Spasenie
«Spasenie» — беларускі гурт хрысьціянскага й поп-року з Берасьця, які быў створаны ў 1989 годзе[1][2].
Spasenie | |
Ігар Муха, Дэйв Гір, Павал Шальпук, Майк Чобі (зьлева направа) з гурту Spasenie ў 2011 годзе | |
Гады | 1989 — наш час |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Берасьце, Беларусь |
Мова | расейская, ангельская |
Жанр | хрысьціянскі рок, поп-рок |
Выдавец | Music Center C, Новое Христианское Творчество |
Удзельнікі | Ігар Муха Павал Шальпук Пётар Семянюк Майк Чобі Зьміцер Галадко |
spasenie.com |
Гісторыя
рэдагавацьГурт быў створаны ў жніўні 1989 году[3], калі вакол гітарыста, скрыпача, саксафаніста (маладыя музыкі давалі імправізаваны канцэрт у цэнтральным парку гораду Берасьце) стыхійна сабралася каля 150 чалавек. Хлопцы проста гралі музыку й раптам, па завяршэньні адной зь песень, пачулі ззаду сябе аплядысмэнты. Уражаныя гэтым удзельнікі зразумелі, што трэба зьбірацца ў гурт[4].
У тым жа годзе хлопцы пачалі рэпэтаваць, ствараць першыя песьні, і ўжо празь некалькі месяцаў іх запрасілі на гастролі па Якутыі[4].
У 2006 годзе гурт да свайго сямнадцацігодзьдзя даў буйны канцэрт з аркестрам у Палацы Рэспублікі, запіс якога быў выдадзены на DVD-дыску «17 Live»[4].
Асаблівасьцю калектыву зьяўляецца тое, што музыку піша не адзін чалавек, а ўсе[4].
Гурт вельмі часта езьдзіў на гастролі за мяжу: музыкі з выступленьнямі наведалі краіны Балтыі, Украіну, Румынію, Польшчу, Нямеччыну, Канаду, Расею, ЗША, Вялікабрытанію, Паўднёвую Карэю, ПАР і іншыя рэгіёны[5][6][7].
Свае трыццацігодзьдзе гурт адсьвяткаваў буйным канцэртам з аркестрам 3 жніўня 2019 году на плошчы Леніна ў Берасьці[8].
Назва гурта
рэдагавацьНазва «Spasenie» (па-расейску: Спасение) прыйшла ўдзельнікам тады яшчэ безназоўнага гурту ў галаву напачатку 90-х гадоў XX стагодзьдзя, калі хлопцы ехалі ў цягніку ў тур па Якутыі, і сьведчыць, што музыка для іх і ёсьць выратаваньне. «Бог даў кожнаму дар, талент і прызваньне. І для чалавека ёсьць сапраўднае выратаваньне знайсьці ўсё гэта», — дакладна распавядаў пра выбар Вользе Самусік з «Музыкальнай газеты» франтмэн Ігар Муха ў 2005 годзе[9].
Моўнае пытаньне
рэдагавацьПершыя 15 год свайго існаваньня гурт быў выключна расейскамоўным, але з выхадам альбому «Crossing the Jordan» ангельскай мовы ў яго творчасьці стала значна больш. Вакаліст Ігар Муха так адказваў на пытаньне пра мовы ад Вольгі Самусік з «Музыкальнай газеты»: «Мы ж жывем у Берасьці. Гэта фактычна мяжа. Ёй уласьціва зьмешваньне моваў. Вельмі шмат словаў з украінскай, польскай… Не было ніколі ні чыстай беларускай, ні расейскай. Таму мы раней сьпявалі не на роднай мове, а па-расейску. Хоць я прызнаю бясспрэчную мэлядычнасьць беларускай. Ангельская ж таксама вельмі музычна гнуткая. Калі параўноўваць яе з расейскай, то на апошняй сьпяваць складаней з-за ўсіх гэтых літараспалучэньняў „бр“, „стр“ і г. д. Таму нам перайсьці было зусім не складана»[9].
Сацыяльная актыўнасьць
рэдагавацьГурт ладзіць для гуртоў фэстываль-конкурс рок-музыкі «X-Star» (з 2005 году), а таксама арганізуе штогадовы вялікі моладзевы канцэрт у Берасьце пад назвай «па-расейску: Город света» (з 2009 году)[10]. Таксама ўдзельнікі выступаюць супраць абортаў[11].
У 2019 годзе гурт разам з Нацыянальнай акадэміяй навукаў Беларусі падрыхтаваў і запусьціў экскурсійны маршрут «Берасьце — горад Бібліі»[12][13].
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Хабаровский край (1992)
- Возвращение домой (мюзыкл) (1992)
- Старые песни (1992)
- Мой Бог скала (1993)
- Только Ты (1995)
- Человек без зубила (1997)
- Бьют часы (1998)
- Exit (1999)
- Летит безжалостное время (2000)
- … а Солнце за кормой (2001)
- Еврейский альбом (2001)
- Без слов о том же (з удзелам Ігара Рудага) (2003)
- Кардиограмма (2003)
- Crossing the Jordan (з удзелам Ціма Спрэнсі й Бэкі Шарп) (2004)
- Acoustic (2007)
- Spasenie (2009)
- Reboot (з удзелам Браяна Мантры) (2011)
- Вечные слова (2012)
Кампіляцыі
рэдагаваць- 10 лет, The Best (1999)
Канцэртныя DVD
рэдагаваць- 17 Live (2007)
Удзел у складанках
рэдагаваць- Серебряный граммофон (2006) (АНТ), трэк «Плачет небо»[14].
