Crossing the Jordan
«Crossing the Jordan» (па-беларуску: Перасякаючы Ярдан) — студыйны альбом гурту «Spasenie», запісаны з удзелам музыкаў чыкагскага гурту «Crossroads» і выдадзены ў 2004 годзе. Дыск запісваўся музыкамі ў Брэсце, прадусарамі кружэлкі выступілі Цім Спрэнсі й Дэрыл Сьцёрмэр (у ЗША)[1]. Першая імпрэза дыску ў Беларусі прайшла 29 ліпеня 2005 году ў Менску пры падтрымцы прадусара Ціма Спрэнсі й яго гурту «Crossroads» у клюбе «Белая вежа»[2][3].
«Crossing the Jordan» | ||
---|---|---|
![]() | ||
Студыйны альбом Spasenie | ||
Выдадзены | 3 сьнежня 2004 году | |
Запісаны | 2003–2004 | |
Жанр | хрысьціянскі рок, поп-рок, джаз-рок | |
Працягласьць | 58:52 | |
Выдавец | East Meets West Records, Music Center C | |
Прадусар | Цім Спрэнсі, Дэрыл Сьцёрмэр, Павал Шальпук | |
Храналёгія Spasenie | ||
Кардиограмма (2003) |
«Crossing the Jordan» (2004) |
Acoustic (2007) |
Гісторыя рэдагаваць
Загалоўнай песьняй кружэлкі зьяўляецца біблейская гісторыя[4].
Альбом «Crossing the Jordan» – сур’ёзны паказчык прафэсійнага росту нашага гурту. Пры стварэньні, запісы й зьвядзеньні ўсе кампазыцыі былі да дробязяў прадуманы й вытрыманы ў адзіным стылі,
Арыгінальны тэкст (рас.)
Альбом «Crossing the Jordan» – серьезный показатель профессионального роста нашей группы. При создании, записи и сведении все композиции были до мелочей продуманы и выдержаны в едином стиле[5]. |
||
– распавядаў парталу TUT.BY вакаліст Ігар Муха.
Продаж дыскаў перавысіў усе чаканьні брэсцкіх музыкаў[6][3].
Сьпіс кампазыцыяў рэдагаваць
№ | Назва | Аўтар(ы) | Працягласьць |
---|---|---|---|
1. | «The Word Was Spoken» | Цім Спрэнсі | 4:25 |
2. | «Hold On» | Цім Спрэнсі | 4:48 |
3. | «The Garden of the King» | Цім Спрэнсі | 4:14 |
4. | «Son of Mercy» | Цім Спрэнсі, Маўра Спрэнсі | 4:14 |
5. | «Live Wire» | Цім Спрэнсі, Ігар Муха, Пётар Семянюк, Павал Шальпук | 4:42 |
6. | «Joshua’s Dream» | Цім Спрэнсі, Ігар Муха, Пётар Семянюк, Павал Шальпук | 4:52 |
7. | «New Song» | Цім Спрэнсі, Маўра Спрэнсі | 4:31 |
8. | «You Are Merciful» | Цім Спрэнсі | 4:17 |
9. | «Reign on Me» | Цім Спрэнсі | 4:48 |
10. | «Every Day» | Цім Спрэнсі | 4:53 |
11. | «I’m Watching the World Go By» | Цім Спрэнсі, Маўра Спрэнсі | 4:25 |
12. | «Do You Know Why» | Цім Спрэнсі, Маўра Спрэнсі | 3:37 |
13. | «Psalm 141» | Цім Спрэнсі | 5:06 |
Прыём крытыкаў рэдагаваць
Тацьцяна Заміроўская са штотыднёвіку «БелГазета» на старонках выданьня вызначыла, што альбом асацыюецца са Стынгам, Філам Колінзам і Маркам Нопфлерам, а творы на ім ёсьць «рафінаваны й мэлянхалічны джаз-рок з элэмэнтамі фольку»[7].
WASP з «Музыкальнай газеты» ўчула на CD мяккі поп-рок, больш гарманічны, чым у выкананьні «Новага Ерусаліму», і пахваліла працу прадусару Ціма Спрэнсі, у той час як песьні з кружэлкі крытыку таксама нагадалі творы Стынгу й Філа Колінзу[8].
Удзельнікі рэдагаваць
Музыкі:
|
Вытворчасьць:
|
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Гитарист Фила Коллинза продюсирует брестскую группу Spasenie(рас.). TUT.BY (2005-05-19). Праверана 2019-08-30 г. Архіўная копія ад 2019-08-30 г.
- ^ Ася Калитина. (2005-08-01) Пересекая Иордан(рас.). БелГазета. Праверана 2019-08-08 г. Архіўная копія ад 2019-08-08 г.
- ^ а б Татьяна Замировская; Максим Иващенко. Семь дней истории белорусского рок-н-ролла(рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-04-08 г. Архіўная копія ад 2020-04-08 г.
- ^ Ольга Зробок. (2005-05-26) Интервью с солистом группы “Spasenie” Игорем Мухой накануне концерта 1 июня в клубе “Реактор”(рас.). TUT.BY. Праверана 2019-08-30 г. Архіўная копія ад 2019-08-30 г.
- ^ Брестская группа номинирована на Music Awards в Калифорнии(рас.). TUT.BY (2006-10-19). Праверана 2019-08-30 г. Архіўная копія ад 2019-08-30 г.
- ^ Светлана Агейчик. Альбом "Crossing the Jordan" брестской группы Spasenie совместно с американцами из Crossroads(рас.). Музыкальная газета. Праверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.
- ^ Татьяна Замировская. (2006-09-11) Личный вкус CD-обзор Spasenie with Tim Sprancy and Becky Sharpe. Crossin’ The Jordan(рас.) Праверана 2019-08-08 г. Архіўная копія ад 2019-08-08 г.
- ^ WASP. Spasenie Crossing The Jordan(рас.) Праверана 2019-08-06 г. Архіўная копія ад 2019-08-06 г.