Базэль (футбольны клюб)

швайцарскі футбольны клюб

«Ба́зэль» (па-нямецку: Footballclub Basel 1893) ― швайцарскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, гуляе ў швайцарскай Супэрлізе. Адзін з самых тытулаваных футбольных клюбаў краіны.

Базэль
Поўная назва Footballclub Basel 1893
Заснаваны 15 лістапада 1893
Горад Базэль, Швайцарыя
Стадыён Санкт-Якаб Парк
Умяшчальнасьць: 38 512
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcb.ch (ням.)​ (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць
 
Клюбны постэр 1910 году.

«Базэль» зьяўляўся лідэрам швайцарскага футболу з канца 1960-х па канец 1970-х гадоў, за гэты час клюб атрымаў 7 чэмпіёнскіх тытулаў, і ў гэтыя гады лідэрам каманды быў атакавалы паўабаронца зборнай Швайцарыі Карл Одэрмат, зь якім каманда выйграла 5 чэмпіянатаў. У сэзоне 1973—1974 гадоў «Базэлю» атрымалася дайсьці да чвэрцьфіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе швайцарцы саступілі шатляндзкаму «Сэлтыку» зь лікам 5:6 па выніках двух матчаў.

З пачатку 1980-х клюб на 20 гадоў «сышоў у цень» — на працягу больш чым 20 гадоў «чырвона-сінія» не былі здольнымі выйграць ані чэмпіянат (з 1981 па 2000 гады клюб нават ніводнага разу не атрымліваў мэдалі), ані кубак краіны, некалькі сэзонаў запар «Базэль» гуляў у другім швайцарскім дывізіёне. Новы ўздым пачаўся ў 2000-х гадох, калі ў 2002 годзе клюб зрабіў «залаты дубль», пасьля чаго ў 2000-х атрымаў перамогу яшчэ у 4 чэмпіянатах і заваяваўшы 4 кубкі. У 2008 і 2010 гадох «чырвона-сінія» зноўку дамагліся «залатога дублю».

У сэзоне 2005—2006 гадоў «Базэль» дабраўся да чвэрцьфіналу Кубка УЭФА, перайграўшы ў 1/16 і 1/8 фіналу два францускія клюбы — «Манака» й «Страсбург». У чвэрцьфінале швайцарцы сустрэліся з ангельскім «Мідлзбра». У першым матчы, які праходзіў у Швайцарыі, «Базэль» атрымаў перамогу зь лікам 2:0, і ў матчы ў адказ адкрыў лік на 23-й хвіліне. Аднак «Мідлзбра» да перапынку зраўняў лік, а затым у другім тайме забіў яшчэ двойчы. Да 90-й хвіліне лік паводле сумы двух матчаў быў 3:3, і па правілах гасьцявога голу далей праходзіў «Базэль», але ўжо ў кампэнсаваны расейскім арбітрам Юрыем Баскакавым час Масыма Макаронэ забіў 4-ы мяч у браму «Базэлю» і вывеў ангельцаў у паўфінал. У далейшым «Мідлзбра» дабраўся да фіналу, дзе быў разгромлены «Сэвільляй».

Дасягненьні

рэдагаваць
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Марвін Гіц 1987
3   Аб Нікаля Вуёз 2001
4   Аб Арнаў Комас 2000
6   Аб Магамэд Дрэгер 1996
7   ПА Бэньямін Калёлі 1992
8   ПА Рамарыю Бару (ар. Порту) 2000
9   Нап Кевін Карляс 2001
10   ПА Джэрдан Шакіры 1991
11   Нап Бэні Траарэ 2002
13   Бр Мірка Сальві 1994
14   Нап Брэдлі Фінк 2003
17   Аб Юсафат Мэндэс (ар. Брага) 2002
18   ПА Эмануэль Эсьям 2003
19   Нап Марын Шотычак 2004
21   ПА Габрыель Сыгуа 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   ПА Лео Леруа 2000
23   Нап Альбіян Аеці 1997
25   Аб Фін ван Брээмэн 2003
26   Аб Адрыян-Леон Барышыч 2001
27   Аб Кевін Руг 1998
28   Аб Юго Важэль 2004
29   Аб Муса Сысэ 2003
30   Нап Антон Кадэ 2004
31   Аб Домінік Шмід 1998
32   Аб Джонас Аджэтэй 2003
34   ПА Таўлянт Джака 1991
35   Нап Рамэо Бэнэй 2005
37   ПА Леон Аўдулягу 2004
39   Нап Жуніёр Зэ 2006
43   Аб Марвін Акагамэн 2007

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ https://www.transfermarkt.com/fc-basel-1893/mitarbeiterhistorie/verein/26