Ã
Ã, ã (a з ты́льдай; курсіў: Ã ã) — літара пашыранай лацінкі, якая выкарыстоўваецца ў некаторых мовах сьвету. З сусьветных моваў найбольш шырока сустракаецца ў партугальскай, з-за чаго часам выкарыстоўваецца як нефармальны сымбаль гэтае мовы (гл. лузафонія).
Літара лацінкі A з тыльдай | |
Ãã | |
◄ Z À Á Â Ã Ä Å Æ Ç ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | пашыраная лацінская літара, альфабэтны; |
Назва ў Юнікодзе | latin capital letter a with tilde
latin small letter a with tilde |
Юнікод | Ã: U+00C3 ã: U+00E3 |
HTML | Ã: Ã, Ã ã: ã, ã |
UTF-16 | Ã: 0xC3 ã: 0xE3 |
URL-код | Ã: %C3%83 ã: %C3%A3 |
Мнэмоніка | Ã: Ã
|
LAΤΕΧ | Ã: \tilde A ã: \tilde a |
Час зьяўленьня | XVI стагодзьдзе |
Разьвіцьцё | |
| |
Іншае | |
Кірунак пісьма | зьлева направа |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Таксама гэтая графэма выкарыстоўваецца ў арамунскай мове, гуарані, кашубскай і віетнамскай мовах.
Арамунская мова
рэдагавацьУ арамунскай мове літара вымаўляецца як сярэдне-цэнтральны галосны ([ə]) ці блізкі цэнтральны неакруглены галосны ([ɨ]).
Віетнамская мова
рэдагавацьУ віетнамскай мове Ã вымаўляецца як доўгая адкрытая пярэдняя неакругленая галосная ([aː]) высокім тонам, які ламаецца.
Грэнляндзкая мова
рэдагавацьРаней гэтая літара таксама выкарыстоўвалася ў грэнляндзкай мове для абазначэньня доўгай адкрытай пярэдняй неакругленай галоснай ([aː]) побач з зычнай з гемінацыяй, але цяпер яна замененая на A.
Гуарані і кʼхонг
рэдагавацьУ мове гуарані й кʼхонг (ǃKhong) літара вымаўляецца як назалізаваны адкрыты пярэдні неакруглены галосны ([ã]).
Кашубская мова
рэдагавацьУ кашубскай мове літара звычайна вымаўляецца як назалізаваная адкрытая пярэдняя неакругленая галосная ([ã]). На дыялекце, распаўсюджаным у Пуцкам Вэйхероўскам паветах, яна вымаўляецца як назалізаваны адкрыты сярэдні пярэдні неакруглены галосны ([ɛ̃]). Гэта 3-я літара кашубскага альфабэту[1].
Партугальская мова
рэдагавацьУ партугальскай мове гук, які пазначаецца літарай Ã / ã, узьнік шляхам назалізацыі лацінскіх спалучэньняў an і am: germana > irmã «сястра». Ã такім чынам перадае насавы цэнтральны неакруглены галосны гук, хоць яго дакладная якасьць зьмяняецца ад адкрытага да сярэднезакрытага ў залежнасьці ад дыялекту. Выкарыстоўваецца таксама для запісу насавых дыфтонгаў ãe і ão.
Іншае
рэдагавацьТранскрыпцыйны альфабэт
рэдагавацьУ Міжнародным фанэтычным альфабэце /ã/ пазначае насавы адкрыты неакруглены галосны, напрыклад, у францускай транскрыпцыі слова maman [mamã] «мама».
Крэольская мова бэльтэр
рэдагавацьГэтая літара таксама выкарыстоўваецца ў крэольскай мове бэльтэр, сканструяванай Нікам Фармерам для навукова-фантастычнага тэлесэрыяла Expanse Television. У мове літара ўяўляе сабой назалізаваны, амаль адкрыты пярэдні неакруглены галосны гук ([æ]), напрыклад, у слове shãsa, «шанец».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ùchwôlënk nr 7/RKJ/10 z dnia 06.07.2010 r. w sprawie szëkù kaszëbsczégò abécadła, Biuletin Radzëznë Kaszëbsczégò Jãzëka. 2010, p. 115.