Кгмэ́рская мова (саманазва: ភាសាខ្មែរ, вымаўл. [pʰiːəsaː kʰmaːe], больш фармальна: ខេមរភាសា, [kʰeɛmaʔraʔ pʰiːəsaː]) — мова мон-кгмэрскай моўнай сям’і, адна з найбуйнейшых аўстраазіяцкіх моваў, зьяўляецца афіцыйнаю моваю ў Камбоджы. Акрамя кгмэраў Камбоджы, на ёй размаўляюць значныя грамады ў Віетнаме ды Тайляндзе, а таксама кгмэрскія эмігранты ў ЗША і Эўропе. Агульная колькасьць носьбітаў мовы ацэньваецца ад 15,7 да 21,6 млн. За выключэньнем віетнамскае мовы зьяўляецца адзінай аўстраазіяцкай мовай, якая мае параўнальна вялікую колькасьць носьбітаў і зьяўляецца моваю большасьці насельніцтва ў пэўнай краіне; паводле колькасьці носьбітаў з усіх аўстраазіяцкіх саступае толькі віетнамскай.

Кгмэрская мова
ភាសាខ្មែរ

     Кгмэрская мова пасярод іншых аўстраазіяцкіх моваў

Ужываецца ў Камбоджы, Віетнаме, Тайляндзе
Рэгіён паўднёва-ўсходні Індакітай
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Аўстраазіяцкая сям’я
  • Мон-кгмэрская галіна ?
    • Кгмэрская мова
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Камбоджы
Статус: 1 дзяржаўная[d][1]
Пісьмо Khmer[d]
Коды мовы
ISO 639-1 km
ISO 639-2(Б) khm
ISO 639-2(Т) khm
ISO 639-3 khm

Кгмэрская мова выкарыстоўвае ўласнае кгмэрскае пісьмо, якое паходзіць ад старажытнаіндыйскага пісьма брагмі.

Тыпалягічная характарыстыка

рэдагаваць

Адрозьніваецца ад іншых мон-кгмэрскіх (у прыватнасьці, віетнамскай) адсутнасьцю таноў ва ўласнай прасодыі.

Асаблівасьцю кгмэрскае мовы ёсьць выкарыстаньне розных словаў у залежнасьці ад статусу суразмоўцы. Розныя варыянты дзеясловаў, назоўнікаў, што пазначаюць часткі цела, ды займеньнікаў ужываюцца ў гутарковай мове між просталюдзінамі, уважлівай мове, калі гавораць пра людзей каралеўскай крыві, і калі гавораць пра духоўнікаў. З прычыны гэтага ў мове аформлена некалькі рэгістраў, якія выкарыстоўваюцца ў залежнасьці ад сытуацыі.

Кгмэрская мова ў асноўным аналітычная, хоць у выключных выпадках ужываюцца прэфіксы ды інфіксы. Парадак словаў у сказе: дзейнік — выказьнік — дапаўненьне (SVO). Прыназоўнікі й іншыя вызначальнікі стаяць пасьля азначаемага слова. У мове няма ні родаў, ні ліку. Колькасьць можа выражацца часьціцамі або маецца на ўвазе паводле кантэксту. Скланеньня дзеяслова таксама няма. Час і спосаб дзеяньня можна выразіць часьціцамі, прыслоўямі або зразумець з кантэксту.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ а б Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675