Эльчэ (футбольны клюб)

гішпанскі футбольны клюб

«Эльчэ» (па-гішпанску: Elche Club de Fútbol, S.A.D.) — прафэсійны гішпанскі футбольны клюб з гораду Эльчэ. Клюб быў заснаваны ў 1923 годзе ў выніку зьліцьця ўсіх клюбаў гораду. Хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Мануэль Мартынэс Валера», умяшчальнасьцю 36 017 месцаў.

Эльчэ
Elche CF logo.png
Поўная назва Elche Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1923
Горад Эльчэ, Гішпанія
Стадыён Мануэль Мартынэс Валера
Умяшчальнасьць: 36 017
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2021—2022 13 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
elchecf.es(гішп.)

ГісторыяРэдагаваць

Раньнія гадыРэдагаваць

«Эльчэ» быў заснаваны ўлетку 1923 году, пасьля аб’яднаньня ўсіх футбольных камандаў гораду. Першая ў гульня новага клюбу прайшла супраць каманды «Манавар», дзе «Эльчэ» атрымаў перамогу над гаспадарамі поля зь лікам 4:0. Але першым афіцыйным быў матч супраць клюбу «Крэвільлентэ Дэпартыва», дзе «Эльчэ» зноўку быў мацнейшым зь лікам 2:0. Свой першы сэзон 1929—1930 гадоў клюб правёў у Тэрсэры, дасягнуўшы прасоўваньня ў Сэгунду ў 1934 годзе. Праз шэсьць гадоў клюб вылецеў зь лігі, аднак на наступны год зноўку вярнуўся ў яе.

У канцы 1950-х гадоў «Эльчэ» пасьлядоўна прасунулася з трэцяга дывізіёну ў Ля Лігу, забясьпечыўшы выніковы посьпех перамогай зь лікам 3:0 над клюбам «Тэнэрыфэ» ў 1959 годзе.

Ля ЛігаРэдагаваць

«Эльчэ» распачаў свае выступы ў Ля Лізе нічыёй зь лікам 1:1 супраць «Рэал Аўеда», першым узяцьцем брамы суперніка адзначыўся Вісэнтэ Пает. Клюб фінішаваў на 10 месцы з 16, на дзевяць пунктаў апярэдзіўшы «Асасуну», якая паводле выніках вылецела зь лігі. Першы сэзон уключаў у сабе гэткія падзеі, як хатняя перамога над «Барсэлёнай» зь лікам 2:1 і буйную паразу мадрыдзкаму «Рэалу» зь лікам 2:11. У наступным сэзоне клюб заняў 14 месца й прыняў удзел у матчах за права застацца ў найвышэйшым дывізіёне, дзе сустракаўся з клюбам «Атлетыка» з Сэўты, атрымаўшы паразу 0:1 у першай гульні й перамогшы клюб з афрыканскага берагу зь лікам 4:0[1].

Свайго найлепшага выніку «Эльчэ» дасягнуў у сэзоне 1963—1964 гадоў, калі клюб заняў выніковы 5 радок у табліцы. Сэзон таксама сьведчыў у посьпех рэзэрвовай каманды, якая здолела прасунуцца ў Сэгунду[2]. У 1969 годзе клюб дасягнуў свайго першага й пакуль адзінага фіналу Кубку Гішпаніі, пасьля пасьлядоўнымі перамогамі над «Пантэвэдрай», «Валенсіяй» і «Рэал Сасьедадам». У паўфінале супраць апошняга «Эльчэ» атрымаў перамогу зь лікам 2:0 у перагулёўцы на нэўтральным полі ў Мадрыдзе. Фінал прайшоў 15 чэрвеня на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў», дзе ўладальнікам прэстыжнага трафэю стаўся басконскі клюб «Атлетык» зь Більбао[3].

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Аксэль Вэрнэр 1996
2   Аб Ляўтара Блянка 1999
3   Аб Энца Рока 1992
4   Аб Дыега Гансалес 1995
5   Аб Гансалё Вэрду (капітан) 1988
6   Аб Пэдра Бігас 1990
7   Аб Лісандра Магальян 1993
8   ПА Рауль Гуці 1996
9   Нап Люкас Бае 1996
10   Нап Пэрэ Мільля 1992
11   Нап Тэтэ Марэнтэ 1996
13   Бр Эдгар Бадыя 1992
14   Аб Элібэльтан Палясіяс 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15   Нап Алекс Кальяда (ар. Барсэлёна) 1999
16   Нап Фідэль Чавэс 1989
17   Нап Хасэ Памарэс 1989
18   ПА Рандзі Нтэка (ар. Раё) 1997
19   Нап Эсэк’ель Понсэ 1997
20   ПА Жэрар Гумбаў 1994
21   ПА Амар Маскарэль 1993
22   Аб Нікаляс Фэрнандэс 2000
23   Аб Карляс Клерк 1992
24   Аб Поль Ліроля (ар. Марсэль) 1997
26   Аб Джон Нванква 2000
40   Аб Хасэ Анхэль Кармона (ар. Сэвільля) 2002

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Spain 1960/61 на RSSSF.com
  2. ^ Spain 1963/64 на RSSSF.com
  3. ^ Spain – Cup 1969 на RSSSF.com

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць