The Athletic
The Athletic — спартовы вэб-сайт і аднайменны мабільны дастасунак, якія працуюць па падпісцы[2]. Інтэрнэт-выданьне прапануе асьвятленьне спартовых падзеяў з рынкаў ЗША, Канады й Вялікабрытаніі без рэклямы.[3][4]
The Athletic | |
Тып | спартыўная журналістыка(ru)[1] |
---|---|
Даступныя мовы | ангельская, француская (толькі па Манрэалю) |
Уладальнік | The Athletic Media Company |
Аўтар | Алекс Матэр Адам Хансманн[1] |
Пачатак працы | студзень 2016 |
Рэгістрацыя | так |
Актуальны стан | працуе й разьвіваецца |
Рэйтынг Alexa | 6,128 (2020; у сьвеце) |
theathletic.com |
Асноўныя напрамкі асьвятленьня: футбол, баскетбол, бэйсбол, амэрыканскі футбол і хакей.[5]
The Athletic забясьпечвае падпісчыкаў захапляльнымі апавяданьнямі, аналітыкаю, эксклюзівамі й поўным доступам да глябальнага кантэнту. Інтэрактыўнае зьмесьціва ўключае ў сябе падкасты, відэаролікі, мерапрыемствы й жывыя сэсіі са сваімі аўтарамі з адказамі на пытаньні.[4][6][7]
Гісторыя
рэдагавацьThe Athletic быў заснаваны Алексам Матэрам і Адамам Хансманам, былымі супрацоўнікамі фітнэс-кампаніі падпісачнага тыпу Strava, зь місіяю «больш разумнага асьвятленьня для адданых фанатаў».[8] Кампанія была створана як альтэрнатыва працуючым па мадэлям рэклямнага даходу СМІ, якія адчуваюць праблемы.[9] У сваім апэрыраваньні The Athletic разьлічвае на даход з падпісак, а не на рэкляму.[10] Матэр і Хансман лічылі, што фанаты спорту захочуць плаціць за добрыя рэпартажы й артыкулы, просты мабільны дастасунак без рэклямы.[11] У свой час шэраг газэтаў спрабавалі выкарыстоўваць мадэль платнага доступу да сваіх матэрыялаў, але агульнае ўяўленьне сытуацыі ў індустрыі зводзілася да таго, што доступ да інфармацыі, разьмешчанай у сетцы Інтэрнэт, павінен быць бясплатным.[12]
Як частка летніх 2016 году ўкладаньняў вэнчурнага фонду Y Combinator[13] сайт першапачаткова запусьціўся на рынку Чыкага ў студзені 2016 году,[14] у той час як Джон Грынбэрг прыняў на сябе абавязкі галоўнага рэдактара ў кампаніі Сахадзью Шарма, які ўзяў на сябе асьвятленьне Чыкага Кабс, і Скота Паўэрса, які сфакусаваўся на жыцьці Чыкага Блэкгокс. Грынбэрг і Паўэрс ужо мелі досьвед працы ў падразьдзяленьні ESPN Chicago, у той час як Шарма пакінуў штат сайту Baseball Prospectus дзеля The Athletic.
Пашырэньне
рэдагавацьУ кастрычніку 2016 году The Athletic пашырыў сваё асьвятленьне за кошт рынку Таронта, прапанаваў асьвятленьне Таронта Мэйпл Ліфс, Таронта Рэптарз, Таронта Блю Джэйз. The Athletic наймае Джэймза Мірта ў якасьці галоўнага рэдактара таронтаўскага аддзяленьня.[15] Мірт, які пакінуў працу ў The Globe and Mail, мог пахваліцца дэкадай зь лішнім у спартовай журналістыцы.
Трэці фронт, Кліўлэнд, быў адкрыты ў сакавіку 2017 году на чале з Джэйсанам Лойдам на пазыцыі галоўнага рэдактара напрамку.[16]The Athletic працягнуў пашырацца, дадаў у рэзюмэ Дэтройт у чэрвені 2017 году.[17]
У жніўні 2017 году сайт стаў асьвятляць сан-францыскі рэгіён, наняў дасьведчаных аўтараў з Mercury News: Ціма Кавакамі ў якасьці галоўнага рэдактара й Маркуса Томпсана як калумніста.[19][20] The Athletic таксама пашырыў і нацыянальную прысутнасьць за кошт прыёму на працу шэрагу новых аўтараў, у тым ліку вэтэрана бэйсбольнай журналістыкі Кена Розэнталя, адразу пасьля таго як канал Fox Sports вызваліў увесь свой пішучы штат,[21][22] а таксама прыметных журналістаў у галіне студэнцкага спорту: баскетбольнага аглядальніка Сета Дэвіса й яго амэрыканскага футбольнага калегі Сьцюарта Мандэля.[23][24] Апошні ўзначаліў нацыянальнае падразьдзяленьне студэнцкага амэрыканскага футболу The All-American у канцы жніўня.
The Athletic пашыраецца на рынкі Філадэлфіі, Мінэсоты, Пітсбургу, Сэнт-Люісу й раней незасвоеныя рынкі Канады ў верасьні 2017 году, што даводзіць партфоліё да 15 канадзкіх і амэрыканскіх гарадоў з прафэсійнымі спартовымі камандамі. Узбуйненьне сеткі ў першую чаргу закранула асьвятленьне хакею, чаго прыхільнікам якога не хапала.[25]
У лютым 2018 году The Athletic анансаваў пашырэньне за кошт новых гарадоў: Нью-Ёрку, Даласу, Цынцынаці — і пачаў асьвятленьне г’юстанскага, лос-анджэлескага, сан-дыегскага і канзас-сіці бэйсболу.[26][27][28] Сайт таксама абвясьціў аб пашырэньні нацыянальнага асьвятленьня MLB з залучэньнем Джэйсана Старка, Джыма Боўдэна, Эна Сарыса й рэдактара Эмы Спан.[29]
Партал анансуе пачатак поўнага асьвятленьня рынкаў Дэнвэру й Бостана пачынаючы з красавіка 2018 году.[30] У Дэнвэры The Athletic наняў шэраг рэпарцёраў з The Denver Post.[31] Бостанскае ядро было створана прыпісанымі да каманд журналістамі, якія раней працавалі ў The Boston Globe, Boston Herald і на партале Springfield Republican MassLive.[32] У рамках кампаніі па пашырэньню асьвятленьня амэрыканскага студэнцкага футболу The Athletic прымае ў штат аўтараў, замацаваных за найбольш буйнымі каледжамі Алабамы, Джорджыі й Тэнэсі.[33]
У маі 2018 году сайт пашырае партфоліё за кошт асьвятленьня футболу ў ЗША й за мяжою.[34] У чэрвені 2018 году The Athletic прымнажае асьвятленьне рынку Лон-Анджэлеса,[35] плюс умацоўвае прысутнасьць у Бафала й Нью-Ёрку за кошт найму шэрагу рэпарцёраў, разьлічаных The Buffalo News у тым жа месяцы.[36]
«Мы асьвятляем спорт адметным спосабам, шукаючы ўнікальныя ракурсы й крэатыўныя ідэі, якія не зьяўляюцца транзакцыйнымі па сваёй прыродзе. Замест таго каб засяродзіцца на колькасьці, мы ў значнай ступені разьлічваем на якасьць пісьма й расказваньне гісторыяў. Мы не зацікаўлены ў адказе не пытаньні: хто, што, дзе, калі й чаму. Наша мэта – інфармаваць вас, але таксама забаўляць», – Пол Фіштэнбаўм.[37]
The Athletic працягнуў засваеньне новых рынкаў у ліпені 2018 году за кошт Атланты на чале з былым аўтарам AJC Дэвідам О’Браенам, Балтымару й Вісконсіну. У дадатак да гэтага сайт наняў 19 аўтараў для пашырэньня асьвятленьня найбольш значных камандаў студэнцкага амэрыканскага футболу каледжаў-членаў NCAA.[38]
У жніўні 2018 году The Athletic пачынае асьвятленьне фэнтэзі-спорту й працягвае пашыраць прысутнасьць у ЗША за кошт акругі Калюмбія, Караліны (Шарлот і навакольлі), Нэшвіла, Індыяны, Маямі й Новага Арлеану.[39] Акрамя таго, сайт паведамляе аб пашырэньні асьвятленьня NBA за кошт прыцягненьня рэпарцёра Шэмса Чараніі[40] й NFL за кошт Джэя Глэйзэра.[41]
З прыцягненьнем у штат аўтараў з Джэксанвілю, Г’юстану, Аклагомы, Арэгону й Лас-Вэгасу The Athletic завяршае фармаваньне ячэек на месцах кватараваньня ўсіх без выключэньня камандаў NHL і NFL да верасьня 2018 году. Мэмфіс становіцца 47-м мясцовым рынкам, які асьвятляецца The Athletic у кастрычніку 2018 году, што закальцоўвае ўтварэньне сеткі аўтараў для ўсіх камандаў NBA.
