Летувіскі літ

валюта Летувы
(Перанакіравана з «LTL»)

Летувіскі літ (па-летувіску: litas, мн. л. litai) — афіцыйная валюта Летувы ад 1993 да 1 студзеня 2015 году. Код валюты па ISO 4217 LTL.

Летувіскі літ
Краіна Летува
Падзел цэнт
Код ISO-4217 LTL
Цэнтральны банк Банк Летувы
Увядзеньне ва ўжытак 25 чэрвеня 1993
Вывядзеньне з ужытку 1 студзеня 2015
Папярэдняя валюта талёнас і савецкі рубель
Замененая валютай эўра
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Пасьля Першай сусьветнай вайны ў незалежнай Летувіскай Рэспубліцы ў звароце знаходзіліся аплатныя сродкі іншых дзяржаваў.

У сувязі з адсутнасьцю ўласнага эмісійнага банку, па дамове зь нямецкай Усходняй крэдытнай касай (Darlehnskasse Ost), афіцыйным аплатным сродкам у Летуве стаў аўксінас (па-летувіску: auksinas; остмарка). У сярэдзіне 1922 году з-за гіпэрінфляцыі маркі ў Летуве парушылася нармалёвае функцыянаваньне гандлю, фінансаў і крэдытаў. Сойм Летувы ў тэрміновым парадку прыняў закон аб уводзінах літа і заснаваньні Банку Летувы.

Часавыя банкноты з датай эмісіі 10 верасьня 1922 году былі выпушчаныя 25 верасьня 1922 году. Літ быў уведзены ў зварот 1 кастрычніка, але фактычна — 2 кастрычніка 1922 году. Абмен аўксінаў на літ ажыцьцяўляўся па курсе, які штотыдзень усталёўваўся міністрам фінансаў з улікам суадносін маркі і даляру. Першапачатковыя суадносіны былі 175 : 1. Па ім былі пералічаныя чыгуначныя і паштовыя тарыфы, падаткі, аблігацыі, уклады ў ашчаднай касы і г. д. Банкноты друкаваліся ў Ангельшчыне, Чэхаславаччыне й Нямеччыне. Манэты выпуску 1925 году таксама чаканіліся за мяжой. Манэты 1936 і 1938 гадоў чаканілася ў Коўна.

Пасьля ўваходжаньня Летувы ў склад СССР (1940), з 25 сакавіка 1941 году літ быў заменены савецкім рублём.

Пасьля ўзнаўленьня незалежнасьці (1991) у якасьці аплатнага сродку выкарыстоўваліся з 5 жніўня 1991 году часавыя грошы «агульныя талёны», т. зв. «вагноркі», ад прозьвішча прэм’ер-міністра Летувы Гедзіміна Вагноруса. З 1 кастрычніка 1992 году яны былі абвешчаныя адзіным законным аплатным сродкам. Літ выпушчаны ў зварот 25 чэрвеня 1993 году. Часавыя талёны зьмяняліся ў суадносінах 100 : 1. Талёны знаходзіліся ў абарачэньні да 20 ліпеня 1993 году. З 25 чэрвеня 1993 да 31 студзеня 2002 году літ быў прывязаны да даляру суадносінамі 4 : 1. З 1 лютага 2002 году літ быў прывязаны да эўра, якія ўсталяваліся да таго пэрыяду суадносінамі 3,4528 : 1. Суадносіны мусілі заставацца нязьменнымі да ўводзін у Летуве эўра, што набыло моц 1 студзеня 2015 году.

Манэты й банкноты

рэдагаваць

Адзін летувіскі літ дзяліўся на 100 цэнтаў (па-летувіску: centas).

На авэрсе ўсіх манэт літаў і цэнтаў — намінал, на рэвэрсе — герб.

Манэты 9 наміналаў:

    1 цэнт: выпуск 1991 году, сплаў алюмінія; дыямэтар 18,75 мм, таўшчыня 1,30 мм, маса 0,88 грам;

 

    2 цэнты: выпуск 1991 году, сплаў алюмінія; дыямэтар 21,75 мм, таўшчыня 1,30 мм, маса 1,19 грама

 
2 цэнты

    5 цэнтаў: выпуск 1991 году, сплаў алюмінія; дыямэтар 24,40 мм, таўшчыня 1,35 мм, маса 1,49 грама

 
5 цэнтаў

    10 цэнтаў: выпуск 1991 году — сплаў медзі, цынку й цыны; дыямэтар 16,00 мм, маса 1,40 грама; выпускі 1997, 1998, 1999, 2006, 2007, 2008 — сплаў медзі, цынку й нікеля; дыямэтар 17,00 мм, таўшчыня 1,70 мм, маса 2,60 грамы

 

    20 цэнтаў: выпуск 1991 году — сплаў медзі, цынку і цыны; дыямэтар 17,5 мм, маса 2,10 грама; выпускі 1997, 1998, 1999, 2007, 2008 — сплаў медзі, цынку й нікеля; дыямэтар 20,50 мм, таўшчыня 2,10 мм, маса 4,80 грамы

 
20 цэнтаў

    50 цэнтаў: выпуск 1991 году — сплаў медзі, цынку і цыны; дыямэтар 21,00 мм, маса 3,03 грама; выпускі 1997, 1998, 1999, 2000 — сплаў медзі, цынку й нікеля; дыямэтар 23,00 мм, таўшчыня 2,10 мм, маса 6,00 грама

 
50 цэнтаў

    1 літ: выпускі 1998, 1999, 2000, 2001, 2002 гадоў сплаў медзі й нікеля; дыямэтар 22,30 мм, таўшчыня 2,20 мм, маса 6,25 грам

 
1 літ

    2 літы: выпускі 1998, 1999, 2001, 2002, 2008 гадоў, унутраная частка — сплаў медзі й нікеля, вонкавая — сплаў медзі, алюмінія й нікеля; дыямэтар 25,00 мм, таўшчыня 2,20 мм, маса 7,50 грам

 
2 літы

    5 літаў: выпускі 1998, 1999 гадоў, унутраная частка — сплаў медзі, алюмінія й нікеля, вонкавая — медзі й нікеля; дыямэтар 27,50 мм, таўшчыня 2,35 мм, маса 10,10 грам

 
5 літаў

У 1991 годзе быў выпушчаны калекцыйны набор манэт ад 1 цэнту да 5 літаў 1991 году. У 2000 і 2003 гадах былі выпушчаныя калекцыйныя наборы ад 1 да 5 цэнтаў 1991 году і ад 10 цэнтаў да 5 літаў адпаведнага году. Склад і памеры манэт з набораў такія ж, як і ў манэт, пералічаных вышэй.

Юбілейныя манэты

рэдагаваць

Акрамя таго, выпускаюцца юбілейныя манэты рознай вартасьці.

 
  • 1 літ (1997) да 75-годзьдзя Летувіскага банку й літу.
  • 1 літ (1997) да 75-годзьдзя Летувіскага банку й літу (залатая манэта).
  • 10 літаў (1999), выпушчаная ў рамках міжнароднай праграмы «Самыя маленькія манэты сьвету. Гісторыя золата» (залатая манэта). Вага 1,244 гр. Адчаканена 5500 штук.
 
  • 1 літ (1999) да 10-годзьдзя Балтыйскага шляху.
 
 
  • 500 літаў (2005) з выявай рэканструяванага Палаца кіраўнікоў у Вільні (залатая манэта). Вага 31,10 гр. Адчаканена 1000 штук.

Летувіскія манэты рэгулярнага чакана па гадах (з 1991)

рэдагаваць
  • 1 цэнт (centas): 1991
  • 2 цэнты (centai): 1991
  • 5 цэнтаў (centai): 1991
  • 10 цэнтаў (centų): 1991; 1997; 1998; 1999; 2006; 2007; 2008
  • 20 цэнтаў (centų): 1991; 1997; 1998; 1999; 2007; 2008
  • 50 цэнтаў (centų): 1991; 1997; 1998; 1999; 2000
  • 1 літ (LITAS): 1991¹; 1997²; 1998; 1999; 1999²; 2000; 2001; 2002; 2004²; 2005²; 2008
  • 2 літы (LITAI): 1991¹; 1998; 1999; 2001; 2002; 2008
  • 5 літаў (LITAI): 1991¹; 1998; 1999
    • ¹ — адбіраюцца з абарачэньня
    • ² — юбілейныя (памятныя) манэты

Банкноты

рэдагаваць

Банкноты 9 наміналаў:

  • 1 літ

Авэрс: Жамойце (па-летувіску: Zemaite, поўнае імя Юлія Бэнюшавічуце-Жаманцене; 1845—1921), летувіская пісьменьніца.

Рэвэрс: драўляны касьцёл Сьвятога Язафата ў Палушы (па-летувіску: Paluse, Аўкштота; 1747—1757)

 
1 літ
  • 2 літы

Авэрс: Біскуп Матэюс Валанчус (па-летувіску: Motiejus Valancius, 1801—1875), гісторык, асьветнік.

Рэвэрс: Замак у Троках (XIVXV стст.), рэзыдэнцыя вялікіх князёў літоўскіх.

 
2 літы
  • 5 літаў

Авэрс: Ёнас Яблонскіс (па-летувіску: Jonas Jablonskis, 1860—1930), летувіскі мовазнавец, «бацька» летувіскай літаратурнай мовы.

Рэвэрс: Скульптура Пятраса Рымшы (па-летувіску: Petras Rimsа, 1881—1961) адлюстроўвае таемную школу, якія дзейнічалі ў Летуве ў пэрыяд забароны летувіскага друку лацінскім шрыфтам (1864—1904).

 
5 літаў
  • 10 літаў

Авэрс: Сьцяпанас Дарыюс (па-летувіску: Steponas Darius, 1896—1933) і Стасыс Гірэнас (па-летувіску: Stasys Girenas, 1894—1933), летувіскія лётчыкі, якія загінулі пры трансатлянтычным пералёце (1933).

Рэвэрс: Самалёт «Lituanika», фрагмэнты контураў Амэрыкі й Эўропы.

 
10 літаў
  • 20 літаў

Авэрс: Майроніс (па-летувіску: Maironis, поўнае імя Ёнас Мачуліс; 1862—1932), прэлат і паэт.

Рэвэрс: Статуя Волі працы скульптара Юозаса Зыкараса на фоне Вайскоўца музэю Вітаўта Вялікага ў Коўна.

 
20 літаў
  • 50 літаў

Авэрс: Ёнас Басанавічус (па-летувіску: Jonas Basanavicius, 1851—1927), навуковец і палітык, патрыярх летувіскага нацыянальнага адраджэньня.

Рэвэрс: Катэдральны сабор Сьвятога Станіслава, званіца й вежа Гедзіміна ў Вільні.

 
50 літаў
  • 100 літаў

Авэрс: Сымонас Даўкантас (па-летувіску: Simonas Daukantas, 1793—1864), гісторык, заснавальнік летувіскай нацыянальнай гістарыяграфіі.

Рэвэрс: Ансамбль Віленскага ўнівэрсытэту з касьцёлам Сьвятога Яна і званіцай.

 
100 літаў
  • 200 літаў (з 1997)

Авэрс: Відунас (па-летувіску: Vydunas, поўнае імя Вільгэльм Старост; 1868—1953), настаўнік, фальклярыст, пісьменьнік і філёзаф.

Рэвэрс: Маяк у Клайпедзе (1796).

 
200 літаў
  • 500 літаў (з 2000)

Авэрс: Вінцас Кудзірка (па-летувіску: Vincas Kudirka, 1858—1899), паэт і кампазытар, аўтар гімна Летувы.

Рэвэрс: Звон Волі (В. Кудзірка быў рэдактарам газэты «Звон») на фоне ідэалізаванага летувіскага пэйзажу.

 
500 літаў

Банкноты друкаваліся за межамі Летувы (спачатку друкаваліся United States Banknote Corporation, пазьней — брытанскай кампаніяй De La Rue і нямецкай Giesecke & Devrient GmbH).

У 1991 годзе былі выпушчаныя першыя банкноты пасьля ўзнаўленьня незалежнасьці Летувы. Варта адзначыць, што банкнота ў 50 літаў была выпушчаная з памылкай. На банкноце, намаляванай вышэй, на каньку Катэдральнага Сабора, па цэнтры, стаіць статуя Сьвятой Алены. Яна трымае крыж у правай руцэ, як і на самім Саборы ў рэчаіснасьці. На банкноце 1991 году Сьвятая Алена трымае крыж у левай руцэ.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць