Арэгон
Арэгон (па-ангельску: Оregon) — гарысты штат на паўночным захадзе ЗША, адзін з так званых Ціхаакіянскіх штатаў. Насельніцтва 4 093 465 чалавек (28-е месца сярод штатаў; зьвесткі 2016 году). Сталіца — Сэйлэм, разьмешчаны на паўночным захадзе штату. Найбуйнейшы горад — Портлэнд. Іншыя буйныя гарады — Юджын, Грэшам, Бівэртан, Мэдфорд, Карваліс. Лічыцца, што назва «Арэгон» паходзіць з мовы карэнных амэрыканцаў.
Арэгон | |||||
| |||||
Мянушка | Бабровы штат | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Сэйлэм | ||||
Найбуйнейшы горад | Портлэнд | ||||
Плошча | |||||
9-я па ЗША | |||||
- агулам | 254 800 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
27-е па ЗША | |||||
- агулам (2010) | 3 831 074 | ||||
Дата заснаваньня | 14 лютага 1859 (33-ы) | ||||
Губэрнатар | Кейт Браўн | ||||
Часавы пас |
PST (UTC-8) Горны час (UTC-7) | ||||
Скарачэньні | US-OR | ||||
Афіцыйная старонка |
Афіцыйная мянушка — «Бабровы штат» (Beaver State).
На поўначы Арэгон мяжуе з штатам Вашынгтон, на ўсходзе — з Айдага, на поўдні — з Нэвадай і Каліфорніяй. На захадзе Арэгон абмываецца водамі Ціхага акіяна.
Найбуйнешыя рэкі — Калумбія, Снэйк, Ўіламэт, Рог (у паўднёва-заходнім Арэгоне).
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва пераважна эўрапейскага паходжаньня ці нарадзіліся ў ЗША. Каля дзясятай часткі гішпанскага паходжаньня. Невялікая частка азіяцкага, карэннага і афрыканскага паходжаньня. Больш за ўсё рымакаталікоў, але яны складаюць толькі траціну насельніцтва. Сярод іншых рэлігійных груп эвангельскія хрысьціяне, мэтадысты, баптысты, прэсьбітэрыяне, вучні Хрыстовыя, лютэране ды мармоны.
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 672 765 чалавек (перапіс насельніцтва); 1920 год — 783 389 чалавек (перапіс насельніцтва); 1930 год — 953 786 чалавек (перапіс насельніцтва); 1940 год — 1 089 684 чалавек (перапіс насельніцтва); 1950 год — 1 521 341 чалавек (перапіс насельніцтва); 1960 год — 1 768 687 чалавек (перапіс насельніцтва); 1970 год — 2 091 385 чалавек (перапіс насельніцтва); 1980 год — 2 633 105 чалавек (перапіс насельніцтва); 1990 год — 2 842 321 чалавек (перапіс насельніцтва); 2000 год — 3 421 399 чалавек (перапіс насельніцтва)[1]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 3 831 074 чалавек (перапіс насельніцтва); 2011 год — 3 868 031 чалавек (ацэнка на 1 ліпеня); 2012 год — 3 899 116 чалавек (ацэнка на 1 ліпеня); 2013 год — 3 925 751 чалавек (ацэнка на 1 ліпеня); 2014 год — 3 968 371 чалавек (ацэнка на 1 ліпеня); 2015 год — 4 024 634 чалавек (ацэнка на 1 ліпеня); 2016 год — 4 093 465 чалавек (ацэнка на 1 ліпеня)[2]
Асобы
рэдагаваць- Лайнус Карл Полінг — амэрыканскі хімік, крышталёграф, ляўрэат двух Нобэлеўскіх прэміяў: па хіміі (1954) і прэміі міру (1962)
- Мэт Грэйнінг — аніматар, сцэнарыст і прадусар
- Рэйманд Карвэр — празаік і паэт
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Oregon | history — geography — state, United States | Britannica.com