У лістападзе 2018 году The Athletic падпісвае траіх выканаўчых прадусараў, ляўрэатаў узнагародаў Emmy й Peabody Award: Армэна Кэтэяна, Алана Б. Голдбэрга й Віктара Франка, за плячыма якіх стаяў досьвед працы ў вядучых вяшчальніках і выданьнях, такіх як ABC, CBS, NBC й Sports Illustrated.[42]
У траўні 2019 году The Athletic анансуе пачатак асьвятленьня маторных відаў спорту, у тым ліку за кошт прыцягненьня журналіста-вэтэрана Джэфа Глука. У той час як NASCAR будзе дамінантай напрамку, The Athletic прапануе сёе-тое й іншым аматарам аўтаспорту, пачаў асьвятленьне буйных гонак, такіх як Indianapolis 500.[43]
У жніўні 2019 году The Athletic адкрывае вялікабрытанскі вэб-сайт, які прапануе асьвятленьне футболу зь мясцовых і міжнародных турніраў. Для гэтых мэтаў былі наняты «аўтары сусьветнага ўзроўню», у тым ліку Майкл Кокс, Рафаэль Хонігштайн, Олівэр Кэй, Давід Арнштэйн і Даніель Тэйлар.[4][6][44]
Фінансаваньне
рэдагавацьThe Athletic сабраў у агульнай складанасьці $67.7 мільёна за пяць раўндаў эмісіі каштоўных папераў.[45] Самы першы значны ўклад быў атрыманы ад фонду Courtside Ventures, які даў $ 2.3 мільёна ў якасьці пасяўнога фінансаваньня ў студзені 2017 году.[46][47] У ліпені 2017 году кампанія атрымала яшчэ $5.4 мільёна ў рамках першапачатковага этапу фінансаваньня ад Courtside Ventures.[48] У сакавіку 2018 году кампанія анансавала атрыманьне інвэстыцыі ў $20 мільёнаў ад групы Evolution Media. Матэр паведаміў, што гэтыя грошы будуць укладзены ў пашырэньне асьвятленьня за кошт новых гарадоў і павелічэньня колькасьці штатных супрацоўнікаў, якіх на той час налічвалася 120.[49] The Athletic атрымлівае дадатковыя $40 мільёнаў у роўных долях ад фондаў Founders Fund і Bedrock Capital у рамках трэцяга раўнда фінансаваньня ў кастрычніку 2018 году.[50] Грошы пойдуць на інвэстыцыі ў рост падразьдзяленьняў, арыентаваных на працу з аўдыторыяю й дадзенымі, падпіскамі, падкасты й відэа, а таксама рэдакцыйны штат.[51]
Тарыфы
рэдагаваць«Устаноўка платнага доступу не азначае, што The Athletic прагны. Мы застаёмся вельмі стартап-кампаніяю, і ўсе грошы, якія мы атрымліваем прама цяпер, ідуць на прадукт. [Гаворачы] на прымітыўным узроўні, чым больш людзей падпісваецца, тым больш мы можам інвэставаць у распаўсюд добрай спартыўная журналістыка(ru) на іншыя рынкі й павышэньне каштоўнасьці прадукту для падпісчыкаў», – Джэймс Мірт.[52]
Тып падпіскі | ЗША USD [53][54] |
Канада CAD [55][56] |
Вялікабрытанія GBP [57][58] |
---|---|---|---|
Штомесячная | $9.99 | $11.99 | £9.99 |
Гадавая | $59.99 | $71.99 | £59.99 |
Гадавая для студэнтаў[a] | $29.99 | $35.99 | £29.99 |
Рэдактары, аўтары, аналітыкі й пастаянныя супрацоўнікі па відах спорту
рэдагаваць
|
|
Футбол:[61][62][63][64][65][66][67][68][69][70][71]
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Зьмешаныя баявыя мастацтва:[80]
|
|
|
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Студэнцкія расцэнкі дастасаваныя толькі для навучэнцаў на першых 4 курсах.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Playing the long game
- ^ Ben Strauss. (2020-03-04) Sportswriting’s future may depend on the Athletic, which is either reassuring or terrifying (анг.). Washington Post. Праверана 2020-04-27 г. Архіўная копія ад 2020-04-27 г.
- ^ Careers
- ^ а б в Benefits
- ^ The Athletic
- ^ а б Why The Athletic has a paywall and why you should subscribe
- ^ Checkout
- ^ Playing the long game 2018-01-30 г. Праверана 2019-08-22 г.
- ^ Why The Athletic has a paywall The Athletic
- ^ Fast-growing startup aims to ‘replace the sports page’ 2017-10-11 г.
- ^ Why The Athletic Wants to Pillage Newspapers (анг.) 2017-10-23 г. Праверана 2019-01-27 г.
- ^ The Sports News Site Haters Love to Dunk on Keeps Signing Up Subscribers
- ^ The Athletic gives diehard sports fans high-quality content without the ads. Y Combinator (2016-07-11).
- ^ Welcome Chicago, to The Athletic 2016-01-22 г. Праверана 2018-02-08 г.
- ^ Excited to announce that I've been hired as editor-in-chief with @TheAthleticTO, a great new startup site in Toronto.
- ^ The Athletic soon will launch a Cleveland site featuring Jason Lloyd Crain's Cleveland Business
- ^ The Athletic: Paywall sports journalism plants its flag in Detroit 2017-09-24 г.
- ^ Why you should subscribe to The Athletic
- ^ The Athletic's Expansion Features Some Big Names In Sportswriting
- ^ Interview: Tim Kawakami on leaving The Mercury News and joining The Athletic (анг.) Праверана 2017-08-24 г.
- ^ Ken Rosenthal: Why I'm joining The Athletic The Athletic
- ^ Fox Sports eliminates digital writing staff in favor of promoting their debate shows 2017-06-26 г.
- ^ Behind The Athletic's plans to grow local sports news subscriptions (анг.)
- ^ Big Names in Sportswriting Are Joining The Athletic (анг.)
- ^ Introducing The Athletic Canada, our national expansion... Праверана 2018-02-08 г.
- ^ The Athletic is expanding to New York City, Dallas, and Cincinnati (анг.) Awful Announcing
- ^ The Athletic launches even more local sites, seems to be going all-in on baseball 2018-02-12 г.
- ^ The Athletic Will Keep Growing With The Help Of $20 Million In New Funding Forbes.com
- ^ Rosenthal: Welcome to our expanded coverage of major league...
- ^ The Athletic launches coverage in Denver, Seattle, and Tampa, making clear it wants to be everywhere 2018-03-28 г.
- ^ Post Broncos Writer Joins Site She Saw as Trying to Destroy Newspapers Westword
- ^ Finn, Chad. «The Athletic is filling out its Boston roster», Boston.com, 29 March 2018. Retrieved 4 April 2018.
- ^ The All-New All-American Праверана 2018-04-24 г.
- ^ Goooaaaalllll! Announcing The Athletic's soccer coverage The Athletic
- ^ The Athletic is expanding once again, with increased coverage in Los Angeles, Dallas, Buffalo // Awful Announcing2018-06-18 г.
- ^ News, Etc.: Enter The Athletic Buffalo The Public Праверана 2018-06-22 г.
- ^ Kicking off expanded NFL coverage on The Athletic
- ^ The Athletic adds 19 college football writers, expands into Atlanta, Baltimore, and Wisconsin (анг.)
- ^ Holy Shit, The Athletic Just Swiped A Bunch Of NFL Beat Writers (анг.)
- ^ NBA Insider Shams Charania Tells Us Why He's Leaving Yahoo for The Athletic & Stadium (анг.)
- ^ Jay Glazer Joins The Athletic; Will 'Call Bulls--t in a Way Others Can't' (анг.)
- ^ The Best Chapter
- ^ We’re here to give you stories about motorsports that you won’t find elsewhere
- ^ What to expect from The Athletic UK
- ^ The Athletic (анг.)
- ^ The Athletic Raises $2.3M in Seed Funding (анг.)
- ^ Why $2.1 Million Was Invested In A Sports News Subscription Site (анг.)
- ^ The Athletic, that local sports startup with no advertising, raises $5.4 million and scoops up Sports Illustrated's former top editor
- ^ The Athletic Raises $20 Million to Fund Expansion (анг.) The Wall Street Journal
- ^ Exclusive: The Athletic raises $40 million in new funding round (анг.)
- ^ The Athletic Raises $40M In Fresh Cash (анг.)
- ^ Why The Athletic has a paywall
- ^ Subscription plans: United States
- ^ Student subscription plans: United States
- ^ Subscription plans: Canada
- ^ Student subscription plans: Canada
- ^ Subscription plans: United Kingdom
- ^ Student subscription plans: United Kingdom
- ^ NFL
- ^ College Football
- ^ Football
- ^ MLS
- ^ Premier League
- ^ EFL
- ^ Bundesliga
- ^ Serie A
- ^ Scottish Premiership
- ^ Champions League
- ^ International Football
- ^ Women's Football
- ^ NWSL
- ^ MLB
- ^ NBA
- ^ Women’s College Basketball
- ^ WNBA
- ^ Men’s College Basketball
- ^ Boxing
- ^ Golf
- ^ NHL
- ^ MMA
- ^ Motorsports
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- https://theathletic.com — афіцыйны сайт The Athletic