- Первый интернационал(be) (2006) (Вігма), трэк «The Word Was Spoken».
- Золотая 20: зима 2007 (2006) (West Records), трэк «Плачет небо»[14].
Кліпы
рэдагаваць- Никто кроме Тебя
- Расстояние (2003)
- На метр от земли (2004)
- Плачет небо / The Word Was Spoken (2005)
- Осень
- Странные сны
Узнагароды й намінацыі
рэдагаваць2006 год — прэмія Альфа-радыё «Залатое вуха»[15].
2009 год — намінацыя ў конкурсе «Just Pain Folks Music Awards» за песьню «… а Солнце за кормой»[16].
2009 год — намінацыя «За ўклад у разьвіцьцё музыкі» на штогадовай прэміі Эвангельскай музычнай асацыяцыі.
2010 год — фэстываль «Радыё Брэст» «па-расейску: Знай Наших - 3»: найлепшы гурт, найлепшы франтмэн (Ігар Муха).
2019 год — Ганаровая грамата Берасьцейскага гарадзкога Савету дэпутатаў[8].
Удзельнікі
рэдагаваць
|
Тацьцяна Шэльпук (вакал, клявішныя), Вадзім Семянюк (бубны), Віталь Калежынскі (бубны), Ежы Хайчук (бубны), Аляксандар Манецкі (бубны), Дэйв Гір (бубны), Леанід Барысевіч (сола-гітара), Васіль Машлякевіч (бас-гітара), Станіслаў Янчын (бас-гітара), Зьміцер Бранавіцкі, Андрэй Кляшчоў, Дэні Плэт, Браян Мантры й інш.[17]. |
Літаратура
рэдагаваць- А.Р. «SPASENIE» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 292–293. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Христианин | Спасение (рас.) Праверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.
- ^ ХРИСТИАНИН │ Спасение (рас.) Праверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.
- ^ Светлана Агейчик. Альбом "Crossing the Jordan" брестской группы Spasenie совместно с американцами из Crossroads (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.
- ^ а б в г Евгений Перлин. Spasenie Нести Бога в музыке (рас.) // Музыкальная газета : газэта. — 2006. — № 49. Архіўная копія.
- ^ Гитарист Фила Коллинза продюсирует брестскую группу "Spasenie" (рас.). Интерфакс-Запад (2005-06-10). Праверана 2019-08-07 г. Архіўная копія ад 2019-08-07 г.
- ^ Брест : Концерт «Любимой женщине» камерного оркестра филармонии и группы «Спасение» (рас.). Виртуальный Брест (2017-03-06). Праверана 2019-08-07 г. Архіўная копія ад 2019-08-07 г.
- ^ Сергей Магдысюк. (2009-12-30) Группе Спасение - 20 лет! (рас.). Виртуальный Брест. Праверана 2019-12-11 г. Архіўная копія ад 2017-09-22 г.
- ^ а б Сергей Мощик. (2019-08-04) Скрипка со столетней брестской историей. На концерте «Спасения» произошло чудо возвращения (рас.). Вечерний Брест. Праверана 2019-08-08 г. Архіўная копія ад 2019-08-08 г.
- ^ а б Самусик, Ольга Spasenie :: В Музыке (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.
- ^ Сергей Мощик. (2019-08-03) Лидер группы «Спасение» Игорь МУХА: «После “Песняров” у нас нет никого...» (рас.). Вечерний Брест. Праверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.
- ^ Ольга Зробок. (2005-05-26) Интервью с солистом группы “Spasenie” Игорем Мухой накануне концерта 1 июня в клубе “Реактор” (рас.). TUT.BY. Праверана 2019-08-30 г. Архіўная копія ад 2019-08-30 г.
- ^ Виктория Полякова. Лидер группы «Спасение» Игорь Муха: «Мы выросли в раю» (рас.) // Брестская газета : газэта. — Берасьце: 2019. — № 43 (880). — С. 8—9.
- ^ БГ. В новый год с надеждами и «осторожным, тревожным оптимизмом» (рас.) // Брестская газета : газэта. — Берасьце: 2020. — № 3 (892). — С. 8.
- ^ а б "Спасенне", хрысціянская музычная група (Брэст) (бел.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архіўная копія ад 2019-08-27 г.
- ^ Катерина Честнова. (2006-03-27) Артистам добавили ушей (рас.). Вечерний Минск(en). Праверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ^ Диана Руткевич. (2006-10-19) Группа Spasenie номинирована на премию Just Pain Folks Music Awards (рас.). БелаПАН. Праверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.
- ^ Группа Спасение (SPASENIE band) Биография - Христианская Онлайн Энциклопедия | Портал Христианин Christian.by (рас.) Праверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.