Галосныя
гук мовы, які вымаўляе з адкрытым галасавым трактам
Гало́сныя — гукі, якія вымаўляюцца пры ўдзеле голасу. У беларускай мове іх шэсьць: [а], [о], [э], [у], [і], [ы].
Клясыфікацыя галосных гукаў
рэдагавацьПаводле ступені пад’ёму языка
рэдагаваць- галосныя верхняга пад’ёму — [у], [і], [ы].
- галосныя сярэдняга пад’ёму — [о], [э].
- галосныя ніжняга пад’ёму — [а].
Паводле перамяшчэньня языка па гарызанталі
рэдагаваць- галосныя пярэдняга раду — [і], [э].
- галосныя сярэдняга раду — [ы], [а].
- галосныя задняга раду — [у], [о].
Паводле ўдзелу ў вымаўленьні губ
рэдагаваць- лабіялізаваныя (губныя) — [у], [о].
- нелабіялізаваныя — [а], [э], [і], [ы].
Пазыцыі гукаў
рэдагавацьГукі мовы як найдрабнейшыя гукавыя элемэнты, зь якіх складаюцца словы, звычайна выступаюць не ізалявана, адасоблена, а знаходзяцца ў акружэньні іншых гукаў. Суседнія гукі ўплываюць на вымаўленьне галосных, якое залежыць таксама ад іх націскнога або ненаціскнога становішча. Ненаціскныя галосныя вымаўляюцца карацей, чым галосныя пад націскам. У сувязі з гэтым адрозьніваюць дзьве асноўныя пазыцыі гукаў:
- Моцная пазыцыя бывае тады, калі характэрныя прыметы гуку не залежаць ад месца ў слове, ад суседніх гукаў. Для галосных моцная пазыцыя — пад націскам.
- Слабая пазыцыя праяўляецца ў тым, што гук падпадае пад уплыў суседніх гукаў або зьмяняецца ў залежнасьці ад месца ў слове. Для галосных слабая пазыцыя — ненаціскное становішча.
Зьменамі галосных гукаў у ненаціскным становішчы зьяўляюцца аканьне і яканьне.
Літаратура
рэдагаваць- Галіна Андарала, Віктар Бекіш, Сяргей Берднік Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Ларысы Грыгор’евай. — Менск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-339-00950-5
Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |