты, мае сына.

  1. ^ а б Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання
  2. ^ Лукашенко потребовал принимать в Академию управления «кого надо» (рас.). Reform.by(be) (2024-06-13).
  3. ^ Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (рас.). Naviny.by (2020-11-06).
  4. ^ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). EUR-Lex(pl).
  5. ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Урад Вялікабрытаніі(sr)Праверана 2021-09-08 г.
  6. ^ Belarus sanctions (анг.). Урад Канады(pl) (2020-11-06). Праверана 2021-09-08 г.
  7. ^ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). EUR-Lex(pl).
  8. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Савет Еўрапейскага саюза (2020-11-24). Праверана 2021-09-08 г.
  9. ^ Belarus: Federal Council extends scope of sanctions (анг.). Федэральная рада Швайцарыі(uk) (2020-12-11). Праверана 2021-09-06 г.
  10. ^ а б в Адар’я Гуштын (2015-01-15) Как сын полковника КГБ стал главным белорусским идеологом (рас.). Naviny.by. Архіўная копія ад 2016-12-08 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць