Â

літара пашыранай лацінкі

Â, â (a з цыркумфле́ксам; курсіў: Â â) — літара пашыранай лацінкі. Зьяўляецца літарай альфабэтаў моваў інары-саамі, скольт-саамі, румынскай[1], віетнамскай[2] моваў і мовы мізо. Літара таксама сустракаецца ў францускай[3], фрыульскай[4], фрыскай[5], партугальскай, турэцкай, валёнскай і валійскай[6] мовах як варыянт літары «a». Яна ўключаная ў некаторыя сыстэмы лацінізацыі кгмэрскай, пэрсыдзкай, расейскай[7] і ўкраінскай[7] моваў. Утвараецца з лацінскай літары A a і цыркумфлексу (◌̂).

Літара лацінкі A з цыркумфлексам
Ââ
Выява
 Y Z À Á Â Ã Ä Å Æ 
Зьвесткі
Тып пашыраная лацінская літара, альфабэтны;
Назва ў Юнікодзе
latin capital letter a with circumflex
latin small letter a with circumflex
Юнікод Â: U+00C2
â: U+00E2
HTML Â‎: &#194, &#xc2
â‎: &#226, &#xe2
UTF-16 Â‎: 0xC2
â‎: 0xE2
URL-код Â: %C3%82
â: %C3%A2
Мнэмоніка Â: &Acirc
â: &acirc
LAΤΕΧ Â: \^A
â: \^a.
Разьвіцьцё
Іншае
Кірунак пісьма зьлева направа
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Бэрбэрскія мовы

рэдагаваць

«Â» можа выкарыстоўвацца ў бэрбэрскім лацінскім альфабэце для абазначэньня [ʕ].

Віетнамская мова

рэдагаваць

У віетнамскай куокнгы літарай Â запісваецца гук шва. Пры наяўнасьці ў склада з гэтай літарай якога-небудзь тону, акрамя першага, над ёй ставіцца дадатковы дыякрытычны знак, які пазначае тон, у выніку чаго ўтворыцца літара A з двума дыякрытыкамі (Ấấ Ầầ Ẫẫ Ẩẩ Ậậ).

Інары самі

рэдагаваць

 выкарыстоўваецца для абазначэньня гуку /ɐ/.

Італьянская мова

рэдагаваць

 часам выкарыстоўваецца для абазначэньня гуку // у такіх словах, як amârono (яны любілі).

Крымскататарская мова

рэдагаваць

У крымскататарскай мове Â выкарыстоўваецца для абазначэньня зьмякчэньня зычнага перад гукам [а], у крымскататарскай кірыліцы для гэтых мэтаў выкарыстоўваецца літара я, напрыклад, selâm — селям («прывітаньне»), kâğıt — кягъыт («папера»).

Румынская мова

рэдагаваць

У румынскай мове літара пазначае гук /ɨ/ блізкі па гучаньні беларускаму /ы/. Для абазначэньня таго ж гуку выкарыстоўваецца таксама літара Î.

Сэрбская і харвацкая мовы

рэдагаваць

 не зьяўляецца літарай у харвацкім і сэрбскім альфабэтах. Выкарыстоўваецца толькі ў асобных выпадках, для адрозьніваньня амаграфаў, якія адрозьніваюцца толькі даўжынёй галоснай. Такое можа здарацца ў родным склоне, але ня толькі. Напрыклад, Ja sam sâm, «Я адзін».

Турэцкая мова

рэдагаваць

У турэцкай мове Â выкарыстоўваецца для абазначэньня заднеязычнай зьмякчэлай A, якой прыблізна адпавядае беларуская я, напрыклад, Âdet («традыцыя»), Elâzığ («Элязыг»).

Француская мова

рэдагаваць

У францускай мове літара пазначае галосны (адрозьненьні адкрытасьці-закрытасьці для а ўжо страцілі рэлевантнасьць) гук «A», які як бы паглынуў які рухаўся за ім зычны гук (звычайна гэта S) у патоку хуткай раманскай гаворкі: bastonbâton («кій»).

Фрыульская мова

рэдагаваць

 выкарыстоўваецца для абазначэньня гуку /ɑː/.

Эмільяна-раманьёльскія дыялекты

рэдагаваць

«Â» выкарыстоўваецца для абазначэньня [] у эмільянскіх дыялектах, як у балёнскім câna [kaːna], «трысьнёг».

Лацінізацыя

рэдагаваць

Ва ўкраінскай і расейскай мовах літара «Â» выкарыстоўваецца для лацінізацыі літары Я[7].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Alfabetul limbii române, alfabetul fonetic românesc, lieterele, sunetele (рум.) Праверана 9 сакавіка 2024 г.
  2. ^ Bảng chữ cái tiếng Việt chuẩn theo bộ GD&ĐT mới nhất (віет.) Праверана 9 сакавіка 2024 г.
  3. ^ L’alphabet français: liste des lettres, prononciation et histoire (фр.) Праверана 9 сакавіка 2024 г.
  4. ^ Friulian (furlan / marilenghe) (анг.) Праверана 9 сакавіка 2024 г.
  5. ^ West Frisian (Frysk) (анг.) Праверана 9 сакавіка 2024 г.
  6. ^ Welsh alphabet — Welsh vowels — Yr wyddor gymraeg (анг.) Праверана 9 сакавіка 2024 г.
  7. ^ а б в ГОСТ 7.79—2000 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць