Tax free
Такс-фры (па-ангельску: Tax free — бяз збораў) — сыстэма вяртаньня сумы падатку на дададзеную вартасьць (ПДВ). ПДВ вяртаецца на пакупкі, зробленыя замежнымі грамадзянамі пры выезьдзе за граніцу тае дзяржавы, дзе былі зробленыя пакупкі. Сумы вяртаньня складаюць ад 7 да 20% ад сумы пакупкі ў залежнасьці ад велічыні ПДВ ў канкрэтнай краіне.
Сэрвісы такс-фры дзейнічаюць у больш як 320 000 крамаў 40 краінаў сьвету.
Для юрыдычных асобаў таксама існуе сыстэма вяртаньня сумы ПДВ з выдаткаў на замежныя бізнэсовыя паездкі — Business Tax free.
Эўразьвяз
рэдагавацьТурысты, якія ўяжджаюць ў Эўразьвяз, маюць магчымасьць скарыстацца сыстэмай такс-фры ў крамах па-за межамі аэрапортаў. Асноўным патрабаваньнем для вяртаньня ПДВ зьяўляецца грамадзянства пакупніка — не з краіны Эўразьвязу; пакупкі павінны быць экспартаваныя за мяжу Эўразьвязу не пазьней за тры месяцы з даты набыцьця; для вяртаньня ПДВ прадстаўляюцца толькі тавары, набытыя для асабістага карыстаньня.
Вярнуць грашовыя сродкі можна наступным чынам:
Беларусь
рэдагавацьУ Беларусі сыстэма Tax free ўведзеная з 1 студзеня 2013 року. Мінімальная сума пакупкі, зь якой будзе вяртацца ПДВ — 800 000 рублёў. Грошы можна вярнуць цягам трох месяцаў пасьля даты пакупкі, аднак яшчэ няма кампаніі-апэратара, якая займаецца вяртаньнем сродкаў[1].
Беларусы, якія зьдзейсьнілі за мяжой пакупкі па сыстэме Global Blue, маюць магчымасьць вярнуць ПДВ у «Тэхнабанку» (Менск)[2].
Мінімальны кошт пакупкі і тэрмін, на працягу якога адбываецца вяртаньне сродкаў
рэдагаваць- Аўстрыя — 75,01 EUR, без абмежаваньняў
- Баўгарыя — 300 BGN
- Беларусь — 800 000 BYR, 3 месяцы ад даты пакупкі
- Бэльгія — 125 EUR
- Вугоршчына — 45 000 HUF
- Вялікабрытанія — без абмежаваньняў, 3 месяцы ад даты пакупкі
- Гішпанія — 90,15 EUR, без абмежаваньняў
- Данія — 300 DKK (1200 DKK для нарвэжцаў)
- Ірляндыя — без абмежаваньняў
- Італія — 154,95 EUR, 3 месяцы ад даты пакупкі
- Кіпр — 50 EUR
- Летува — 200 LTL
- Люксэмбург — 74 EUR
- Мальта — 55 EUR
- Нідэрлянды — 50 EUR, 3 месяцы ад даты пакупкі
- Нямеччына — 25 EUR (для ПДВ 19%) або 30 EUR (для ПДВ 7%), 3 месяцы ад даты пакупкі
- Партугалія — 49,88 EUR
- Польшча — 200 PLN, 4 месяцы ад даты пакупкі
- Фінляндыя — 40 EUR, 3 месяцы ад даты пакупкі
- Францыя — 175 EUR, 6 месяцаў ад даты пакупкі
- Чэхія — 2000 CZK, 6 месяцаў ад даты пакупкі
- Швайцарыя — 300 CHF, 1 месяц ад даты пакупкі
- Швэцыя — 200 SEK
- Эстонія — 38 EUR
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Каліноўскі, Валер (2 студзеня 2013) Каб Tax Free ў Беларусі запрацавала, патрэбна дэвальвацыя Эканоміка. Радыё «Свабода». Праверана 3 студзеня 2013 г.
- ^ Чеки Tax Free (рас.). Тэхнабанк. Праверана 3 студзеня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сыстэма Global Blue (анг.)
- Такс-фры ў Эўразьвязе (анг.)
- Што такое квіток так-фры? (рас.)
- Пошук крамаў такс-фры ў Эўразьвязе (нід.) (анг.) (кіт.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |