Ы
кірылічная літара
Ы, ы (курсіў: Ы ы) — 28-я літара беларускага кірылічнага альфабэту. Выкарыстоўваецца таксама ў расейскім (29-я) і русінскім альфабэтах (15-я). Паходзіць з стараславянскага альфабэту. Ёсьць лігатурай.
Літара кірыліцы Ы | |
Ыы | |
Выява | |
![]() | |
◄ Џ Ш Щ Ъ 'Ы' Ь Ҍ Э Ю ► | |
У лацінцы | Y · y |
---|---|
Зьвесткі | |
Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
Гук | [ɨ], [ɯ], [ə] |
Кадаваньне | |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter yeru cyrillic small letter yeru |
Юнікод | Ы: U+042B ы: U+044B |
HTML | Ы: Ы, Ы
|
UTF-16 | Ы: 0x42B ы: 0x44B |
URL-код | Ы: %D0%AB ы: %D1%8B |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
У іншых нацыянальных славянскіх кірылічных альфабэтах адсутнічае (у сучасных паўднёваславянскіх мовах старажытныя гукі [ы] і [і] супалі даўно, але літару Ы з сэрбскага і баўгарскага альфабэтаў прыбралі толькі ў XIX стагодзьдзі; а ва ўкраінскім альфабэце замест літары Ы выкарыстоўваецца И). Выкарыстоўваецца таксама ў кірылічных пісьмовасьцях неславянскіх моваў.
Лічбавае значэньне рэдагаваць
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Ы ня мае лічбавага значэньня.